BE RU EN
rss facebook twitter

Канферэнцыя мясцовага і рэгіянальнага вымярэнняў УП пройдзе 9 лістапада ў Брусэлі

26.10.2011
Канферэнцыя мясцовага і рэгіянальнага вымярэнняў УП пройдзе 9 лістапада ў Брусэлі

Канферэнцыя мясцовага і рэгіянальнага вымярэння Усходняга партнёрства, арганізаваная сумесна польскім старшынствам у ЕС і Камітэтам рэгіёнаў, павінная адбыцца 9 лістапада ў Брусэлі. 

Многія польскія рэгіёны звязаныя трывалымі стасункамі з рэгіёнамі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі , Малдовы і Украіны, таму ідэя правядзення Канферэнцыі пад польскім старшынствам мае даўнюю трывалую аснову.

Дэмакратыя, належнае кіраванне і стабільнасць, а таксама кантакты паміж людзьмі будуць у цэнтры ўвагі на Канферэнцыі, падчас якой пройдуць дыскусіі па магчымых чаканнях ад ініцыятыў, якія праходзяць па двух тэматычных платформах Усходняга партнёрства.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, дэпутаты Еўрапейскага парламента, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады з партнёрскіх краін, а таксама дыпламаты і даследчыкі.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre

Видео