BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь. Гісторыі падчас крызісу

18.11.2011
Беларусь. Гісторыі падчас крызісу

Дзякуючы інтэрнэт-платформе CRISISBY, грамадзяне беларускіх гарадоў і вёсак могуць дзяліцца сваімі асабістымі гісторыямі, звязанымі з эканамічным крызісам. Публікацыі на платформе, якія ўяўляюць сабой кампіляцыю з самых яскравых крызісных здарэнняў, раскрываюць крызіс вачамі людзей. 

 

Стаць аўтарам гісторый на платформе CRISISBY, створанай беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі, можа стаць кожны. На сайце ёсць інтэрактыўная карта Беларусі, заснаваная на базе платформы "ушахідзі" (на суахілі - "сведчанне", платформа была створаная ў Афрыцы для асвятлення крызісных сітуацый). Там можаце пазначыць любы абраны вамі горад ці вёску і расказаць пра звязаную з крызісам падзею, якая адбылася ў гэтым месцы.

На працягу першых трох тыдняў дзейнасці на сайце было размешчана 130 нататак, у якіх людзі расказваюць пра тое, як эканамічныя праблемы ў краіне ўплываюць на іх асабістае жыццё. Горкія і цынічныя гісторыі на сайце выяўляюць больш праўды пра бязладдзе, якое адбываецца ў краіне, чым афіцыйныя статыстычныя дадзеныя, аналізы і прагнозы эканамістаў.

Вось некаторыя з запісаў на сайце.

25 кастрычніка, Гомель: У Гомелі плануецца будаўніцтва новага шыкоўнага будынка суду. А адразу пасля гэтага адміністрацыя адмяняе ільготныя ўмовы іпатэчнага крэдытавання.

26 кастрычніка, Баранавічы: У гэтым месяцы тата атрымаў меншы заробак, чым у мінулым месяцы. Гэта проста адзінкавы выпадак альбо так адбываецца паўсюль?

7 лістапада, Гомель: Працоўныя Гомельскага вагона-рамонтнага завода патрабуюць ад адміністрацыі падвышэння заробку на 100%. 1000 чалавек падпісалі петыцыю да адміністрацыі.

9 лістапада, Мінск: На выходных я размаўляў са знаёмым кіроўцам аўтобуса. Ён сказаў, што 34 кіроўцы плануюць звольніцца з аўтапарка і перайсці на працу па перавозцы грузаў. Ён дадаў, што хутка гарадскі транспарт павінен будзе сутыкнуцца з сур'ёзнымі праблемамі, бо 500 аўтобусных кіроўцаў далёка не дастаткова, каб задавальняць патрэбы такога горада.

14 лістапада, Мінск: Нядаўна, ідучы па вуліцы, я ўбачыў пад нагамі 1000-рублёвую купюру. Я нават не падняў яе, пайшоў далей.

14 лістапада, Мінск: Чорны рынак у Мінску квітнее з кожным днём. З увядзеннем патрабавання абавязковага прад'яўлення пашпарта падчас пакупкі замежнай валюты, прадпрымальнікі пачалі карыстацца паслугамі мянял, нават нягледзячы на рызыку.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле: Łukasz Grajewski, Eastbook.eu

 

Видео