BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кампанія па перавыданні апошняй кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

13.03.2018 Лятучы ўніверсітэт
Кампанія па перавыданні апошняй кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Пачалася кампанія ў падтрымку новага выдання кнігі выбітнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.

"Колер Беларусі" — гэта захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў.

Чаму ў беларускай традыцыйнай культуры амаль няма апісанняў зімовых краявідаў і снегу? Як звязаны чырвоны колер з развіццём тэхналогій? Што яднае шэры і зялёны? Чаму "красным" у Беларусі называлі зялёны колер? І ўрэшце — якім ёсць колер Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні — не проста забаўныя цікавосткі, але і падставы для прафесійнай працы. Для архітэктараў, дызайнераў, мастакоў і краязнаўцаў гэта новая веда. Яна дае магчымасць уключаць сваю працу ў гістарычны кантэкст, прастору культуры і мясцовы ланшафт, чаго сёння так моцна бракуе ў стварэнні гарманічнага асяроддзя. Але гэты альбом не толькі для прафесіяналаў, ён дае новы погляд на нашую паўсядзённаяць і ўпадабанні, на саміх сябе і сваю культуру.

Дызайнерскі альбом "Колер Беларусі" стаў апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава. Ён спалучае ў сабе візуальную і літаратурна-даследчую частку, ствараючы эфект поўнага пагружэння ў колеравы свет Беларусі.

Кніга стала завяршальным этапам шматгадовай працы аўтара і была выдадзена ў 2017 годзе абмежаваным накладам, які адразу разышоўся сярод знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Міхала Анемпадыстава. У кнізе апісаныя сем колераў, якімі "пафарбавана" беларуская культура: белы, чорны, чырвоны, сіні, шэры, залаты і зялёны. Кожны "энцыклапедычны артыкул" праілюстраваны дзясяткамі фота, дзе зафіксавана прысутнасць колера ў прыродзе і ў матэрыяльнай культуры.

Падтрымаць кампанію і перадзамовіць кнігу можна на платформе Ulej.by

Дызайнерскі альбом ужо паспеў стаць каштоўным артэфактам сучаснай беларускай культуры, дзе ў непаўторным стылі аўтара адбываецца пошук Беларусі. Краўдфандынгавая кампанія дае магчымасць усім жадаючым замовіць кнігу і стаць уладальнікам унікальнага выдання, створанага нашым геніяльным сучаснікам.

Кампанія працуе па прынцыпе перадзамовы: падтрымаўшы праект, чытачы атрымаюць кнігу па нізкім кошце. Адзін асобнік будзе каштаваць 40 рублёў. Пры замове некалькіх экзэмпляраў кошт будзе меншым.

Да ўдзелу запрашаюцца таксама асобы і кампаніі, якія гатовыя выступіць спонсарамі, каб кніга магла патрапіць у бібліятэкі, культурніцкія ўстановы і публічныя прасторы.

Заходзьце на старонку праэкта і замаўляйце кнігу!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео