BE RU EN
rss facebook twitter

Публічная дыскусія аб ролі Першай сусветнай вайны для рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы

26.05.2014
Публічная дыскусія аб ролі Першай сусветнай вайны для рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы
31 траўня 2014 года адбудзецца публічная дыскусія на тэму: “Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.

Мерапрыемства ладзіцца ў рамках Трэцяй Міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера": "Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы".

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь".

Першая сусветная вайна на Захадзе называецца Вялікай. Але для Беларусі яна заўжды ў цені іншай Вялікай вайны - Айчыннай. Хоць абедзве падзеі перагарнулі ўвесь сусвет, змянілі межы ва ўсім рэгіёне і пакінулі на Беларусі крывавы след, але адну вайну мы памятаем, а пра другую практычна забыліся. Чаму так адбылося? 100-гадовы юбілей ад пачатку Першай сусветнай вайны - выдатная нагода, каб узгадаць пра гэту падзею і яе значэнне для нашай краіны.

Які ўплыў аказала Першая сусветная вайна на палітычную і сацыяльную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Як разгортвалася нацыянальнае будаўніцтва ў ваеннай віхуры? Ці выглядала б па-іншаму палітычная мапа Еўропы, калі б не адбылася вайна? Ці можна назваць паўставанне беларускай дзяржаўнасці "вынікам" Першай сусветнай вайны?

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі "Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы", якая абдудзецца 31 траўня 2014 года ў Мінску на пляцоўцы Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (прасп. Незалежнасці, 58, к. 6). Пачатак у 15.00. Уваход вольны!

У якасці дыскутантаў запрошаныя:

  • доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук);
  • кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі (БДУ);
  • доктар гісторыі Рымантас Мікніс (Інстытут гісторыі Літвы);
  • доктар гісторыі Яанна Героўска-Калаўр (Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук).

Мадэратар дыскусіі - кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч.

UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео