BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

14-15 красавіка ў Мінску — форум "Месца сустрэчы: Будучыня"

21.03.2018 Лятучы ўніверсітэт
14-15 красавіка ў Мінску — форум "Месца сустрэчы: Будучыня"
14-15 красавіка 2018 года ў Культ. цэнтры "Корпус" прадстаўнікі сфер культуры, адукацыі, бізнесу і навукі сустрэнуцца ў прасторы абмеркавання агульнай будучыні — на Форуме "Месца сустрэчы: Будучыня".

Падзеі, сустрэчы і размовы падчас Форума будуць прысвечаныя няпростай тэме — будучыні ў кантэксце ўсё больш хуткіх тэхналагічных змен і іх уплыву на сацыяльныя працэсы і штодзённасць.

Кожны дзень мы становімся сведкамі маштабных змен і бурнага развіцця свету тэхналогій. Гэтыя працэсы адбіваюцца на самых розных сферах чалавечага жыцця: дзяржаўным кіраванні, праве, эканоміцы, культуры і штодзённасці, зносінах людзей па ўсім свеце.

Пытанні, якія хвалююць ініцыятараў Форума: ці разумеем мы магчымыя наступствы таго, што адбываецца, іх пазітыўныя і негатыўныя бакі? Ці можам прадбачыць, прагназаваць і кіраваць будучымі зменамі? Ці гатовыя мы абмяркоўваць агульную будучыню з тымі, хто знаходзіцца "па розныя бакі" гэтых змен: практыкамі і тэарэтыкамі, інаватарамі і кансерватарамі, "тэхнарамі" і "гуманітарыямі", аптымістамі і песімістамі?

У праграме Форума:

  • Выступленні па самых спрэчных пытаннях сённяшняга дня. Ці ёсць канкурэнтныя перавагі ў Беларусі ва ўмовах новыга тэхналагічнага ўкладу? Што рухае распрацоўшчыкамі штучнага інтэлекту? Як рэагаваць чалавеку на тое, што рознага кшталту "тэхніка" ўсё больш замяняе яго ў розных сферах?
  • Панэльныя дыскусіі прадстаўнікоў розных сфер і пазіцый. Перспектыва адносін чалавека і штучнага інтэлекту: сімбіёз або супрацьстаянне? На што накіроўваць адукацыю: на ўдасканаленне прафесійных здольнасцей або на развіццё чалавечых якасцей? Што такое "адказныя дадзеныя" і за кім будучыня: за "вялікім братам" ці за вольным чалавекам?

Ключавыя спікеры і ўдзельнікі дыскусій Форума:

  • прадстаўнікі E-Governance Academy (Эстонія, tbc);
  • Уладзімір Мацкевіч, Лятучы ўніверсітэт (Беларусь);
  • Таццяна Шчытцова, ЕГУ (Літва);
  • Ігар Соўпель, IHS Global;
  • Андрэй Багамолаў, Machine Learning Research Engineer, MIT Media Lab (tbc);
  • Іван Сухій, медыяэксперт, палітолаг (Расія);
  • Лола Трапш, беларускі офіс міжнароднай кампаніі Pedersen&Partners;
  • Сяргей Кадамскі, Wargaming.net, Director of Player Research and Data Science;
  • Аляксей Казлюк, Human Constanta (Беларусь);
  • Аляксандр Хоміч, Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні" (Беларусь);
  • Таццяна Вадалажская, Лятучы ўніверсітэт (Беларусь);
  • Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" (Беларусь-Літва);
  • Раман Касціцын, ARS Communications (Беларусь).

Акрамя гэтага, Форум прапануе фарматы, у якіх вы можаце не толькі паўдзельнічаць як слухач ці дыскутант, але і прапанаваць сваю ідэю, тэму, праект!

  • Шоу-прэзентацыя інавацыйных ідэй і праектаў. Мы запрашаем расказаць пра сваю ідэю або праект, якія ўжо рэалізуюцца і мяняюць Беларусь. Прэзентацыі будуць праходзіць у фармаце 5-7-хвілінных пітчаў. Гэта могуць быць праекты са сферы IT, культуры і крэатыўных індустрый, медыя, навукі. Патрабаванні да прэзентацыі вельмі простыя — яна павінна адказваць на тры пытанні: у чым палягае інавацыя? Што яна змяняе? Як будзе выглядаць Беларусь, калі ваша інавацыя запрацуе?
  • Міні-BarCamp — адкрыты фармат для дыскусій вакол агульнай тэмы "Іншы бок інавацый". Гэта магчымасць для экспертаў, спецыялістаў і практыкаў прапанаваць і абмеркаваць магчымасці і праблемы змен розных сфер жыцця краіны пад уплывам інавацый: медыя, працоўных адносін і занятасці, культуры, сацыяльнай абароненасці, кіравання, правоў чалавека і дыскрымінацыі і г.д. Па выніках конкурса будуць абраныя 8 лепшых тэм, якія трапяць на Форум.

Для ўдзелу ў гэтых фарматах да 5 красавіка 2018 года абавязкова трэба падаць заяўку праз форму рэгістрацыі на Форум. Прапануйце свае тэмы і ідэі для супольнай працы і абмеркавання!

Мы спадзяемся, што ўдзел у Форуме дасць вам магчымасць паглядзець звонку на ўласную дзейнасць, убачыць сваю ролю ў фарміраванні глабальнага будучага, знайсці ідэі для новых праектаў, праграм і ініцыятыў, якія змогуць засяродзіцца на найбольш важных выкліках часу. Скарыстайцеся магчымасцю убачыць і пачуць адзін аднаго!

Калі вы хаціце прыняць удзел у мерапрыемстве, прапануем вам запоўніць форму рэгістрацыі, якая таксама ўключае магчымасць заявіць свае ідэі і тэмы для ўключэння ў праграму Форума. Канчатковая версія праграмы будзе адпраўлена ўсім зарэгістраваным удзельнікам.

Таксама мы будзем радыя новым партнёрам Форума.

За навінамі Форума можна сачыць на афіцыйных старонках мерапрыемства ва УКантакце і Фэйсбуку.

Форум "Месца сустрэчы: Будучыня" будзе праходзіць 14-15 красавіка ў Культ. цэнтры "Корпус" (Мінск, прасп. Машэрава 9/8).

Арганізатарамі Форума выступаюць:

Дадатковая інфармацыя:

  • па пытаннях удзелу і партнёрства пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected]:
  • па агульных пытаннях Форума тэлефануйце па нумары тэлефона: (+375 44) 4182021.

За зменамі ў праграме і новай інфармацыяй можна сачыць:

Вы таксама можаце зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка форума.

Чытайце таксама:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео