BE RU EN
rss facebook twitter

Guardian: Канец СССР: што змянілася ў былых савецкіх краінах за 20 гадоў?

18.08.2011
Guardian: Канец СССР: што змянілася ў былых савецкіх краінах за 20 гадоў?

Канец СССР: што змянілася ў былых савецкіх краінах за 20 гадоў?

У дадзеным рэзюме мы разглядалі з усіх 15 былых савецкіх рэспублік толькі краіны Усходняга партнёрства: Грузію, Украіну, Малдову, Беларусь, Арменію і Азербайджан.

 

Прайшло больш за дваццаць гадоў пасля фармальнага канца існавання Савецкага Звязу і перабудовы, якія ў канчатковым выніку завяршылі кар'еру Міхаіла Гарбачова і далі нараджэнне 15 новым дзяржавам. Але добра гэта ці дрэнна, і наколькі былыя савецкія рэспублікі рэалізаваліся ў якасці незалежных краін? Пададзеная тут статыстыка ўзятая з розных крыніцаў: Сусветнага банку, Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па справах уцекачоў, Кіравання ААН па наркотыках і злачыннасці і Міжнароднага індэкса шчасця; а таксама са справаздачаў АБСЕ па кожных выбарах у кожнай краіне з 1991 года, якія, у канечным рахунку, даюць зразумець, у якіх краінах дэмакратыя ўжо пачала сваё станаўленне, а ў якіх яна дагэтуль нікому не патрэбная.

Развал СССР быў у многіх сэнсах драматычным: як і ў шлюбе, дзе людзей звязвае столькі сумесна пражытых момантаў, сумесная маёмасць, якую цяжка раздзяліць, так і на ўвесь былы СССР была агульная прамысловасць, агульнае войска; у рэшце рэшт, гэта былыя цэлыя народы, раскіданыя па ўсёй “імперыі”. І ўсё гэта было практычна немагчыма раздзяліць.

Больш таго, эканамічны крызіс, які ў свой час прывёў СССР да краю прорвы, заставаўся немінучай рэальнасцю: у 1990-х гадах у некаторых з былых савецкіх рэспублік ВУП упаў амаль на 50 адсоткаў. Так, адток капіталу, прамысловы крах, гіперінфляцыя і ўхіленне ад выплаты падаткаў зрабілі сваю справу, і таму амаль раптоўны эканамічны ўздым у 2000-х стаўся незвычайным дзівам. Да канца дзесяцігоддзя некаторыя былыя савецкія краіны паднялі ўласную эканоміку амаль у пяць разоў, у параўнанні з 1991 годам. Высокія кошты, якія яны ставілі на ўласныя энерганосьбіты, дапамаглі падняцца на нагі буйным экспарцёрам нафты і газу (Расеі і Азербайджану), але нават вечныя ранейшыя “лузеры” – такія, як Малдова і Арменія, - у развіцці сталі даганяць суседзяў.

Памежныя з Еўразвязам краіны - Украіна, Беларусь і Малдова – сваю новаздабытую незалежнасць хутчэй упарта ўтрымлівалі, чым умацоўвалі. У 1990-х гадах Украіна і Малдова перажылі страшны эканамічны крызіс, калі іх ВУП упаў больш як у два разы. Беларусь, з 1994 года пад аўтакратычным кіраваннем Аляксандра Лукашэнкі, пацярпела менш. Аднак, разам узятыя, усе тры краіны зараз маюць самыя нізкія эканамічныя паказчыкі з усяго постсавецкага рэгіёну; за гэты час іх насельніцтва скарацілася больш чым на 10 адсоткаў, а сярэдняя працягласць жыцця ўпала. У Малдовы найлепшыя паказчыкі адносна пытання са свабоднымі і справядлівымі выбарамі, але ў той жа час яна стала першай савецкай рэспублікай, якая дала доступ да ўлады камуністам (Уладзімір Варонін, трэці прэзідэнт Малдовы); выбары 2009 году ў краіне выклікалі грамадскія беспарадкі. Акрамя таго, у Малдове, як і ў некаторых іншых постсавецкіх краінах, дагэтуль існуе моцны, хоць і замарожаны канфлікт (у расейскамоўным рэгіёне Прыднястроўя). Паваротным момантам, які мог даць грамадству Украіны дэмакратыю, стала аранжавая рэвалюцыя 2004 года. Аднак, краіна, глыбока падзеленая паміж расейскамоўным усходам і нацыяналістычным захадам, хутка пасля гэтага паглыбілася ў эканамічны параліч, з якога дагэтуль не можа знайсці выйсця. Беларусь пры Лукашэнку знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі з-за фальсіфікаваных перавыбараў цяперашняга прэзідэнта, а апазіцыя і любое іншадумства ў краіне знішчаныя.

Нафта Азербайджана дае яму найбольшыя дывідэнды: продаж “чорнага золата” зрабіў яго эканоміку адной з самых моцных на постсавецкай прасторы, і зараз краіна - адна з нешматлікіх былых савецкіх рэспублік з прырастаючым насельніцтвам. Эканамічны рост Арменіі і Грузіі, які пачаўся ў краінах у 2000-х гадах, быў груба перарваны сусветнай рэцэсіяй 2008 - 2009 гадоў. Замарожаныя канфлікты ў Нагорным Карабаху (паміж Азербайджанам і Арменіяй) і ў Абхазіі (Грузія) патрабавалі вялікіх палітычных і эканамічных выдаткаў, а ў выпадку з Грузіяй разлом у адносінах з дамінуючым паўночным суседам – Расеяй – прывёў да вайны паміж краінамі (2008 год). Тым не менш, амаль увесь гэты час Грузія праводзіла свабодныя і справядлівыя выбары; у той час як Арменія, з усіх 15 былых савецкіх рэспублік, больш за ўсё пакутуе ад беспрацоўя, і ў краіне амаль не было дэмакратычных уздымаў.

Аднак, ва ўсім рэгіёне рэзка ўзрасла сярэдняя працягласць жыцця, і была ўражліва скарочаная дзіцячая смяротнасць.

Накіраванасць краінаў УП на вяртанне ў савецкае мінулае альбо іх арыентацыя на Захад.

Краіна Усходняга партнёрства і былога СССР

Колькасць нацыянальных выбараў/ Колькасць справядлівых і законных выбараў.

Арыентацыя краіны на вяртанне ў савецкае мінулае (ступень: ад 1 да 5).

Грузія

11/2

2 ступень: арыентацыя на Захад.

Украіна

10/4

3 ступень: з пераменным поспехам.

Малдова

8/7

2 ступень: арыентацыя на Захад.

Беларусь

8/1

5 ступень: назад у СССР.

Арменія

9/0

3 ступень: з пераменным поспехам.

Азербайджан

11/0

3 ступень: з пераменным поспехам.

 

Прырост валавага ўнутранага прадукта з 1987 па 2007 год у краінах УП.

Краіна Усходняга партнёрства і былога СССР

ВУП,

1987 год

ВУП,

1990 год

ВУП,

1992 год

ВУП,

1994 год

ВУП,

1997 год

ВУП,

1999 год

ВУП,

2002 год

ВУП,

2004 год

ВУП,

2006 год

ВУП,

2008 год

ВУП,

2009 год

Грузія

 

7,737,994

3,691,110

2,513,870

3,510,540

2,800,024

3,395,778

5,125,763

7,745,401

12,795,044

10,744,440

Украіна

64,087,694

81,456,431

73,942,294

52,549,555

50,150,399

31,580,639

42,392,896

64,883,060

107,753,069

180,354,647

113,545,

183

Малдова

 

3,592,856

2,319,243

1,702,314

1,930,071

1,170,785

1,661,818

2,598,231

3,408,454

6,054,806

5,404,605

 

Беларусь

 

17,369,598

17,022,180

14,931,599

14,128,412

12,138,485

14,594,925

23,141,587

36,961,918

60,763,483

49,037,390

Арменія

 

2,256,838

1,272,577

1,315,158

1,639,492

1,845,482

2,376,335

3,576,615

6,384,457

11,916,564

8,713,769

 

Азербайджан

 

8,858,006

4,991,350

3,313,739

3,962,710

4,581,222

6,236,024

8,680,511

20,982,270

46,258,154

43,019,407

 

 * ВУП пададзены ў далярах ЗША на душу насельніцтва. 

 

Паводле Guardian

Видео