BE RU EN
rss facebook twitter

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле выступілі з сумеснай заявай пра суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім

23.11.2011
Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле выступілі з сумеснай заявай пра суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім

Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі і віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан разам з камісарам ЕС па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле сёння, 23 лістапада, выступілі з сумесная заявай пра суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

 

"Мы сур'ёзна занепакоеныя затрыманнем і судовым пераследам міжнародна вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў, - гаварыцца ў заяве. - Мы лічым абвінавачанні, па якіх зараз судзяць Алеся Бяляцкага, палітычна матываванай падставай перашкодзіць яго важнай працы па падтрымцы ахвяраў рэпрэсій. Па сутнасці, судовы працэс, што зараз ідзе, - гэта надзвычай прыметная і сімвалічная праява падаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня 2010 года".

Заява сканчаецца словамі: "Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць абвінавачанні, высунутыя супраць яго і яго намесніка Валянціна Стэфановіча", паведамляе Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Нагадаем, прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" плануецца вынесці ўжо заўтра, 24 лістапада.

Сёння ж падчас судовага разбіральніцтва дзяржабвінаваўца па справе Алеся Бяляцкага пракурор Уладзімір Сайкоўскі запатрабаваў прызначыць праваабаронцу пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі строгага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем яго права займацца грамадскай дзейнасцю. Аб гэтым сёння пішуць усе беларускія сродкі масавай інфармацыі.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

 

Видео