Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы "Разам да справы" абвясцілі конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцей.
Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:
яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцей і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў —
дасылайце заяўку на скрыню: razam@budzma.org з пазнакай "На конкурс ідэй".
Хто можа ўзяць удзел:
любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;
фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.
Заяўка мусіць утрымліваць:
імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);
мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);
актуальнасць/унікальнасць ідэі;
якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;
калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Тэхнічныя патрабаванні:
Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;
Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сум, якія ёсць і якія неабходныя;
Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 года.
Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.
Для ідэй-пераможцаў кампанія "Будзьма беларусамі!" дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.
Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных груп у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.
Прыём ідэй: да 20 мая 2018 года (уключна) праз скрыню: razam@budzma.org з пазнакай "На конкурс ідэй".
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 траўня 2018 года на сайце Budzma.by.
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" объявляет конкурс на участие в шестом беларусском семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 13-19 апреля 2019 года.
17 снежня 2018 года Лятучы ўніверсітэт і Галерэя TUT.BY запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.
12 снежня 2018 года Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор Мінска для розных сацыяльных груп.
Абвешчаны набор у майстэрню па даследаванні і ацэнцы стану сферы культуры Беларусі ў рамках Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння".
Центр правовой трансформации (Lawtrend) приглашает представителей организаций гражданского общества принять участие в круглом столе, который пройдет в Минске 30 октября 2018 года.
Беларусская национальная платформа ФГО ВП приглашает на презентацию исследования "Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития", которая состоится в Минске 18 октября.
11 октября 2018 года Летучий университет открывает серию докладов Владимира Мацкевича "История развития СМД-методологии и ее современные проблемы и трудности".
27 сентября 2018 года Тайм-клуб "1387" приглашает граждан Бобруйска на первую встречу в рамках серии лекций и дискуссий "Урбанистика: общественные пространства как точки развития города".
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" объявляет конкурс на участие в пятом беларусском семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 20-26 октября 2018 года.
Ассоциация дополнительного образования и просвещения (АДОиП) объявила об открытой вакансии менеджера Регионального ресурсного центра по развитию дополнительного образования в Гродно.
12 ліпеня ў Мінску адбудзецца імпрэза, прысвечаная перавыданню кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі". Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Беларусь — зноў у ліку несвабодных дзяржаў. Паводле найноўшай справаздачы Freedom House, летась сітуацыя з дэмакратыяй у нашай краіне яшчэ пагоршылася.
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Главная политическая задача на 2018 год и более отдаленную перспективу — дальнейшее повышение роли Беларуси в региональной и мировой политике, считает министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей.