BE RU EN
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі “Urbi et Orbi”: Курт Вулхайзер

22.08.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічныя лекцыі “Urbi et Orbi”: Курт Вулхайзер
Фота Глеба Лабадзенкі
27 жніўня, у аўторак, Лятучы ўніверсітэт і кансорцыюм "ЕўраБеларусь" запрашаюць на публічную лекцыю вядомага славіста, прафесара Брандайскага ўніверсітэта (ЗША) Курта Вулхайзера.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Курт Вулхайзер

"АМБІВАЛЕНТНЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МОВЫ: ЧЫМ БЕЛАРУСКАЯ ПАДОБНАЯ ДА ШАТЛАНДСКАЙ"

  27 чэрвеня ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

На матэрыяле шматгадовых даследаванняў, вынікаў сацыялагічных апытанняў лектар прапануе разгледзець шэраг сацыялінгвістычных паралеляў паміж беларускай і шатландскай мовамі, пачынаючы ад іх гістарычнага развіцця да агульных тэндэнцый у сучаснасці. Лекцыя уключае ў сябе тры асноўныя часткі:

  • агляд гістарычнага развіцця пісьмовых адміністрацыйных і літаратурных моў у дасучасных шматмоўных дзяржавах: Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Шатландыі - з іх наступнай функцыянальнай дыялектызацыяй у стасунку да дамінуючых блізка-роднасных моў, польскай ды рускай - у выпадку беларусаў і англійскай - у выпадку шатландцаў (як і спадарожнымі ідэалагічна зараджанымі дэбатамі наконт іх статусу як незалежных моў). Вызначэнне пэўных агульных рыс у дачыненні да функцый і сацыяльных ацэнак стылістычнага мноства размоўных варыянтаў, якія паўсталі ў выніку лінгвістычнага збліжэння;
  • аналіз пэўных агульных тэндэнцый у развіцці сучаснай пісьмовай беларускай і шатладскай моў. У прыватнасці, іх выбітнай ролі ў літаратурным ды культурным жыцці разам з пераважна сімвалічным альбо фармальным выкарыстаннем у грамадскай сферы. Вызначэнне праблем у развіцці адзіных пісьмовых стандартаў, а таксама пэўных падабенстваў адносна неадназначнай, амбівалентнай ролі беларускай і шатландскай моў як маркераў нацыянальнай тоеснасці;
  • пазначэнне пэўных паралелей у выніках нядаўніх нацыянальных даследаванняў па выкарыстанні моў, адносінах да мовы і перавагах моўнай палітыкі, уключна з даследаваннем “Грамадскае стаўленне да шатландскай мовы”, праведзеным у 2010 годзе ўрадам Шатландыі, і вынікамі перапісу насельніцтва Шатландыі з 2011 года, гэтак сама як даследаваннямі, праведзенымі на Беларусі ў 2009-м, 2010-м і 2012-м гадах даследчымі агенцтвамі НОВАК ды НІСЭПД.

На думку амерыканскага славіста, такі аналіз падабенств і розніц у сучасным становішчы беларускай і шатландскай моў прыводзіць да цікавых высноў, якія маглі б быць карыснымі для прыхільнікаў беларускай мовы і іх шатландскіх партнёраў пры распрацоўцы на будучыню эфектыўных стратэгій моўнага менеджменту.

Лекцыя “Амбівалентныя нацыянальныя мовы: чым беларуская падобная да шатландскай” адбудзецца 27 жніўня ў Галерэі “Ў”. Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Інтэрв’ю з Куртам Вулхайзерам напярэдадні лекцыі

Глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі:
27 жніўня (аўторак), пачатак у 18.30!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео