BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускія і мараканскія гарады прымуць удзел у еўрапейскім праекце “Пакт мэраў”

15.08.2011
Беларускія і мараканскія гарады прымуць удзел у еўрапейскім праекце “Пакт мэраў”

Нямецкі горад Фрыдрыхсхафэн, абапіраючыся на дасягненні праекту “Устойлівае энергетычнае развіццё гарадоў у рэгіёне ENPI” (SURE) пад фінансаваннем праграмы CIUDAD, узяў на сябе адказнасць за дапамогу гарадам Полацк (Беларусь) і Салé (Марока) па далучэнню да еўрапейскага праекту “Пакт мэраў”. Прыняцце Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (SEAP), як плануецца, прывядзе да зніжэння спажывання энергіі ў г.Салé больш як на 50%. 

Пасля далучэння да “Пакту мэраў” гарады атрымаюць год на рэалізацыю сваіх Планаў дзеянняў. Для Полацку і Салé яны ўжо былі распрацаваныя ў рамках праекта SURE, і цягам гэтага году Планы павінныя быць зацверджаныя гарадскімі муніцыпальнымі саветамі.

Два гарады Еўразвязу - Мурса (Гішпанія) і Фрыдрыхсхафэн (Германія), абодва з якіх маюць вялікі досвед у галіне планавання ўстойлівага гарадскога энергетычнага развіцця, будуць кіраваць развіццём Полацка і Салé ў працэсе выканання іх абавязкаў па Пакту і падтрымліваць гарады ва ўсіх прадугледжаных праектам мерапрыемствах.

Праект “Устойлівае энергетычнае развіццё гарадоў у рэгіёне ENPI” (SURE) створаны для двух гарадоў у Беларусі і Марока. Ён ставіць сваёй мэтай дапамогу гарадам у наладжванні супрацоўніцтва паміж краінамі і развіцця іх патэнцыялу па ўстойлівым энергетычным развіцці. Ён ладзіць эксперыментальныя дзеянні і арганізоўвае дзейнасць па інфармаванню грамадскасці, каб дапамагчы шырокаму колу зацікаўленых бакоў і бенефіцыяраў зразумець, якія магчымыя варыянты дзеянняў маюцца ў іх распараджэнні.

ПраектCIUDAD(“Горад”) задуманы на 2009 - 2012 гады і ўдзельнічае ў фінансаванні 21 грантавых праекта на Поўдні і Усходзе рэгіёна Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства. Гранты адлюстроўваюць агульную мэту CIUDAD, у прыватнасці, тэмы:
  • Экалагічная ўстойлівасць і энергаэфектыўнасць.
  • Устойлівае эканамічнае развіццё і скарачэнне сацыяльнай няроўнасці.
  • Эфектыўнае кіраванне і планаванне ўстойлівага гарадскога развіцця.

“Пакт мэраў” быў запушчаны ў 2008 годзе, як прыярытэтны праект  Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці на мясцовым і рэгіянальным узроўнях. Яго сутнасць – у прыняцці фармальных абавязкаў гарадскімі саветамі краінаў-удзельнікаў выйсці за межы энергетычнай мэты Еўразвязу па 20% -ным скарачэнні выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу, праз павышэнне энергаэфектыўнасці і развіццё аднаўляльных крыніцаў энергіі. 

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео