BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

21 чэрвеня ў Мінску — семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне НКА: прававое рэгуляванне"

10.06.2018
21 чэрвеня ў Мінску — семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне НКА: прававое рэгуляванне"
Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый запрашаюць на семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне".

Семінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх запрашаюцца прадстаўні ініцыятыў па стварэнні новых арганізацый грамадзянскай супольнасці, на другі — прадстаўнікі як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.

У першым тэматычным блоку семінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі НКА.

У другім тэматычным блоку семінара будуць разгледжаныя пытанні прававога рэгулявання фінансавых паступленняў для розных форм некакмерцыйных арганізацый, у тым ліку: віды фінансавых паступленняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасць НКА; афармленне ахвяраванняў ад грамадзян; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманне замежнага фінансавання.

Напрыканцы семінара ўдзельнікі атрымаюць магчымасць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаннях, звязаных са стварэннем новых некамерцыйных арганізацый альбо з  прававым забеспячэннем фінансавання ўжо створаных арганізацый.

Удзельнікі семінара-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя Цэнтрам прававой трансфармацыі ў межах "Прававой бібліятэкі НКА".

Арганізатары семінара будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасць месцаў на семінары, перавага будзе нададзена ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінара.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 21 чэрвеня (чацвер) у Мінску. Пачатак у 12:00, працягласць да шасці гадзін. Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам семінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары: 19 чэрвеня 2018 года, 15.00. Пацверджанне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства 20 чэрвеня 2018 года, не пазней за 11.00.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео