BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

29 траўня ў Мінску — сустрэча па тэме: "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё"

24.05.2018
29 траўня ў Мінску — сустрэча па тэме: "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё"
29 траўня 2018 года на чарговай сустрэчы ў Клубе вуснага гісторыка пойдзе размова пра тых, хто больш за 70 годоў быў вымушаны хаваць праўду пра сваё жыццё — беларускіх остарбайтараў.

Остарбайтарамі была вялікая колькасць людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы. Яны не былі злачынцамі, не выступалі супраць савецкай улады. Аднак, сталі ізгоямі ў паваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як ахвяр вайны, а як памагатых гітлераўскай Германіі.

Гэтыя людзі маўчалі больш за 70 гадоў і толькі цяпер яны расказалі пра сваё няпростае жыццё. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё", які быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый Беларускага архіва вуснай гісторыі. Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне пра прымусовую працу ў гады Другой сусветнай вайны і лёсы былых нявольнікаў. Фільм ужо быў паказаны ў Германіі і Гродна, у Мінску ён будзе дэманстравацца ўпершыню.

Пасля паказу фільма адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара праекта "Беларускія остарбайтары" гісторыкам Андрэем Мастыкам. Ён раскажа пра гэты праект і прачытае невялікую лекцыю пра остарбайтараў.

Сустрэча "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё" адбудзецца 29 траўня, у аўторак, па адрасе: Мінск, вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна). Пачатак у 18.30  Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео