BE RU EN
rss facebook twitter

Праект ЕС па паляпшэнню становішча беларусскіх дзяцей з праблемамі апорна-рухацельнага апарату

20.03.2008
Праект ЕС па паляпшэнню становішча беларусскіх дзяцей з праблемамі апорна-рухацельнага апарату

Праект ЕС “Біямеханічнае даследванне і разработка метадаў паляпшэння апорна-рухацельнага апарата дзяцей Падлясся і Гродзеншчыны” падводзіць вынікі першых шасці месяцаў сваёй працы. Гэты перыяд стаў першым этапам падрыхтоўкі да міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Біямеханіка ступні чалавека”, якая адбудзецца 18-19 чэрвеня 2008 у г. Гродна, Беларусь.

За першае паўгоддзе беларускія даследчыкі правялі адбор і адаптацыю методык антрапаметрычных, бараметрычных і клінічных даследванняў і распрацавалі мультымоўны інфармацыйны рэсурс (http://resource-nanb.narod.ru) для забеспячэння непасрэднага адначасовага доступа да статыстычнай і аналітычнай інфармацыі беларускіх і польскіх даследчыкаў. Акрамя таго, для правядзення біямеханічных абследванняў здзейснена мадэрнізацыя артапедычнага кабінета; рэалізованы мерапрыемствы па паляпшэнню методык праектавання асабістых карыгіруючых сцелек на аснове бараметрычных і пл антаграфічных дадзеных. Для першай серыі біямеханічных даследванняў выбрана група дзяцей з 89 чалавек, здаровых і тых, хто мае дысфункцыі ступні. Вынікі праведзеных даследванняў унесены ў інфармацыйны рэсурс, праведзена статыстычная і аналітычная апрацоўкі дадзеных.

Даследчыкі, прыцягнутыя да рэалізацыі праекта: праф., д.т.н., акадэмік НАНБ А.І. Свірыдзёнак, дацэнт, д.ф.-м.н. Л.С. Гайда, дацэнт, к.м.н. В.В. Лашкоўскі, к.т.н. М.І. Ігнатоўскі, Л.З. Сычэўскі, Д.А. Максіменка, праф. дацэнт A. Северын, праф., к.м.н. Й. Папко, праф., д.т.н. K. Яворэк, дацэнт Й. Паўк, дацэнт M. Дзерлатка, д.м.н. M. Рогальскі, маг. M. Кучэй, маг. І. Сендзерака.

Партнёры праекта: Беластоцкі Тэхнічны Універсытэт і НДЦПР НАН Беларусі.

Больш дэтальную Інфармацыю па праекту дасць:

Праф. Анатоль Свірыдзёнак
Мэнэджэр праекта
Даследчы Цэнтр праблем рэсурсазберагання НАН Беларусі

пл. Цізенгаўза, 7, 230023 Гродна, Беларусь
тэл: +375 15 74 04 45, факс: +375 152738185
[email protected]

Видео