BE RU EN
rss facebook twitter

Reuters: Беларусь крытыкуе новыя эканамічныя санкцыі ЗША

16.08.2011
Reuters: Беларусь крытыкуе новыя эканамічныя санкцыі ЗША

Новыя санкцыі ЗША ў адносінах да дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі апошняя называе “актам агрэсіі" і ўдарам па кампаніям, якія маюць сувязі з Расеяй. У мінулы чацвер, у адказ на разгон палітычнай апазіцыі па загаду ўрада, ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да чатырох фірмаў, якія належаць альбо кантралююцца кампаніямі, звязанымі з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам

"Я лічу, што гэта акт агрэсіі супраць беларускага народа, удар па беларускай эканоміцы, асабліва ў тых яе сектарах, у якіх мы супрацоўнічаем з Расеяй", - заявіў прэм'ер-міністр былой савецкай рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Новыя меры ў дачыненні да Беларусі, якая знаходзіцца паміж Расеяй і краінамі Еўрапейскага Звязу (уключаючы Польшчу), былі ўведзеныя ў дадатак да абмежаванняў на ўезд у краіны ЕЗ і іншых санкцыяў. Гэтыя меры былі ўведзеныя ў гэтым годзе супраць Лукашэнкі і іншых службовых асобаў пасля спрэчных беларускіх выбараў у снежні 2010 года, у якіх апошні быў пераабраны на новы тэрмін. Лукашэнка не церпіць амаль ніякага іншадумства ў краіне, і яго ўтрыманне ўлады з 1994 году праз выбары Вашынгтон лічыць нелегітымным.

Санкцыі сталіся "адказам на далейшае ўтрыманне за кратамі палітычных зняволеных, актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці", сказала ў чацвер прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд.

Санкцыі распаўсюджваюцца на заводы: вытворцу аўтамабільных шынаў  “Белшыну”, вытворцу ўгнаенняў “Гродна Азот”, вытворцу хімвалокнаў “Гродна Хімвалакно” і буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства “Нафтан”.

Чатыры фірмы належаць або кантралююцца “Белнафтахімам”, найбуйнейшым нафтахімічным канцэрнам у Беларусі, які ўжо знаходзіцца пад санкцыямі.

Заўвагі, выказаныя Мясніковічам у Маскве, сталіся рэхам папярэдніх заклікаў да салідарнасці Расеі з братнім славянскім праваслаўным народам.

Многія людзі ў Расеі бачаць Беларусь у якасьці буфера супраць НАТА і Еўразвязу, а Масква ўжо доўгі час дапамагае падтрымліваць у Беларусі савецкі стыль жыцця, дзе дамінуе дзяржаўнае кіраванне ў эканоміцы за кошт крэдытаў і недарагіх паставак расейскіх энерганосьбітаў, нягледзячы на ​​часта напружаныя адносіны Расеі з Лукашэнкам.

У апошнія гады Расея спрабавала адвучыць Беларусь ад таннай энергіі, не губляючы тым часам рычагоў свайго ўплыву на 10-мільённую нацыю ці штурхаючы Лукашэнка да абдымкаў з Захадам.

Зараз Беларусь змагаецца з эканамічным крызісам, выкліканым часткова шчодрымі перадвыбарнымі выдаткамі, часткова - неабходнасцю плаціць Расеі $ 286 за 1000 м2 газу (у параўнанні з $ 244,7 у другім квартале мінулага году) у цяперашні час. У апошнім квартале гэтага году Беларусь павінная будзе заплаціь $ 300 - $ 305 за 1000 м2 газу.

Газавыя спрэчкі аслабілі сувязі паміж краінамі і заахвоцілі Расею ў чэрвені 2010 года да скарачэння паставак энергіі ў Еўропу праз Беларусь, і раней “Газпром” называў“Белтрансгаз” і перамовы па кошце на газ асобнымі пытаннямі.

На прэс-канферэнцыі з Мясніковічам, Пуцін адмовіўся каментаваць беларускія санкцыі ЗША, але сказаў: "Гэта маё цвёрдае перакананне, што [санкцыі] ніколі не ёсць эфектыўнымі - наадварот, як правіла, іх эфект супрацьлеглы чаканаму для тых, хто іх накладае".

З апорай на пяцігадовы кантракт на пастаўку газу, які мінае ў канцы года, прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін намякнуў,што ў наступным годзе кошты на газ могуць знізіцца, калі Расея будзе задаволеная ўмовамі магчымай здзелкі расейскага “Газпрома” з беларускім “Белтрансгазам”, пры якой першы набудзе 50 % беларускай сеткі газаправода.  

Між тым, нядаўна Пуцін заявіў, што перамовы аб коштах на газ і долі Расеі ў “Белтрансгазе” павінныя быць "сінхранізаваныя", і што Расея вырашыла ўвесці больш нізкі каэфіцыент у формуле кошту на газ для Беларусі, пачынаючы з 2012 года. 

 

Паводле Reuters

Видео