BE RU EN
rss facebook twitter

Ніку Папеску: "Гонка навыперадкі Украіны і Малдовы да бязвізавага рэжыму з ЕС"

18.11.2011
Ніку Папеску: "Гонка навыперадкі Украіны і Малдовы да бязвізавага рэжыму з ЕС"

Гонка навыперадкі Украіны і Малдовы да бязвізавага рэжыму з ЕС

Ніку Папеску,
навуковы супрацоўнік, аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) у Лондане, дзе ён даследуе ўсходнія краіны Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Расію 

 

 

 

Ацэнка шляхоў дасягнення бязвізавага рэжыму дзвюма краінамі, Украінай і Малдовай, заснаваная на апошніх справаздачах Еўрапейскай камісіі па рэалізацыі Планаў дзеянняў па візавай лібералізацыі Украіны і Малдовы.

Справаздачы аб ходзе працы, у асноўным, звязаныя са зменамі ў заканадаўстве, якія адпавядаюць Фазе 1-й Плана дзеянняў. Ацэнка рэальных следстваў гэтай падзеі стане магчымай у бліжэйшыя гады. Для папярэдняга колькаснага вылічэння следстваў, аўтар вырашыў ставіць умоўны плюс краіне, якая прасунулася ў рэалізацыі некаторых рэформ, і ўмоўны мінус - краіне, якая адстае (г.зн. зрабіў спрошчаную версію праекта Еўрапейскай ініцыятывы стабільнасці "Шэнгенскі белы спіс").

Безумоўна, проста выстаўляць плюсы альбо мінусы здаецца спрашчэннем, але, тым не менш, гэта будзе карысным для папярэдняй ацэнкі адноснага прагрэса Малдовы і Украіны. Аўтар вырашыў даць таксама дадатковыя бонусы ў выглядзе паловы ці цэлага плюса некаторым сферам дзейнасці, якія з'яўляюцца значна больш важнымі, чым іншыя. У табліцы не пазначаныя ўсе сферы дзейнасці альбо законы, згаданыя у справаздачах ЕС аб выкананні дамоўленасцей, а толькі тыя, у якіх прымаюцца вартасныя параўнальныя ацэнкі і ацэньваецца прагрэс.

Такім чынам, дадзеная табліца дае падставу для разважанняў: хто зрабіў большы прагрэс у візавым дыялоге з ЕС: Украіна ці Малдова?

Увядзенне справаздач ЕС аб выкананні дамоўленасцей (progress reports)

 

Патрабаванні ЕС

Выкананне патрабаванняў

Украінай

Выкананне патрабаванняў

Малдовай

 

Хто лідыруе

Пагадненні аб рэадмісіі

Некаторыя пытанні застаюцца прадметам далейшага вывучэння (c. 1)

Няма асаблівых праблем

Малдова

Махлярства ў прадастаўленні  дакументаў для візавай лібералізацыі

Украіна абвясціла аб сваёй гатоўнасці да супрацоўніцтва (с. 2)

Малдова знайшла кропкі сукранання ў сваёй адміністрацыі, каб даваць магчымасць консульствам дзяржаў-чальцаў ЕС хутка правяряць аўтэнтычнасць яе дакументацыі

Малдова

 

Блок 1: Бяспека пашпартоў (уключаючы біяметрычныя пашпарты)

 

Украіна

Малдова

 

Заканадаўчая база для выдачы біяметрычных пашпартоў

У стадыі падрыхтоўкі (с. 2)

Заканадаўчая база ўяўляецца падрыхтаванай. Гэта аб’яднаная заканадаўчая база (с. 2)

Малдова (+1)

План дзеянняў па выдачы біяметрычных пашпартоў

У стадыі падрыхтоўкі (с. 2)

Неабходна забяспечыць выразную схему працэса (Малдова ўжо выдае біяметрычныя пашпарты, але не ў консульствах) (с.2)

Малдова

 

Блок 2: Нелегальная міграцыя (уключаючы Пагадненні аб рэадмісіі)

 

Украіна

Малдова

 

Заканадаўчая база ў галіне памежнага кіравання

Вельмі добры прагрэс. Створаная Дзяржаўная міграцыйная служба, але не ў поўным аб’ёме (с. 3)

Заканадаўчая база - на высокім узроўні развіцця. Добры прагрэс. Застаецца шмат чаго зрабіць у гэтай галіне. Трэба звярнуць увагу на стварэнне Міграцыйнай і памежнай службы (с.3)

Украіна

Заканадаўчыя меры ў галіне прадастаўлення прытулку імігрантам

Былі прадпрынятыя крокі, каб пачаць узгадненне ўкраінскага заканадаўства са стандартамі ЕС. Неабходныя дадатковыя намаганні. Павінныя быць вырашаныя сур'ёзныя пытанні, узнятыя НДА. (с. 4)

Малдова прыняла неабходнае заканадаўства, з некаторымі выключэннямі (с.3)

Малдова

Памежнае кіраванне

Ёсць прагрэс (с. 4)

Ёсць прагрэс (с. 4)

-

Заканадаўчая база ў галіне міграцыйнай палітыкі

Украіне неабходна прыняць заканадаўчую базу. Некаторыя законы неабходна прадставіць на разгляд Парламенту (с. 5)

Малдове варта ўзмацніць сваю заканадаўчую базу. Большая частка заканадаўства адпавядае нарматыўным патрабаванням (с.5)

Малдова

Інстытуцыйныя характарыстыкі ў галіне кіравання міграцыяй

Дзяржаўная міграцыйная служба нарошчвае рэсурсы (с. 6)

Няма згадак пра прагрэс у гэтай галіне

Україна (+0,5)

 

Пагадненні аб рэадмісіі

Падпісаныя Пагадненні з Расіяй, Малдовай, Турцыяй, Туркменістанам, Узбекістанам і В'етнамам. Ідуць перамовы па падпісанню Пагадненняў з Беларуссю, Цэнтральнай Азіяй, Афганістанам, Кітаем, Індыяй, Іракам і іншымі краінамі (с. 6)

У працэсе падпісання Пагадненняў з Расіяй, Босніяй, Чарнагорыяй. Падпісанае Пагадненне з Сербіяй (с.5)

Украіна

Пратаколы рэалізацыі да Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС

Ніводзін пратакол рэалізацыі з дзяржавамі-чальцамі ЕС да гэтага часу не падпісаны (с. 6)

Пратаколы рэалізацыі ўжо падпісаныя з вялікай колькасцю краін-чальцаў ЕС, актыўна вядуцца  перамовы па падпісанню пратаколаў з іншымі краінамі ЕС. Дасягнутыя добрыя рэзультаты (с. 5)

Малдова (+0,5)

План дзеянняў па Нацыянальным кіраванні міграцыяй

План дзеянняў падрыхтаваны (с. 6)

План дзеянняў распрацоўваецца

Украіна

Стварэнне механізму маніторынгу патокаў міграцыі

Украіна пачала падрыхтоўку да стварэння нацыянальнай базы дадзеных у гэтай сферы. Быў падрыхтаваны міграцыйны профіль. Не ўсталяваны механізм для абнаўлення профілю (с. 7)

Праца па міграцыйнаму профілю на высокім узроўні развіцця. Цалкам верагодна, што профіль будзе абноўлены і ўведзены ў шырокае прымяненне (с. 6)

Малдова

Палітыка прадастаўлення прыстанішча: прыняцце заканадаўства

Прадпрынятыя крокі, каб пачаць узгадненне са стандартамі ЕС. Неабходныя дадатковыя намаганні (с. 7)

Большасць неабходных законаў была прынятая (с. 6)

Малдова

 

Блок 3: Грамадскі парадак і бяспека

 

Украіна

Малдова

 

Агульная ацэнка

Добры прагрэс. Неабходныя дадатковыя намаганні праваахоўных органаў (с. 7)

Добры прагрэс. Неабходныя дадатковыя намаганні праваахоўных органаў (с. 6)

-

Закон аб гандлі людзьмі

Знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі (с. 8)

Створаная заканадаўчая база. Неабходная кансалідацыя (с. 7)

Малдова

Антыкарупцыйнае заканадаўства

Прынятае ў красавіку 2011 года (с. 8)

Працэс афармлення заканадаўства знаходзіцца ў стадыі завяршэння (с. 8)

Украіна

Адпаведнасць нормам GRECO (група дзяржаў супраць карупцыі)

Рэалізаваныя толькі 12 з 25 рэкамендацый. (с. 9) Ёсць істотныя недахопы

Незразумела, колькі рэкамендацый рэалізавана і ў якой ступені яны рэалізуюцца (с. 8)

Украіна

Стварэнне антыкарупцыйнага агенцтва

Неабходныя сур’ёзныя намаганні. Няма звестак пра стварэнне такога агенцтва (с.10)

Ёсць Цэнтр па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй. Ёсць неабходнасць надзейных гарантый яго рэальнай незалежнасці, эфектыўнасці яго дзеянняў і г.д. (с. 8)

Малдова

Заканадаўчая база па прадухіленні адмывання грошаў

Здаецца, што існуе. Прынята некалькі адпаведных законаў (с.10)

Шырокая кансалідацыя. Зробленыя значныя намаганні ў гэтым накірунку. Ёсць далейшыя пазітыўныя змены (с. 9)

Малдова

Барацьба з наркотыкамі

Заканадаўчая база, здаецца, існуе. Інстытуцыянальная структура дзейнічае з красавіка 2011 года. Мемарандум аб узаемаразуменні з EMCDAA(Еўрапейскага цэнтра маніторынгу наркотыкаў і наркаманіі ) быў падпісаны ў студзені 2010 года (с. 11)

Заканадаўчая база дзейнічае са студзеня 2011 года. Інстытуцыйная база, здаецца, кансалідаваная з чэрвеня 2011 года. Ёсць кантакты з EMCDAA. Малдове варта найдалей умацоўваць дыялог (с. 9)

Украіна

Канвенцыі ААН і Савета Еўропы па правах чалавека і барацьбе з тэрарызмам

Прынятыя адпаведныя канвенцыі, акрамя адной (с. 11)

Прыняты ўсе адпаведныя канвенцыі (с.10)

Малдова

Пагадненне з Eurojust (групай судовага супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза)

У цэлым, заканадаўчая база створаная. Перамовы з Еўраюстам аднавіліся (с. 12)

Заканадаўчая база ў значнай ступені створаная, але некаторыя элементы знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі. Працягваюцца кантакты і абмен думкамі з Еўраюстам (с. 11)

Украіна

Абарона персанальных дадзеных

Закон, прыняты ў чэрвені 2010 года, уступіў у дзеянне ў студзені 2011 года. Закон аб парушэнні заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных прыняты ў чэрвені 2011 года. (с. 13)

Закон прыняты ў ліпені 2011 года. Закон не ўступіў у сілу і патрабуе далейшай ацэнкі. Ёсць прагрэс у пададзеных на папярэдняе ўзгадненне пагадненнях з Еўраполам і Еўраюстам. (с. 12)

Украіна

 

Блок 4: Знешнія сувязі і асноўныя права чалавека

 

Украіна

Малдова

 

Агульная ацэнка

Праца вядзецца (с.14)

Ёсць добры прагрэс у прыняцці заканадаўчай базы (с. 12)

Малдова

Свабода перамяшчэння ўнутры краіны

Неабходныя папраўкі ў заканадаўства. Урад разглядае прапанаваныя папраўкі (с.14)

Малдова палепшыла заканадаўчую базу шляхам прыняцца “Закона аб іншаземцах”, але могуць быць неабходныя далейшыя тлумачэнні і дапаўненні (с. 13)

- (Малдова: прагрэс ёсць, але ён недастатковы)

Правы грамадзян (уключаючы правы меншасцяў)

Анты-дыскрымінацыйнае заканадаўства не было прынятае (с.15)

Усёабдымны закон супраць дыскрымінацыі чакае зацвярджэння Парламентам. Зарэгістраваная Ісламская ліга, якая прасоўвае прадстаўнікоў цыганскай супольнасці на пасады, якія дазволяць ім праводзіць правы цыган (с .14)

-

Пазначэнне абавязковых умоў для атрымання грамадзянства

 

Уважліва разглядаецца сітуацыя з жыхарамі Прыднястроўя. Уводзяцца спецыяльныя меры для пацверджання грамадзянства шляхам накіравання запытаў аб чальцах сям'і і сваяках (с. 15)

-

 

Малдова-Украіна: 14 плюсаў супраць 9

 

Малдова атрымала 14,5 плюсаў

  • Краіна атрымала 13 плюсаў + 1 бонусны бал за тое, што яна перайшла на выдачу только біяметрычных пашпартоў, і 0,5 бала - за пратаколы рэалізацыі пагаднення аб рэадмісіі з чальцамі ЕС.

  • Краіна атрымала 9 мінусаў за заканадаўчую базу ў галіне памежнага кіравання і стварэнне міграцыйнай службы.

Уяўляецца таксама, што Малдова з'яўляецца больш прасунутай у сферах гарманізацыі заканадаўства з ЕС па пытаннях міграцыі і палітыкі прадастаўлення прыстанішча, барацьбы з гандлем людзьмі, прадухілення адмывання грошай.

Іншымі словамі, у сферы біяметрычных пашпартоў Малдова абагнала Украіну, па меншай меры, на некалькі гадоў, бо наладжванне працы ўсіх інстанцый па выдачы такіх пашпартоў (так званых АВІРаў), а таксама неабходнае абсталяванне ўсех пунктаў перасячэння мяжы патрабуе часу і вялікіх грошай.

Украіна атрымлівае 9,5 плюсаў

  • Краіна атрымала 9 балаў + 0,5 бонуснага бала за існаванне міграцыйнай службы (не столькі за функцыянаванне гэтай службы, якая “павінна быць кансалідаванай", але з-за таго, што адпаведная служба ў Малдове нават не была згаданая ў справаздачы).

У верасні ўкраінскі парламент прыняў закон, які дазволіў выдаваць біяметрычныя пашпарты, але прэзідэнт Віктар Януковіч наклаў на яго вета ў кастрычніку, і ўрад пачаў працаваць над новым законапраектам.

Засцярогі звязаныя толькі са стварэннем антыкарупцыйнага агенцтва. Ва Украіне яно, здаецца, павінна быць створанае, у той час як у Малдове яно ўжо існуе больш за дзесяць гадоў. Аднак, у выпадку з Малдовай, барацьба з карупцыяй нярэдка станавілася інструментам у руках чыноўнікаў высокага, сярэдняга і нават нізкага ўзроўню, якія часта атрымлівалі сваю карысць шляхам ціску на бізнэс  і вымагання рэнты.

Нарэшце, прыняцце законаў - гэта добра, але іх рэалізацыя нашмат складаней і даўжэй. Гэта будзе сапраўдным выпрабаваннем для Малдовы і Украіны. Мяркуючы па дадзенай справаздачы, можна сказаць: наступным вялікім выпрабаваннем для Малдовы будзе стварэнне памежнай паліцыі, а Украіна павінная паскорыцца на шляху завяршэння працэсу выдачы біяметрычных пашпартоў і замяніць цяперашняю паралельную выдачы пашпартоў абодвух тыпаў. 

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле: EUobserver

Видео