BE RU EN
rss facebook twitter

К. Бётгер, М. Фалькенгайн: "Палітыка ЕЗ у дачыненні да Азербайджана і роля грамадзянскай супольнасц"

25.07.2011
К. Бётгер, М. Фалькенгайн: "Палітыка ЕЗ у дачыненні да Азербайджана і роля грамадзянскай супольнасц"

Палітыка ЕЗ у дачыненні да Азербайджана і роля грамадзянскай супольнасц

д-р Картын Бётгер, Марыела Фалькенгайн,
Інстытут еўрапейскай палітыкі (Берлін)

 

Лічыцца, што Еўразвяз перакладвае тып сваёй унутранай сістэмы вартасцяў на знешніх (усходнееўрапейскіх) партнёраў. Перспектывы развіцця Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД) у прасоўванні дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона ў краінах Усходняй Еўропы, галоўным чынам, разглядалася да гэтага часу на “найбольш папулярных” прыкладах, такіх, як Украіна і Малдова. У гэтым артыкуле аналізуецца, у якой ступені нарматыўная і вартасная база ЕЗ ажыццяўляецца ў дачыненні да Азербайджана: аўтары сцвярджаюць, што ў Азербайджане Еўразвяз толькі часткова рэалізуе мэты ЕПД, і рэалізуе іх непаслядоўна. Сюды ж уваходзіць і адсутнасць уключэння грамадзянскай супольнасці ў палітычнае жыццё краіны.

У краінах, дзе ўнутраныя структуры зніжаюць верагоднасць рэформаў - палітычныя эліты ў выглядзе вета-гульцоў ці слабой палітычнай апазіцыі, -  прыхільнікаў палітычных зменаў неабходна шукаць за межамі ўладных структураў. У прыватнасці, у грамадзянскай супольнасці. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што знешнія гульцы могуць быць больш паспяховымі ў стымуляванні дэмакратычных пераменаў, калі яны супрацоўнічаюць з арыентаванымі на рэформы ўнутранымі акторамі, згоднымі з іх палітычнымі мэтамі і інтарэсамі.

Аналіз палітыкі ЕЗ у адносінах да Азербайджану і ролі грамадзянскай супольнасці паказвае, як па-рознаму еўрапейскія чыноўнікі і мясцовая грамадзянская супольнасць у рэгіёне атрымліваюць, інтэрпрэтуюць і садзейнічаюць ажыццяўленню палітыкі Аб’яднанай Еўропы.

Па-першае, ЕЗ непаслядоўна ўспрымае грамадзянскую супольнасць у краінах УП як партнёра па рэалізацыі рэформаў і дасягненню мэтаў, пастаўленых Еўрапейскай палітыкай добрасуседства, і адносіны гэтыя даўно не змяняюцца. Па-другое, аналіз поглядаў і настрояў чыноўнікаў Еўразвязу, якія працуюць у Азербайджане, паказвае, што амбіцыйныя размовы маюць абмежаваны ўнёсак у рэалізацыю палітыкі ЕПД: веданне еўрапейскімі чыноўнікамі палітычнага кантэкста краіны, у дадатак да слабасці яе грамадзянскай супольнасці, не прыводзіць да значнай адаптацыі агульных мэтаў ініцыятывы да прадуктыўнай і мэтанакіраванай палітыкі ў краіне, а, наадварот, скарачае яе да безрэзультатных планаў альбо другасных мэтаў. Той факт, што ЕЗ у значнай ступені ігнаруе перспектыву грамадзянскай супольнасці Азербайджану стаць паўнавартасным партнёрам ЕЗ па рэформах, падаецца, звязаны з энергетычнымі прыярытэтамі Аб’яднанай Еўропы i яе жадання захаваць добрыя і цесныя адносіны з урадам Азербайджана. Па-трэцяе, суб'екты грамадзянскай супольнасці ў Азербайджане ўспрымаюць ЕЗ, галоўным чынам, у якасці донара з адміністрацыйна-тэхнічнымі функцыямі, а не палітычным партнёрам і ўплывовым прамоўтэрам дэмакратыі, якая дапаможа станаўленню самой грамадзянскай супольнасці. Патрабаванні да зменаў напрамкаў дапамогі Еўразвязу ў падыходах, арыентаваных на ўмацаванне развіцця грамадзянскай супольнасці, звязаныя з заклікамі да больш сістэматычнага прыцягнення грамадзянскай супольнасці да ўдзелу ў палітычных працэсах, напрыклад, ва Усходнім партнёрстве. Аднак, улічваючы слабасць і раздробленасць грамадзянскай супольнасці, яе магчымасць стаць партнёрам ЕЗ без павелічэння і адаптавання падтрымкі з боку Еўропы з'яўляецца абмежаванай.

Рэкамендацыі Еўразвязу.

  • Распрацоўка новых якасцяў у грамадзянскай супольнасці краіны. На дадзены момант, ЕЗ не лічыць грамадзянскую супольнасць Азербайджана партнёрам у ажыццяўленні рэформаў у галінах дэмакратыі і правоў чалавека і не можа абапірацца на яе патэнцыял. З другога боку, улічваючы крытыку грамадзянскай супольнасцю Азербайджана палітыкі і прыярытэтаў Еўразвязу і, як след, малую прадукцыйнасць сваіх дзеянняў у краіне, ЕЗ павінен пераасэнсаваць свой падыход. Варта пачаць са стварэння праграмаў малых грантаў, якія будуць лепш адпавядаць патэнцыялу мясцовай грамадзянскай супольнасці і надаваць больш пільную ўвагу яе развіццю. Больш таго, ва ўмовах усё большага ціску на прававыя НДА і палітычных актывістаў (вясной 2011 года), ЕЗ павінен пачаць рабіць больш для паступовага сістэматычнага ўключэння грамадзянскай супольнасці ў палітычны дыялог з урадам.
  • Стварэнне канкурэнцыі паміж партнёрамі ЕПД. Па назіраннях прадстаўнікоў ЕЗ і грамадзянскай супольнасці, палітычнае кіраўніцтва Азербайджана лічыць перспектыву сваёй інтэграцыі ў ЕЗ актам раўнапраўнага ўдзелу і патрабуе да сябе “суседскага” і канкурэнтнага стаўлення, нават у галінах дэмакратыі і правоў чалавека. Таму Еўразвяз павінен выкарыстоўваць гэтую тэндэнцыю ў сваіх інтарэсах, стымулюючы канкурэнцыю паміж краінамі-партнёрамі Усходняга партнёрства, павялічваючы, тым самым,  ціск у пытаннях рэфармавання. Гэта можа быць зроблена шляхам больш адкрытага вызначэння адрозненняў краінаў УП па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека і зваротаў да адпаведных урадаў, альбо шляхам уключэння дадатковых інструментаў ЕЗ – напрыклад, Інструмента карпаратыўнага кіравання, якія паставяць еўрапейскую дапамогу краінам у прамую залежнасць ад дасягнутага краінай прагрэсу (нядаўні новы прынцып Еўразвязу “больш за больш”).
  • Абыякавасць да прынцыпа "незалежнасці” краіны. Незалежнасць Азербайджана, дзякуючы яе вялікім энергетычным запасам успрымаецца, як правіла, як крок назад ад дэмакратыі. Аднак некалькі фактараў робяць незалежнасць краіны адноснай і даюць ЕЗ магчымыя рычагі для садзейнічання ўстанаўленню стабільнасці, заснаванай на дэмакратычных каштоўнасцях: 1) Азербайджан зацікаўлены ў продажы сваіх энергарэсурсаў дзяржавам-чальцам ЕЗ, а ўлічваючы, што гандаль энергіяй – доўгатэрміновы бізнэс і новыя трубаправоды нельга пабудаваць вокамгненна, залежнасць ад энергетычных партнёраў можа стаць моцным  рухавіком; 2) стабільнасць і прававая надзейнасць (вяршэнства закона, празрыстыя і дэмакратычныя структуры) знаходзяцца ў сферы інтарэсаў не толькі Еўразвязу, але і заходніх нафтавых магнатаў, якія хацелі б інвеставаць у краіну і бачыць у ёй бяспечны інвестыцыйны клімат; 3) т.зв незалежнасць Азербайджана рэальная толькі ў фінансавай тэрміналогіі. Гэта даказвае зацікаўленасць азербайджанскага ўрада службамі тэхнічнай падтрымкі, якія прапаноўвае ЕЗ у мэтах павышэння эфектыўнасці кіравання ўрада, што азначае, што ўлады краіны маюць патрэбу ў тэхнічных ноу-хау.

 

Паводле EaP Community

Видео