BE RU EN
rss facebook twitter

Тадэвуш Іваньскі: "Завяршэнне перамоў па DCFTA паміж Украінай і ЕС"

28.10.2011
Тадэвуш Іваньскі: "Завяршэнне перамоў па DCFTA паміж Украінай і ЕС"

Завяршэнне перамоў па DCFTA паміж Украінай і ЕС

Тадэвуш Іваньскі,
Centre for Eastern Studies

 

20 кастрычніка намеснік прэм'ер-міністра Украіны Андрэй Клюеў і камісар па гандлі ЕС Карэл дэ Гюхт абвясцілі, што бакі завяршылі перамовы па падпісанню Глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю (DCFTA).

Еўракамісар заявіў: “Гэта азначае, што дамоўленасць па тэхнічных пытаннях Пагаднення аб асацыяцыі, якое ўключае ў сябе падпісанне DCFTA, можа быць дасягнутая да канца года". Ён выказаў надзею, што канчаткова пачаць перамовы па DCFTA можна было б падчас Саміта паміж Украінай і ЕС, намечанага на сярэдзіну снежня. Аднак пры гэтым ён адзначыў, што канчатковае падпісанне Пагаднення будзе залежаць ад палітычнай волі ўкраінскага ўрада. Завяршэнне перамоў па DCFTA было пад пытаннем да апошняй хвіліны, з-за асуджэння былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі на сем гадоў пазбаўлення волі. Па непацверджанай інфармацыі, украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч можа наведаць Брусель у лістападзе.

Каментар аўтара

  • Завяршэнне перамоў па падпісанні DCFTA з'яўляецца агульным поспехам для ЕС і Украіны. Гэта азначае, што крызіс у двухбаковых адносінах, які нарастаў да апошняга часу, зараз часткова вырашаны. Падзеі апошніх дзён (адмена галасавання ва ўкраінскім парламенце па ўнясенні змен у заканадаўства па адмене артыкула, па якім была асуджаная Юлія Цімашэнка; адмена Еўрасаюзам візіта Януковіча ў Брусэль, і заявы ўкраінскага прэзідэнта ў СМІ, у якіх ён ставіць пад пытанне неабходнасць падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС пры адсутнасці перспектывы чальства ў ЕС) паказалі, што Украіна можа зацягнуць завяршэнне падпісання перамоў па Пагадненні аб асацыяцыі.

  • Нягледзячы на магчымае завяршэнне перамоў па DCFTA, усё яшчэ не прадвызначана, што яны будуць запушчаныя на Саміце ў снежні. Пытанне аб перспектывах членства ў ЕС, якога так шукае Украіна, застаецца спрэчным. У той жа час, магчыма, што Украіна выкарыстае гэта як апраўданне сваёй спробы выключыць пункт DCFTA з Пагаднення аб асацыяцыі, і падпіша гандлёвае пагадненне асобна. Рыторыка Кіева паказвае, што ў адносінах з Еўрасаюзам украінскі ўрад не мае намеру ісці на саступкі ў сваёй ўнутранай палітыкі (а менавіта, вызвалення Цімашэнкі) за кошт падпісання Пагаднення аб асацыяцыі.

  • Што ж тычыцца запуска падпісання Пагаднення аб асацыяцыі, то яго канчатковае падпісанне і ратыфікацыя будуць залежаць ад развіцця справы Юліі Цімашэнкі, якая будзе разгледжана кіеўскім апеляцыйным судом. Цалкам верагодна, што калі былы прэм'ер-міністр застанецца за кратамі, то ЕС будзе адкладваць падпісанне і ратыфікацыю Пагаднення на нявызначаны тэрмін.

  • Украіна вырашыла прыпыніць перамовы па DCFTA, таму што правал іх падпісання можа значна знізіць магчымасці яе знешнепалітычных манеўраў і аслабіць перамоўныя пазіцыі Украіны ў адносінах да Расіі. Следствам гэтага можа быць павелічэнне ціску з боку Расіі, асабліва ў дачыненні да ўступлення Украіны ў Мытны саюз паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам. 

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле Centre for Eastern Studies

Видео