BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Цыкл лекцый "Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне"

04.10.2014 Лятучы ўніверсітэт
Цыкл лекцый "Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне"
Казімір Малевіч. «Песні спорту» (1918)
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў запрашаюць у кастрычніку на пяць лекцый з цыкла "Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне".

Пачатак ХХ стагоддзя - найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць развіццё філасофіі, мастацтва, навукі, рэлігіі. Кожная з гэтых сфер можа стаць прызмай для аналізу тых трансфармацый, якія адбываліся ў грамадстве ў гэты час.

Прыклад мастацтва авангарду дазваляе нам убачыць культурна-цывілізацыйныя змены ў іх найбольш вострым, глыбокім адлюстраванні. У сваіх памкненнях знайсці стыль новага часу мастакі зыходзілі з пераканання, што зменлівы сусвет не можа быць увасоблены ў статычнай прасторы. Прадметам мастацкага аналізу становяцца дасягненні тэхнікі, фізічныя і касмічныя феномены, пераўтварэнні ў грамадстве.

Лекцыя Ігара Духана

"Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI стагоддзяў"

7 кастрычніка, 19.00

Лекцыя прысвечана ўздзеянню ідэй авангарднай апакаліптыкі (Казімір Малевіч і інш.) на тэорыю і мастацтва авангарду. Лекцыя таксама больш падрабязна прадставіць слухачам Крысціну Лодэр (Вялікабрытанія) як спецыяліста па авангарду - тым самым падрыхтуе да больш ўдумлівага і асэнсаванага ўспрымання яе лекцыі.

Казімір Малевіч. "Жанчына з вёдрамі" (1912)

 

Лекцыя Крысціны Лодэр

"Казімір Малевіч і архітэктура супрэматызму"

10 кастрычніка, 19.00

Лекцыя прысвечана руху Казіміра Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць супрэматычную архітэктуру, а менавіта - новая роля авіяцыі, утапічныя імпульсы рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш.

Казімір Малевіч. "Чорны круг" (1915)

 

Лекцыя Ігара Духана

"Эль Лісіцкі - "канцэптуальны персанаж" авангарду"

17 кастрычніка, 19.00

Лекцыя будуецца на суаднясенні тэарэтычных маніфестаў Эль Лісіцкага ("Проун", "Мастацтва і пангеаметрыя") з яго творчай практыкай 1920-х і 1930-х гадоў. Абмяркоўваюцца ПРОУНы (працы "проекта утверждения нового"), графіка, экспадызайн.

Эль Лісіцкі. "Клінам чырвоным бі белых" (1921)

 

Лекцыя Ігара Духана

"Неакласіцызм ХХ стагоддзя - праграмаванне стылю"

24 кастрычніка, 19.00

Разглядаюцца ідэі неакласіцызму ў архітэктурна-мастацкай практыцы (Іван Жаўтоўскі, Рыкарда Бафіл, Міхаіл Філіпаў і інш.) як адлюстраванне стратэгій новага мадэрнізму.

Віленскі вакзал г. Мінска
У 1940 годзе дарэвалюцыйны будынак вакзала быў перабудаваны ў стылі неакласіцызму
(Фота 1942 года)

 

Лекцыя Ігара Духана

"Gesamtkunstwerk Сталін. Сталінскі неакласіцызм і оптыка Барыса Гройса"

28 кастрычніка, 19.00

Дыскусія аб суадносінах авангарду і неакласікі. На прыкладзе твораў Барыса Гройса ("Gesamtkunstwerk Сталін" і інш.) прасочваецца станаўленне новага бачання сталінскага ампіру як адлюстравання авангарду.

Мінскі галоўпаштамт (Фота 1962 года)

Усе лекцыі будуць адбывацца па адрасе: Мінск, вул. Някрасава, 3, Цэнтр сучасных мастацтваў. Уваход вольны!

Нумар тэлефлефона для даведак: (+375 17) 2929336.

Пра лектараў:

  • Крысціна Лодэр (Christina Lodder) - брытанскі мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, даследчыца рускага авангарду і канструктывізму. Віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча. Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта і Дзяржаўнага ўніверсітэта Кента. Аўтар шматлікіх артыкулаў па тэматыцы рускага авангарду і канструктывізму ў Расіі і Заходняй Еўропе.
  • Ігар Духан - кандыдат архітэктуры, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў. У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і інш.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео