BE RU EN
rss facebook twitter

Праграма ад Лятучага ўніверстэта на Мінскім форуме вулічных тэатраў (абноўлена)

07.05.2014
Праграма ад Лятучага ўніверстэта на Мінскім форуме вулічных тэатраў (абноўлена)
ІІ Мінскі форум вулічных тэатраў сёлета пройдзе на 9-11 траўня. Суправаджаць яго будзе цыкл мерапрыемстваў ад Лятучага ўніверсітэта - майстэрні, лекцыі, дыскусіі.

Пагаворым не толькі пра форму, але і пра змест тэатральнага мастацтва.

Дапамогуць: Аляксей Стукін, Аляксандр Сарна, Дзмітрый Масцяніца, Фларыяна Габер, Ігар Духан, Ганна Выгонная, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Харэўскі, Ілля Сін.

Праграма ад Лятучага ўніверсітэта распачнецца яшчэ 8 траўня і будзе цягнуцца да сканчэння Форума.

Месца правязення - Центр сучасных мастацтваў.

Праграма мерапрыемстваў ад Лятучага ўнівесітэта:

8 траўня

Рыхтуемся да форума вулічных тэатраў.
Асвойваем тэхнікі, падыходы і тонкасці вулічнага мастацтва.

14.00: Аляксандр Сарна. Майстар- клас па перформансу

Паспрабуем "улезці" ў шкуру "перформера" і паспрабаваць, што і як! Гледачам будзе прадастаўлена магчымасць самім паспрабаваць свае сілы ў засваенні аднаго з самых запатрабаваных жанраў актуальнага мастацтва. Мы будзем спрабаваць і шукаць сябе ў інтэрактыўным фармаце па трох накірунках: уласнае цела, даступны рэквізіт, а таксама тыя, хто побач, - іншыя гледачы.

// Аляксандр Сарна, філосаф, перформер і медыя-тэарэтык //

16.00: Дзмітрый Масцяніца. Майстар- клас па пластыцы мяккага цела

Разам з Дзмітрыем будзем даследаваць узаемасувязі цялеснай свабоды і свабоды псіхалагічнай у рэжыме сустрэчы-гутаркі з практычнымі элементамі.

// Дзмітрый Масцяніца, рэжысёр эксперыментальнага тэатра "Eye" //

20.30: Фларыяна Габер. "Вулічны тэатр Еўропы ўчора і сёння"

На форуме Фларыяна Габер прачытае адкрытую лекцыю аб стане вулічных мастацтваў у Еўропе і ў Францыі, у прыватнасці. Эксклюзіўны пераклад аднаго з крытычных артыкулаў Фларыяны можна прачытаць у IX выпуску альманаха "Дзверы".

// Пры падтрымцы пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Фларыяна Габер, прафесійны крытык вулічных мастацтваў, аўтар двух манаграфій па гісторыі вулічнага мастацтва (Францыя) //

9 траўня

Тэатр, які вырастае з культуры і становіцца культурай.
Культура і мастацтва ў тэатры, "народнае" і "высокае", унікальныя імёны, стылі і тэхнікі.

13.00: Ігар Духан. Лекцыя "Тэатр і прастора: Леон Бакст"

Лекцыя будзе прысвечана Леону Баксту, які нарадзіўся ў Гродна, а сваю славу здабыў як мастак "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягелева. Працы Леона Бакста сталі не толькі з’явай тэатральнага мастацтва, але і важным фактарам мастацкіх традыцый ХХ стагоддзя. Стыль Бакста знайшоў свой працяг нават у тэндэнцыях парыжскай моды таго часу.

У тэатры Леона Бакста неакласіцызм увайшоў у парадаксальныя і нечаканыя судатыкненні з арыентальнымі матывамі і крыцкімі палацавымі вобразамі. У лекцыі будзе паказана сувязь прасторы і цела ў тэатральнай сцэнаграфіі Бакста, пластычнае развіццё вобразу мадэрнісцкіх жанчын - Тамары Карсавінай і Іды Рубінштэйн.

// Ігар Духан, загадчык кафедры мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філасофскіх навук, канд. архітэктуры. Член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага Саюза архітэктараў, Акадэміі архітэктуры і інш.//

15.00: Ганна Выгонная. Майстар-клас "Чароўная скрыня Батлейка"

"Батлейка - чароўная скрыня" - лялечны тэатр для народа? Як у батлейцы - Віфлеемцы паказаная мадэль сусвету? Якім чынам гэты лялечны тэатр захаваў традыцыі сярэднявечных містэрый? Што ёсць агульнага паміж батлеечнымі інтэрмедыямі і іезуіцкім школьным тэатрам? Чаму самая старажытная батлейка "Ельнінскі вяртэп" захоўваецца ў Маскоўскім музеі? Якім чынам у канцы ХХ стагоддзя адноўлены народны тэатр ператварыўся ў любіцельскі тэатр інтэлігенцыі? Як у Мірскай батлейцы ажылі падзеі з гісторыі Міра і Нясвіжу? Што ёсць агульнага паміж старадаўняй лялечнай скрыняй і сучасным 5D? У межах майстар-класа будзем разам шукаць адказ на гэтыя пытанні.

// Выгонная Ганна Альбертаўна, мастак-рэстаўратар, аматар "Мірскай Батлейкі" //

10 траўня

Тэатр - еўрапейская культура - чалавек.
Разважанні пра мінулае і будучыню тэатра, пра яго ролю і ўплыў, пра магчымасці і сродкі.

11.30: Уладзімір Мацкевіч. Лекцыя "Тэатр і пачатак еўрапейскага мыслення"

Місія і задача сучаснага тэатра не ў тым, каб зноў стаць агульнанароднай забавай, у наш час у людзей досыць забаў і без тэатра. Місія тэатра ў іншым - у развіцці свядомасці і інтэлектуальных здольнасцей чалавека. Менавіта інтэлектуальных, складовай часткай якіх з’яўляецца эстэтыка і пачуццё густу, але толькі чаcткай. А яшчэ ёсць рэфлексія, і эмпатыя, і разуменне. У Старажытнай Грэцыі, у Сярэднявеччы тэатр не проста забаўляў. Чалавецтва праз тэатр вучылася адрозніваць ролі і выканаўцаў, міфалагічныя сюжэты і іх падабенства ў штодзённым жыцці, вучылася аналізаваць пачуцці іншых людзей, іх матывы і ўчынкі. Сучасны тэатр павінен і можа рабіць тое ж самае.

Тэатр не толькі вучыць, але і сам вучыцца - даследуе, прэпаруе і аналізуе сучаснага чалавека, які адрозніваецца ад чалавека былых часоў. Пра тое, як тэатр рабіў усё гэта ў мінулым, як ён робіць гэта цяпер, і пойдзе гаворка ў нашым абмеркаванні.

// Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг, стваральнік Лятучага ўніверсітэта //

14.00: Аляксандр Сарна. Лекцыя "Крэатыў пад адкрытым небам"

Магчымасць арт-інтэрвенцый сёння выяўляецца як у разнастайнасці форм мастацкага актывізма (стрыт-арт, перформансы і хэпэнінг, вулічны тэатр), так і паўсядзённых практык (гарадскі рух і псіхагеаграфія).

На лекцыі будзе зроблена спроба ацаніць сучасную сітуацыю ў паблік-арт у сувязі з перафарматаваннем самой публічнай прасторы пад уплывам новых медый.

// Аляксандр Сарна, кандыдат філасофскіх навук, філосаф і медыя-тэарэтык //

11 траўня

Горад як прастора жыцця культуры.
Гарадская культура - спосаб самаідэнтыфікацыі, самавыяўлення і самапазнання.

12.00: Сяргей Харэўскі. Лекцыя "Гарадская прастора як культурны канструкт беларускай ідентычнасці"

Горад, мастацтва і паўставанне нацыі. Як звязаныя паміж сабой гэтыя рэчы? Сяргей Харэўскі сцвярджае, што Мінск - гэта город мастакоў і мастацтва, а мастасцтва - гэта і ёсць падмурак гарадской культуры, неабходны інгрыдзіент гарадскога жыцця і камунікацыі, вулічнай культуры. А ў сваю чаргу гарадская культура - ёсць аснова нацыянальнай ідэнтычнаці і еднасці. Вось такі ланцужок.

Пра тое, як праз развіццё мастацва і грарадской культуры паўставала беларуская нацыя, можна будзе пачуць на лекцыі Сяргея Харэўскага.

// Сяргей Харэўскі, беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг //

15.00: Дыскусія "Інтэрвэнцыя сучаснага мастацтва ў публічную прастору: proetcontra?"

Быў час, калі сучаснае мастацтва імкнулася захапіць прастору ў галерэях, а калі атрымаецца, дык і ў музеях. Але цяпер трэнд прынцыпова іншы - выйсці на вуліцу і зліцца з паўсядзённым жыццём. Чым ён абумоўлены: шчырай інтэнцыяй "эгалітарызаваць" элітарную дагэтуль зьяву, альбо... проста павевамі моды? Што могуць набыць і што страціць аўтарскія практыкі, апынуўшыся сярод звыклых праяваў паўсядзённага жыцця? І ўрэшце: ці здатны той трэнд выканаць сваю галоўную заяўленую мэту: неяк паўплываць на грамадства?

// Мадэатар: дырэктар Тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці Ілля Сін //

Мінскі форум вулічных тэатраў праводзіцца з 2013 года. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца вулічныя тэатры і перфомеры з Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа. Цягам некалькіх дзён тэатры ствараюць на вуліцах Мінска відовішчныя і тэатральныя шоў. Тыя, хто жадае пазнаёміцца з тэатральным мастацтвам бліжэй, могуць прыйсці на пляцоўкі майстар-класаў ад удзельнікаў праекта.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео