BE RU EN
rss facebook twitter

Амбасадар Украіны ў ЕС: Спрыяльны момант для супрацоўніцтва Украіны і Еўрасаюза нельга прапусціць

17.10.2011
Амбасадар Украіны ў ЕС: Спрыяльны момант для супрацоўніцтва Украіны і Еўрасаюза нельга прапусціць

Канстанцін Елісееў,
амбасадор Украіны ў Еўрасаюзе

 

Апошні прысуд па справе былога прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка выклікаў высокі накал эмоцый у грамадстве, але цяпер ёсць неабходнасць зрабіць глыбокі ўдых і вырашыць, што рабіць далей. Эмоцыі і паспешлівыя вынікі ў палітыцы ніколі не дапамагалі рабіць узважаныя палітычныя рашэнні, асабліва ў такіх складаных судовых справах, як гэтая, якая на дадзены момант яшчэ можа быць далёкай ад завяршэння.

Праблема, якая зараз перад намі стаіць, нашмат сур’ёзней, чым проста адзін з прысудаў у гісторыі Украіны. На самай справе, яна ў 46 млн.разоў сур’ёзней, бо гаворка ідзе пра лёс нацыі ў 46 мільёнаў чалавек, цэлага народа, які, у сваёй пераважнай большасці, сэрцам аддадзены Еўропе. 

На працягу двух дзесяцігоддзяў гісторыі незалежнай Украіны, яна не раз падвяргалася крытыцы за шматслоўныя абяцанні, якія амаль ніколі не выконваліся. Цягам апошніх палутара гадоў урад Украіны неадначасова, зрабіўшы заяву, адракаўся ад сваіх слоў. Так, былі прынятыя прававыя законы, былі ўнесеныя прававыя змены у бізнэс-асяроддзе, ініцыяваныя прававыя рэформы, і ў большай масе сваёй яны былі рэалізаваныя. У тым ліку, былі рэалізаваныя глыбокія падатковая і пенсійная рэформы, зняцце заканадаўчых абмежаванняў у цэлых галінах эканомікі і скарачэнне да 30% дзяржаўных служачых.

Урад прыкладаў вялізарныя намаганні, каб паказаць, што Украіна і ЕС знаходзяцца на адным баку барыкад, з пункту гледжання ўстанаўлення справядлівай і ўзаемавыгаднай зоны свабоднага гандлю і прыняцця іншых пастаноў, прадугледжаных Пагадненнем аб асацыяцыі. Бо было б сумна бачыць, як велізарныя высілкі з абодвух бакоў выдаткуюцца марна.

Але, што самае галоўнае, было б шкада страціць гэты ўнікальны момант, гэтую магчымасць, якая, хутчэй за ўсё, не хутка паўтарыцца. Як і цэлы кантынент, Украіна і ЕС знаходзяцца на ростанях. Пасля доўгіх гадоў пустых размоваў і палітычнай нявызначанасці, зоркі, нарэшце, сышліся адпаведным чынам - для рашучага збліжэння Кіева і Бруселя.

Вядома, Украіна не збіраецца ўступаць у ЕС. Яна нават не стала кандыдатам на ўступленне. Краіна стаіць на ганку, і яна ўжо гатовая пачаць узыходжанне па лесвіцы, якая вядзе ў Еўрапейскі Саюз. Украіна робіць гэта з дастатковым узроўнем палітычнай цвярозасці, з усведамленнем сваіх невялікіх магчымасцяў уступлення ў ЕС, у сувязі з агульным еўрапейскім крызісам. Але, нават нягледзячы на гэта, яна імкнецца выканаць свае дамоўленасці - як эканамічныя, так і палітычныя. Падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай было бы ідэальным выхадам для ЕС прымусіць краіну выканаць свае абавязкі.

Рашэнне палітычнага збліжэння з ЕС, гатоўнасць Украіны выканаць усе неабходныя ўмовы, каб стаць больш еўрапейскай краінай і, не ў апошнюю чаргу, старшынства ў ЕС стратэгічнага саюзніка Украіны - Польшчы, усё гэтыя часткі адной мазаікі, якая ўжо склалася. Час надышоў, і Захад павінен падаць толькі знак. Будзе проста няправільна ў гэткай сітуацыі нерухома стаяць на месцы ці глядзець у іншым кірунку.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле EUobserver

Видео