BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

20 снежня ў Мінску — кансультацыйная сустрэча па прававых аспектах фінансавання НКА

26.11.2017 Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)
20 снежня ў Мінску — кансультацыйная сустрэча па прававых аспектах фінансавання НКА
20 снежня 2017 года ў Мінску пройдзе кансультацыйная сустрэча "Фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававыя аспекты".

Сустрэчу арганізуюць і праводзяць Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый у супрацы з Еўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права (ECNL).

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыў.

Падчас мерапрыемства будуць разгледжаны пытанні актуальнага прававога рэгулявання фінансавых паступленняў для розных форм некамерцыйных арганізацый, у тым ліку:

  • віды фінансавых паступленняў паводле заканадаўства;
  • прадпрымальніцкая дзейнасць НКА;
  • афармленне ахвяраванняў ад грамадзян;
  • бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асоб;
  • атрыманне замежнага фінансавання ў форме замежнай бязвыплатнай дапамогі і міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Асобная ўвага будзе нададзена магчымым зменам у парадак атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі праз унясенне змен у Дэкрэт № 5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе", што абмяркоўваюцца цяпер у дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі будуць мець магчымасць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаннях, звязаных з прававым забеспячэннем фінансавання арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі кансультацыйнай сустрэчы атрымаюць друкаваныя раздаткавыя матэрыялы па тэме прававога рэгулявання фінансавання некамерцыйных арганізацый.

Арганізатары кансультацыйнай сустрэчы будуць радыя вітаць на мерапрыемстве не больш за аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасць месц на мерапрыемстве, перавага будзе нададзена ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінара. Арганізатары не прадугледжваюць кампенсацыю транспартных выдаткаў, звязаных з наведаваннем мерапрыемства.

Кансультацыйная сустрэча "Фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававыя аспекты" адбудзецца 20 снежня, у сераду, пачатак — у 11.00, працягласць — да шасці гадзін. Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сустрэчы дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у кансультацыйнай сустрэчы, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел — 14 снежня 2017 года, 18.00. Пацверджанне ўдзелу будзе даслана ўдзельнікам мерапрыемства не пазней за 16 снежня 2017 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео