BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

VIII Летняя школа Лятучага: "IT-краіна: сінхранізацыя сацыяльнага і тэхналагічнага развіцця"

18.05.2018 Лятучы ўніверсітэт
VIII Летняя школа Лятучага: "IT-краіна: сінхранізацыя сацыяльнага і тэхналагічнага развіцця"
З 30 чэрвеня па 3 ліпеня 2018 года ў адным з маляўнічых куткоў Беларусі пройдзе штогадовы летнік Лятучага ўніверсітэта.

У межах гэтай Летняй школы мы ўявім сабе Беларусь IT-краінай, разбярэм моцныя і слабыя бакі гэтай мадэлі, перспектывы і магчымыя выклікі для грамадства і для сябе.

Scole — гэта прастора вольнага часу і месца развіцця, гэта прастора для роздума і супольнага мыслення.

Традыцыйна летнія школы Лятучага ўніверсітэта — гэта месца для рэфлексіі, аналізу, працы з ідэямі і з уласнай індывідуальнасцю.

У гэтым годзе мы працягнем разбірацца з нашымі канцэптуальнымі і практычнымі захадамі да новай сітуацыі ў развіцці краіны — захадамі, звязанымі з імклівым тэхналагічным і інавацыйным развіццём, за якім не паспявае гуманітарная ды сацыяльная рэфлексія і практыка.

Канферэнцыя "Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі" (2016)

Цягам апошніх двух гадоў мы рухаемся ў бок разумення новой сітуацыі, пошуку кропак інтэлектуальнага напружання і практычнага дзеяння, наладжвання камунікацыі і насустрэчнасці (да-Іншасці). У гэтым накірунку былі зарыентаваныя апошнія канферэнцыі, шэраг прапанаваных у гэтым годзе адукацыйных курсаў, а таксама форум "Месца сустрэчы: Будучыня", што даў нам шмат матэрыялу для асэнсавання і далейшай працы.

Форум "Месца сустрэчы: Будучыня" (красавік 2018 года)

Як заўжды, Летняя школа будзе спалучаць некалькі фарматаў працы.

Сёлета гэта будуць:

  • Аналітычна-праектная гульня: "IT-краіна: сінхранізацыя сацыяльнага і тэхналагічнага развіцця". Уявім сабе, што ідэя IT-краіны ўжо прынята да рэалізацыі і хутка ўсё жыццё ў Беларусі будзе арганізавана па распрацаванай мадэлі. З якімі пытаннямі і праблемамі мы сутыкнемся? Як будуць у гэтым новым свеце вырашацца прававыя і этычныя пытанні, як будзе арганізавана адукацыя і сацыяльная бяспека, як пераструктуруецца беларускае грамадства і якія новыя гуманітарныя і сацыяльныя праблемы паўстануць? Падчас гульні мы разгарнем аналіз і крытыку прапанаванай мадэлі з розных бакоў і пазіцый, вызначым слабыя і перспектыўныя моманты, знойдзем кропкі развіцця і сфармулюем задачы для супольнай працы.

Падчас дакладу Ігара Мамоненкі, аўтара канцэпта "IT-краіны", на форуме "Месца сустрэчы: Будучыня"

  • Адкрытыя кафедры. Традыцыйны фармат прадстаўлення ўдзельнікаў Летняй школы тых тэмаў, якімі яны б хацелі падзяліцца з супольнасцю. Тэму і фармат выступу заяўнік вызначае самастойна. Тут можна прапанаваць: лекцыю, прэзентацыю, дыскусію, майстар-клас ды інш. Выступы на адкрытых кафедрах будуць прахадзіць паралельна, і ўдзельнікі летніка могуць вызначацца, што ім больш цікава. Падчас адкрытых кафедраў плануюцца таксама выступы выпускнікоў школ магістраў гульні.

Калі ў вас ёсць прапановы для гэтага фармату, пазначце іх у заяўцы на ўдзел у школе!

Летняя школа Лятучага ўніверсітэта (2017)

  • Клубная прастора. Адкрытая для творчага самавыражэння і вольнай камунікацыі прастора (вечарамі). У гэтым годзе плануецца вечарына, прысвечаная памяці нашага сябра і калегі Міхала Анемпадыстава.

Прыймаюцца таксама і іншыя прапановы, іх таксама можна пазначыць у заяўцы на ўдзел у школе!

Летняя школа Лятучага ўніверсітэта (2017)

Летняя школа будзе праходзіць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня 2018 года ў маляўнічым куточку Беларусі.

Забеспячэнне праезду і пражывання ўдзельнікаў детніка Лятучы ўніверсітэт бярэ на сябе. Удзел у Летняй школе патрабуе ўнёску у памеры 30 беларускіх рублёў, што дазволіць нам уключыць элемент супольнай адказнасці за супольнае мысленне і справы.

Для ўдзелу ў Летняй школе неабходна да 5 чэрвеня 2018 года адправіць заяўку.

Па арганізацыйных і змястоўных пытаннях звяртайцесь на паштовую скрыню: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео