BE RU EN
rss facebook twitter

Публічная дыскусія "Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый"

26.05.2014
Публічная дыскусія "Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый"
30 траўня 2014 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія на тэму: "Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый".

Мерапрыемства ладзіцца ў рамках Трэцяй Міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера": "Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы".

У 2014 годзе ў Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага княства Літоўскага, яе апісвалі ў хроніках і пра яе стваралі песні.

У пачатку 1990-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэння пашырылася і традыцыя адзначаць угодкі Аршанскай бітвы як Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта не толькі звязвала беларускую нацыянальную ідэю са спадчынай Вялікага княства, але і дазваляла выбудаваць свой гонар і сваю свядомасць у супрацьпастаўленні пераможаным. Ушанаванне Аршанскай бітвы непазбежна палітызавалася, і на доўгі час яна стала замоўчванай праз афіцыйны дыскурс.

Але разам з тым не знікаюць і пытанні гістарыяграфічнага кшталту: а што мы ведаем дакладна пра гэту бітву? Да гэтага часу гісторыкамі з розных краін абмяркоўваецца ход і маштаб бітвы. Часта гэтыя спрэчкі набываюць зноў сувязь з нацыяльна-палітычным кантэкстам, погляды і тлумачэнні вызначаюцца ў залежнасці ад ідэалагічных пазіцый аўтараў.

У межах дадзенай дыскусіі плануецца звярнуцца зноў да першакрыніцы ўсіх гэтых спрэчак - Аршанскай бітвы. Гісторыкі-спецыялісты абмяркуюць сучасны стан даследаванняў гэтай падзеі, асноўныя канфліктныя кропкі і падыходы да інтэпрэтацыі гэтай перамогі. І не пазбегнуць пытання: як зараз у розных краінах, якія маюць дачыненне да гэтай бітвы (Беларусь, Літва, Расія, Україна), яна ўзгадваецца?

Гэтая праблематыка будзе абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі "Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый", якая абдудзецца 30 траўня 2014 года ў Мінску на пляцоўцы Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (прасп. Незалежнасці, 58, к. 6). Пачатак у 19.00. Уваход вольн

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" і Лятучы ўніверсітэт.

У якасці дыскутантаў запрошаныя:

  • кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі);
  • кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў (БДУ);
  • кандыдат гістарычных навук Аляксей Лобін (Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія);
  • кандыдат гістарычных навук Алена Русіна (Інстытут украінскай гісторыі, Украіна).

UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео