BE RU EN
rss facebook twitter

Спіс беларускіх арганізацый, якія запрошаны да ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці ў Познані

25.07.2011
Спіс беларускіх арганізацый, якія запрошаны да ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці ў Познані

14-16 ліпеня ў Брусэлі адбылася чарговая сустрэча сябраў Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, на якой была ажыццеўлена працэдура адбору ўдзельнікаў трэцяга Форуму ў Познані.

Расклад па краінах выглядае наступным чынам:

  • Беларусь і Арменія - па 24 удзельніка;
  • Україна, Грузія, Малдова і Азербайджан - па 23 удзельніка;
  • Удзельнікі з краін ЕС - 80 месцаў;
  • Удзельнікі з трэціх краін - 9.

Пасля зацверджання спісу з боку Службы знешніх стасункаў ЕС на мінулым тыдні пачалася праца па падрыхтоўцы інфармавання аплікантаў аб выніках адбору. 

Выніковы спіс запрошаных на Форум у Познань беларускіх арганізацый (месца ў спісе азначае толькі паслядоўнасць падачы заявак на ўдзел, але не змяшчае будзь-якога ранжавання):

Цэнтр сацыяльных інавацый

Беларускі Хельсінскі камітэт

Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў

Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў

Міжнародны кансорцыўм "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ"

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў

Фонд імя Льва Сапегі

Цэнтр прававой трансфармацыі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

"Экадом"

Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"

Таварыства экалагічных грамадскіх арганізацый Беларусі "Зяленая сетка"

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільнюсе

Беларускі прафесійны саюз працаўнікоў прамысловасці

Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў Беларусі

"Бачыць Сэрдцам"

 Нацыянальны савет маладзёжных і дзяцячых арганізацый "РАДА"

"Некст Стоп - Нью Лайф"

Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва

Беларуская арганізацыя працоўных жанчын

Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў "Наш Дом"

Таварыства беларускай школы

 

Рэзервны ліст:

Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Асоцыяцыя дадатковай адукацыі і асветы

Офіс па правах людзей з інваліднасцю

 

Адбор адбываўся на падставе спісаў рэкамендацый ад Нацыянальнай платформы, каардынатараў рабочых груп Форума, а таксама ад Еўракамісіі. У вынікў у асноўны ліст трапілі практычна ўсе арганізацыі, хто атрымаў па 2 з 3 магчымых балаў. Астатнія некалькі месцаў вырашаліся праз дыскусію сябраў Кіруючага камітэта з ўлікам патрабаванняў балансу старых і новых ўдзельнікаў, а таксама размеркавання па працоўных групах.

 

Інфармацыйная служба "ЕЎРАБЕЛАРУСІ"

Видео