BE RU EN
rss facebook twitter

Лекцыя Сяргея Харэўскага "Колькі шчыгулаў да разуменьня Менску"

23.10.2011
Лекцыя Сяргея Харэўскага "Колькі шчыгулаў да разуменьня Менску"
ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л. ШЧАМЯЛЁВА

прасп. Ракасоўскага, 49

28 кастрычніка а 18.30

 

"Часам трэба задумвацца над тым, што робіцца
ў тваім доме, горадзе, у тваёй краіне. Ну нельга ўвесь
час думаць выключна пра сябе і свой ненатольны страўнік"

Адам Глобус
з прадмовы да кнігі Сяргегя Харэўскага "ПраМоўленае"


Вядомы гісторык мастацтва, культуролаг, мастак Сяргей Харэўскі ў мінскай Галерэі Шчамялёва прамовіць “гораду і свету” лекцыю “Колькі шчыгулаў да разуменьня Менску”. Гэта падзея распачынае на галерэйнай пляцоўцы цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi, скіраваных на паглыбленне асэнсавання і абмеркавання важных для беларускай культуры і мастацтва тэмаў. У якасці запрошаных лектараў – вядомыя інтэлектуалы, мастакі, культурныя і грамадскія дзеячы, якія будуць мець магчымасць данесці да шырокага кола людзей думкі, ідэі і праблемы, якім яны прасвячаюць сваё жыцце і дзейнасць.

“Колькі шчыгулаў да разуменьня Менску”… Тэма лекцыі адсылае нас да аднаго з раздзелаў кнігі Сяргея Харэўскага “ПраМоўленае”, выдадзенай у 2008 годзе, дзе аўтар выдатна вымалёўвае вобраз гораду. Але не толькі. Праз гістарычныя факты і падзеі, праз біяграфію вядомых асобаў, праз этымалогію гарадскіх тапонімаў, архітэктурныя асаблівасці і гісторыю ўзнікнення помнікаў культуры ствараецца своеасаблівая філасофія гараджаніна-мінчука. Разуменне гораду прыводзіць да разумення гарадскога асяроддзя як апірышча культуры, нашай адметнасці. Гэтае разуменне спрыяе разумнаму стаўленню да актуальных праблем прасторы нашага жыцця, да нашай ролі і месца ў развіцці ці дэградацыі гарадской культуры.

Што засталося па-за друкаваным тэкстам? Як прагучаць разважанні лектара ў сенняшнім кантэксце? Якім будзе ўспрыняцце сенняшняга слухача? Запрашаем разам з Сяргеем Харэўскім паразважаць, а магчыма, і падыскутаваць пра гуманістычныя каштоўнасці, архітэктуру і мастацтва гарадской прасторы.

 

Уваход вольны!

Видео