BE RU EN
rss facebook twitter

The Economist: Польшча, Літва і Беларусь. Хто каго “здаў”?

15.08.2011
The Economist: Польшча, Літва і Беларусь. Хто каго “здаў”?

Спачатку чырванела Літва, цяпер - Польшча з-за выдачы беларускім уладам беларускіх праваабаронцаў. Галоўным чынам, Алеся Бяляцкага, чыя інфармацыя па банкаўскіх рэквізітах “прасачылася” у Менск. Правал спробы літоўскага Міністэрства юстыцыі схаваць палітычныя наступствы запытаў з Мінску аказаўся досыць скандальным, і яскравей за ўсё пра гэта сведчаць просьбы Варшавы аб прабачэнні перад сем’ёй Алеся Бяляцкага. Аказалася, што адсутнасць скаардынаваных дзеянняў ёсць сумным пытаннем як для польскіх, так і для літоўскіх чыноўнікаў: іх Генеральная пракуратура перадала афіцыйнай Беларусі гэтую адчувальную інфармацыю (магчыма, у рамках антытэрарыстычнага супрацоўніцтва краінаў), нягледзячы на папярэджанне Міністэрства замежных справаў гэтага не рабіць. 

Вось так вырашыла гісторыя: вядзецца следства, а разбуральны ўдар па беларускай апазіцыі дапамаглі нанесці тыя самыя краіны, якія ўвесь час заяўлялі сябе як лепшыя сябры Беларусі.

Паводле The Economist

Видео