BE RU EN
rss facebook twitter

Еўракамісія абвяшчае конкурс праектаў для недзяржаўных структур

23.11.2011
Еўракамісія абвяшчае конкурс праектаў для недзяржаўных структур

Еўрапейская камісія абвяшчае конкурс праектаў "Узмацненне патэнцыялу недзяржаўных актараў" у рамках тэматычнай праграмы "Развіццё недзяржаўных структур і органаў мясцовага самакіравання" і новастворанага Фонду грамадзянскай супольнасці (EuropeAid/131140/C/ACT/Multi).

Мэты конкурсу - падтрымаць дзейнасць, скіраваную на ўзмацненне рэгіянальных, еўрапейскіх і сусветных сетак грамадзянскай супольнасці (напрыклад, платформ ці саюзаў), што дзейнічаюць у сферы супрацоўніцтва з мэтамі развіцця ў краінах-партнёрах; падтрымаць дзейнасць такіх платформ, якая праводзіцца ў многіх краінах адначасова і якая скіраваная на вырашэнне глабальных выклікаў сучаснасці.

Конкурс падзелены на некалькі геаграфічных лотаў. Адзін з іх прадугледжвае ўдзел краін Еўрапейскага інструменту суседства і партнёрства, у тым ліку і Беларусі.

Памер гранта, які можа быць выдзелены ў рамках гэтага лота - ад 200,000 да 1 мільёна еўра.

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2012 года. Інфармацыю пра ўдзел і бланкі для падачы заяўкі можна знайсці тут

 

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Видео