BE RU EN
rss facebook twitter

Наталля Шапавалава: "За мяжой інтарэсаў Цімашэнка"

18.10.2011
Наталля Шапавалава: "За мяжой інтарэсаў Цімашэнка"

За мяжой інтарэсаў Цімашэнка

Наталля Шапавалава,
навуковы супрацоўнік, даследчык Еўрапейскага аналітычнага цэнтра для глабальных дзеянняў FRIDE

Кірунак, які абраў украінскі рэжым для забэспячэння сваёй бяспекі, выглядае занадта самаўпэўненым. За апошнія паўтары года наступа аўтарытарнай улады на дэмакратыю, урад гэтай усходнееўрапейскай краіны амаль не сустракаў супраціву ўнутры краіны альбо за яе межамі.

Неканстытуцыйнае стварэнне парламенцкай кааліцыі ў сакавіку 2010 года на чале з прапрэзідэнцкай "Партыяй рэгіёнаў Украіны" і яе лідэрам Віктарам Януковічам і паўторнае стварэнне прэзідэнцкай рэспублікі ва Украіне праз рашэнне Канстытуцыйнага суда ў кастрычніку 2010 года падвергліся моцнай крытыцы з боку ЕС. Але ў той час, як размах урадавых рэпрэсій у дачыненні да былых сябраў урада экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі набіраў абароты, рэакцыя Еўропы - у лепшым выпадку - была стрыманай. Аднак толькі да таго часу, пакуль сама экс- прэм'ер не трапіла за краты.

Пакуль украінскі прэзідэнт у канцы верасня лётаў у Варшаву на Саміт Усходняга партнёрства, ЕС і ЗША, а затым і Расія асудзілі арышт Цімашэнкі і "групавую тэрапію" Януковіча. Тым самым яны даслалі Украіне сумесны папярэджвальны сігнал.

Рэжым гэтай краіны спадзяваўся, што Еўропа праглыне арышт Цімашэнка, як рабіла гэта шмат разоў да гэтага, пакідаючы дэмакратыю на заднім плане, і вызначыць свой камерцыйны прыярытэт: стварэнне з Украінай зоны свабоднага гандалю і энергетычных стасункаў.

Але адбылося не так. З Бруселя ў Берлін праз Варшаву ў іншыя краіны Еўропы пайшло паведамленне: Пагадненне аб асацыяцыі, падпісанне якога ўключае ў сябе стварэнне глыбокай зоны свабоднага гандлю і еўрапейскую дапамогу Украіне, што мае жыццёва важнае значэнне для мадэрнізацыі ўсёй газатранспартнай украінскай сістэмы, а таксама сяброўскія адносіны з лідэрамі ЕС, - усё гэта скончыцца, калі апазіцыйны лідэр краіны будзе сядзець у турме.

Асуджэнне Цімашэнкі да сямі гадоў турэмнага зняволення і 140 млн еўра штрафу ў якасці кампенсацыі шкоды, якую экс-прэм’ер быццам нанесла сваёй краіне, выразна паказалі, што Януковіч не паверыў паведамленню Еўрасаюза. Калі гэта і сапраўды так, то ЕС толькі што атрымаў моцную аплявуху: размовы еўрапейскіх лідэраў з Януковічам былі марнай тратай часу і рычагоў уплыву Аб’яднанай Еўропы на Украіну больш няма. 

Дыпламатычная ізаляцыя

Заканамерным следствам судовага прысуда з’яўляецца тое, што Януковіч - жадае ён таго ці не - вядзе сваю краіну да дыпляматычнай ізаляцыі, якая зробіць яго краіну яшчэ больш безабароннай перад Расіяй. Але ж гэта менавіта тое, чаго ўкраінскі прэзідэнт хоча пазбегнуць, асабліва ўлічваючы, што яго ўрад спрабуе дамовіцца з Масквой аб таннейшым кошце паставак газу.

Нягледзячы на ўсе страхі рэжыму перад Цімашэнка, якая здольная вывесці людзей на вуліцы і ў канчатковым выніку звергнуць кіруючую партыю на парламенцкіх выбарах 2012 года, здаецца малаверагодным, што Януковіч гатовы ўзяць на сябе адказнасць за ўсе небяспечныя следствы, якія непазбежна прынясе арышт былога прэм’ер-міністра.

Як прэзідэнт Украіны збіраецца выйсці з кола непрыемнасцяў, у якое ён сам сябе загнаў, пакуль незразумела. Першая рэакцыя Еўрасаюза выразна паказала, што цяперашнія адносіны паміж краінамі, у тым ліку Пагадненне аб асацыяцыі (і візіт Януковіча ў Брусэль на наступным тыдні, якога ён так чакае, каб завяршыць працы па падпісанню Пагаднення), будуць спыненыя, калі судовы прысуд Цімашэнка не будзе перагледжаны. Тым часам, Януковіч ужо змякчыў крытыку ЕС, заявіўшы, што прысуд не з'яўляецца канчатковым.

Магчыма, Януковіч не паверыў апошняму папярэджанню ЕС, тады рашэнне суда з'яўляецца часткай "стратэгіі" яго каманды для пошуку выйсця з сітуацыі. На іх думку, зняцце ўсіх абвінавачванняў з Цімашэнка нашкодзіла б асабістай рэпутацыі Януковіча, які б такім чынам паказаў, што ён скарыўся перад ціскам Бруселя. Акрамя таго, апраўдальны прысуд азначаў бы, што ўвесь судовы працэс быў сфальсіфікаваным, а гэта толькі павысіла б рэйтынг Цімашэнка напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Бітва за дэмакратыю працягваецца

Унутры самой Украіны ўжо разгарэліся дыскусіі аб магчымым выйсці для Януковіча і яго каманды. Прапаноўваюцца варыянты адмяніць прысуд у апеляцыйным судзе альбо ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс, перагледзеўшы артыкул, па якім была абвінавачаная Цімашэнка.

Калі гэта адбудзецца, імідж Януковіча ў вачах еўрапейцаў можа палепшыцца, але барацьба за дэмакратыю ва Украіне працягнецца. Цімашэнка можа быць вызвалена, але гэта не будзе азначаць, што апазіцыя будзе канкурэнтаздольнай падчас свабодных і справядлівых выбараў 2012 года.

На самай справе, Служба бяспекі Украіны ўжо пачала новыя - выдуманыя - справы супраць Цімашэнкі. Акрамя таго, кіруючая кааліцыя рыхтуецца да рэформ выбарчай сістэмы, якія маюць намер змяніць сістэму прапарцыйнага галасавання, уведзенага падчас палітычных рэформ "аранжавай рэвалюцыі" 2004 года, на спалучэнне прапарцыйнай сістэмы і сістэмы большасці галасоў. Гэта дасць магчымасць забяспечыць шырокае выкарыстанне адміністрацыйных урадавых рэсурсаў і атрымання парламенцкай большасці шляхам выкупа галасоў дэпутатаў. Усталяванне такой выбарчай сістэмы дапаможа замацаваць ўладу Януковіча пасля 2012 года, і Украіна будзе працягваць адкат да тыпу кіравання, які панаваў ў краіне да "аранжавай рэвалюцыі".

Гэта выйсце для Еўропы - думаць не толькі інтарэсамі Цімашэнка і кароткатэрмінага антыкрызіснага кіравання. ЕС павінен знайсці належны баланс паміж пашырэннем сувязяў з Украінай праз з’яўленне зоны свабоднага гандлю і бязвізавага рэжыму і адначасовым прымяненнем карных мер па барацьбе з усё больш аўтарытарнымі паводзінамі рэжыма.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле EUobserver

Видео