BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусские СМИ пишут о прошедшей в Минске Конференции Национальной платформы ФГО ВП

06.07.2011
Беларусские СМИ пишут о прошедшей в Минске Конференции Национальной платформы ФГО ВП

БалаПАН: Форум гражданского общества пытается консолидировать оппозицию, экспертов и интернет-сообщества из социальных сетей (Видео)

5 июля в Минске прошла конференция Национальной платформы Форума гражданского общества. Эта структура является одним из главных институциональных игроков программы "Восточное партнерство". Эта программа, напомним, была принята Европейским Союзом в 2009 году и направлена на сближение с ЕС шести стран Восточной Европы, в том числе Беларуси.

В ходе очередной конференции НП Форума гражданского общества планируется подвести итоги и обсудить дальнейшие действия.

Одной из наиболее актуальных проблем для экспертов глава Центра европейской  трансформации Андрей Егоров назвал отсутствие "субъекта, с которым власть согласилась бы вести переговоры". Эта проблема обсуждалась в ходе прошлой конференции НП, но из-за амбиций оппозиционных лидеров так и осталась нерешенной.

По мнению Егорова, недавняя попытка оппозиционных политиков объединиться, скорее всего, не будет иметь значительных результатов. Так как эта коалиция объединяет "только узкий круг людей, нелегитимных и не очень сильных, чтобы вступать хоть в какой-то диалог с властями, чтобы хоть что-то изменить в той ситуации, которая сложилась в стране", считает он.

По словам эксперта, более эффективным было бы объединение "политических субъектов с субъектами организованного гражданского общества и теми силами, которые сегодня выступают в виде спонтанной общественной активности". Все эти силы вместе могли бы вынудить власти пойти на диалог, считает участник конференции НП ФГО.

 

Видео Павла Подобеда, БелаПАН


 

Радыё Свабода: Чаргінец хоча прадстаўляць беларускую грамадзкасьць ва Ўсходнім партнэрстве

Якія недзяржаўныя арганізацыі будуць прадстаўляць Беларусь на форуме Грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства? Як яны павінны каардынаваць сваю дзейнасьць, каб супраца з эўрапейскімі структурамі давала найбольшы плён? Гэтыя пытаньні былі ў цэнтры ўвагі канфэрэнцыі Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, якая прайшла 5 ліпеня ў Менску.

Міжнародны форум Грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства адбудзецца 28-30 лістапада ў Познані. На пачатку канфэрэнцыі яе арганізатары абвясьцілі, што ад Беларусі ёсьць 80 ахвотных удзельнічаць у гэтым зьезьдзе. Сярод іх - прыўладны саюз пісьменьнікаў на чале зь Мікалаем Чаргінцом і прадстаўнікі дзесяці галіновых прафсаюзаў.

А беларуская квота складае 24 месцы. Адкуль узялася гэтая лічба, тлумачыць сустаршыня Форуму Ўлад Вялічка:

"Яна зыходзіць з агульнай прапорцыі па краінах. І калі падзяліць 140 месцаў на шэсьць краін-удзельніц Усходняга партнэрства, а яны прадстаўленыя ў роўнай ступені, то атрымліваецца 23-25 месцаў. Таксама можа быць дададзена яшчэ адно-два месцы дадаткова за кошт высокай актыўнасьці пры падачы заявак".



Дэлегатаў на познанскі форум вызначалі праз таемнае галасаваньне. Аднак ягоныя вынікі носяць выключна рэкамэндацыйны характар, кажа спадар Вялічка. І тлумачыць, як будзе зроблены канчатковы адбор:

"На падставе рэкамэндацыйных сьпісаў плюс сьпісаў Эўракамісіі і сьпісаў працоўных груп рашэньне будзе прымаць Кіруючы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасьці, які складаецца з 17 чалавек. І гэтае рашэньне будзе ўзгадняцца яшчэ з эўрапейскай службай зьнешніх стасункаў".

Такі складаны адбор, калі галоўнае слова застаецца за міжнароднымі структурамі, Аляксандар Ваўчанін называе яскравым прыкладам недаверлівага стаўленьня Брусэля да Беларусі. На яго думку, гэта перашкаджае супрацоўніцтву:

"Хто зь Беларусьсю працаваў? Эўразьвяз? Яны калі-небудзь запрасілі нашу ці нейкую іншую арганізацыю да сябе? Яны спыталіся, што мы хочам? Яны зацікавіліся нашымі цяжкасьцямі? Ніхто не запрашае. Мы сустракаемся толькі раз на год. Дый там усё ідзе па загадзя падрыхтаваных лякалах".

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў лічыць: неабходна спачатку ў сябе вызначыць беларускія прыярытэты. А ўжо пасьля лабіраваць іх у эўрапейскіх структурах:

"Трэба засяродзіцца і выпрацаваць вельмі невялікую колькасьць, але вельмі дакладных пасланьняў да ЭЗ, да краінаў-сябраў, да нашых партнэраў, якія цяпер актуальныя для ўсяго грамадзтва. Я кажу пра палітычных зьняволеных, пра візавае пытаньне, гэта салідарнасьць у эўрапейскіх краінах і краінах-партнэрах зь Беларусьсю. І гэта дапамога беларускай грамадзянскай супольнасьці і незалежнаму грамадзтву нашай краіны".

 

Уладзімер Глод, Радыё Свабода



Белсат ТВ: Андрэй Ягораў: Уладам няма з кім весці перамовы (Відео)

На думку палітолага, нядаўняя спроба апазіцыйных палітыкаў аб’яднацца, хутчэй за ўсё, не будзе мець значных вынікаў. Бо гэтая кааліцыя лучыць “толькі вузкае кола людзей, нелегітымных і не вельмі моцных, каб уступаць хоць у нейкі дыялог з уладамі, каб хоць нешта зменяць у сітуацыі ў краіне”, - мяркуе ён.

У Менску 5 ліпеня адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці. Гэтая структура - адзін з галоўных інстытуцыянальных гульцоў праграмы “Усходняе партнёрства”. Праграма была прынятая Еўрапейскім Звязам у 2009 г. дзеля збліжэння з ЕЗ шасці краінаў Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі.

Адною з найбольш актуальных праблемаў для экспертаў кіраўнік Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў назваў адсутнасць “суб’екту, з якім улада пагадзілася б весці перамовы”. Гэтая праблема абмяркоўвалася падчас мінулай канферэнцыі Нацыянальнай платформы, але з-за амбіцыяў апазіцыйных лідараў так і засталася не вырашанаю.

Паводле эксперта, больш эфектыўным было б аб’яднанне “палітычных суб’ектаў з суб’ектамі арганізаванай грамадзянскай супольнасці ды тымі сіламі, якія сёння з’яўляюцца ў выглядзе спантаннай грамадскай актыўнасці”. Усе гэтыя сілы разам маглі б прымусіць улады пайсці на дыялог, мяркуе ўдзельнік канферэнцыі НП ФГС.

 

Белсат ТВ



"Аб'ектыў" (Белсат ТВ): Перспектыўнае партнёрства (Відэа)

 

У той час як улады пагашаюць адносіны з еўрапейскаю супольнасцю, беларускія недзяржаўныя арганізацыі паспяхова наладжваюць супрацу з Захадам. У канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, што адбылася ў сталіцы, узялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу недзяржаўных структураў. Каб разам абмеркаваць, як свой удзел у праграме перакаваць на рэальную карысць для краіны.

Травень 2009-га, у Празе - адкрыццё праграмы "Усходняе партнёрства". Замест Аляксандра Лукашэнкі Беларусь рэпрэзентуюць лідары неафіцыйныя.

2011 год - беларускія дзяржаўныя чыноўнікі ўсцяж у еўрапейскай няміласці. А дэмакратычныя сілы выпрацоўваюць план дзеянняў адносна Усходняга партнёрства, якое магло дапамагчы Беларусі.

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:

"Мы можам атрымаць значныя эканамічныя інвестыцыі, вельмі шырокае кола дапамогі ў шмат якіх галінах - ад адукацыі ці культуры да эканамічных праблемаў".

Сапраўды, праграма "Усходняе партнёрства", скіраваная на пашырэнне супрацы краінаў Еўразвязу з Украінаю, Малдоваю, Грузіяй, Азербайджанам, Арменіяй і Беларуссю, мае выразны эканамічны профіль. Да прыкладу, яна прадугледжвае пашырэнне гандлёвай супрацы, праграмы ўзаемнай дапамогі краінаў і спрашчэнне візавага рэжыму.

Асабліва ў цяперашняй сітуацыі гэта магло б значна дапамагчы Беларусі, але...

Уладзімір Мацкевіч, арганізатар канферэнцыі:

"Беларускі ўдзел ва Усходнім партнёрстве вельмі абмежаваны. Беларусь не можа ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве на найвышэйшым узроўні, бо кіраўнікі нашай дзяржавы пад забаронаю на ўезд у Еўразвяз, а парламенту ў нас няма легітымнага..."

Аднак акрамя 78 няўрадавых арганізацыяў на ўдзел у Форуме, што пройдзе восенню ў Польшчы, падалі заяўкі таксама шэраг ініцыятываў, што падтрымліваюць уладу. Беларусі іх удзел не зашкодзіць, кажуць прадстаўнікі трэцяга сектара.

Людміла Гразнова, праваабаронца:

"Самае галоўнае цяпер для Беларусі - адыход ад гвалту, ад канфрантацыі ды разуменне таго, што трэба тушыць наш дом беларускі ўсім разам".

У Прадстаўніцтве Еўракамісіі цалкам разумеюць беларускія праблемы і працягваюць шукаць сродкі для іх развязання.

Яніс Айзсалніекс, прадстаўнік Еўракамісіі ў Беларусі:

"Форум грамадзянскай супольнасці ў Познані акрэсліць кірункі наперад у будучыні і прынясе карысць для грамадзянскай супольнасці і дэмакратызацыі".

Бо менавіта адсутнасцю дэмакратыі тлумачыцца большасць цяперашніх эканамічных і сацыяльных праблемаў.

 

Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"



Радыё Рацыя: Грамадзянская супольнасць Беларусі выказвае салідарнасць са зняволенымі ўдзельнікам маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня і 3 ліпеня

Грамадзянская супольнасць Беларусі выказвае салідарнасць са зняволенымі ўдзельнікам маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня і 3 ліпеня. У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Паведамляе наш карэспандэнт:

- Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства распачалася ў Мінску ад сімвалічных апладысментаў у знак салідарнасці з незаконна затрыманымі і асуджанымі ўдзельнікамі пратэсту, а таксама пратэсту супраць бясчынства сілавых органаў беларускіх уладаў.

Першы выступоўца, прадстаўнік еўрапейскай камісіі ў Беларусі, адзначыў, што сур’ёзна прасунуцца ў галіне супрацоўніцтва ўдалося з беларускімі ўладамі толькі ў візавых пытаннях, што тычыцца большага супрацоўніцтва, то еўрапейскія дыпламаты стварылі магчымасць для пашырэння супрацоўніцтва амаль ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, барацьбе з карупцыяй, рэформах у галіне кіравання, палітыкі малых прадпрыемстваў, а таксама абароне клімата, аднак да гэтага часу беларускія ўлады гэтым усім не скарысталіся.

У сваю чаргу старшыня Нацыянальнай платформы грамадзянскага форуму Беларусі Улад Вялічка ў сваім выступе падкрэсліў, што ў большасці пытанняў беларускія ўлады дэманструюць нежаданне супрацоўнічаць з грамадскім сектарам. Асаблівую падзяку Улад Вялічка выказаў еўрапейскай супольнасці за салідарнасць з дэмакратамі пасля разгону акцыі 19 снежня ў Мінску.

* * *

У Мінску працягваецца форум Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На месцы знахозіцца наш карэспандэнт:

- Дэлегаты канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Мінску абіраюць прадстаўнікоў арганізацый, якія запрэзентуюць Беларусь на міжнароднай сустрэчы ў Познані. Сярод удзельнікаў канферэнцыі прадстаўнікі праваабарончых, гуманітарных, моладзевых, прадпрымальніцкіх арганізацый, в таксама прафесійных саюзаў.

Падчас пленарнага паседжання дэлегаты кожны раз адзначалі няроўныя ўмовы, у якіх знаходзяцца беларускія недзяржаўныя арганізацыі, у параўнанні з такімі арганізацыямі ў Еўропе. Беларускія ўлады не стымулююць, а наадварот перашкаджаюць дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў у адрозненні ад развітых заходніх краін, адзначаецца ў дакументах сённешняга форуму. Цягам сённяшняго дня дэлегаты канферэнцыі абмяркуюць шляхі выхаду са склаўшайся сітуацыі.

* * *

Адзіным крытэрам для ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў у парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства ёсць правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў, а таксама вызваленне з турмаў усіх асуджаных за 19 снежня, - упэўнены старшыня Форуму грамадзянскай супольнасці Улад Вялічка.

- У тых умовах, у якіх Беларусь зараз існуе, гэта абсалютна немагчыма. Там ёсць умовы вольных парламенцкіх выбараў, адпавядаючых крытэрыям, таму я думаю, гэта могуць быць пажаданні шэрагу гульцоў, у тым ліку і ад апазіцыйных партый, якім таксама няма месца ў Форуме грамадзянскай супольнасці. Праблему могуць вырашыць толькі свабодныя выбары, калі розныя палітычныя групоўкі змаглі б патрапіць у парламент. Гэта пакуль што нерэальны сцэнарый і наўрад ці гэтага можна чакаць. Ва ўсялякім выпадку ўсе ключавыя кіраўнікі Еўрасаюза вельмі адназначна на гэты конт выказаліся. 

Не задавальняючы ацэньвае грамадскі лідар і ўвесь узровень стасункаў паміж праграмай Усходняга партнёрства і афіцыйным Мінскам. На думку Улада Вялічкі, беларускі бок не карыстаецца ўсімі магчымасцямі і свядома абмяжоўвае адносіны з Захадам нават у такіх галінах, як праблемы барацьбы з карупцыяй, развіццё малога бізнесу, абарона навакольнага асяроддзя, дзе супрацоўніцтва было б магчымым нават пры сённяшнім нізкім узроўні стасункаў.

 

Радыё Рацыя



"Завтра твоей страны": Кто поедет на третий Форум гражданского общества Восточного партнерства?

В Минске прошла очередная конференция Национальной платформы Форума гражданского общества Восточного партнерства. Как отвечать на вызовы в связи с чрезвычайной ситуацией в стране и кто будет представлять Беларусь на Форуме гражданского общества Восточного партнерства в Познани 28-30 ноября, обсуждали представители третьего сектора.

Конференция Национальной платформы началась с констатации чрезвычайной ситуации в стране и символических аплодисментов в знак солидарности с участниками акций молчаливого протеста. После короткого периода развития отношений с Евросоюзом, в том числе и в рамках Восточного партнерства, Беларусь вновь вернулась к ситуации изоляции, констатируют эксперты.

- Cобытия в день президентских выборов 19 декабря 2010 года существенно снизили приоритеты Восточного партнерства для Беларуси на национальном и международном уровне, - отмечает национальный координатор и сопредседатель Форума гражданского общества Восточного партнерства Влад Величко.

Сегодня два из трех измерений Восточного партнерства - парламентская ассамблея и правительственный уровень сотрудничества - для Беларуси фактически недоступны. Форум гражданского общества остается последним легитимным и реально действующим механизмом коммуникации и сотрудничества Беларуси с Европейским Союзом.

- Реальному гражданскому обществу в связи с этим следует внимательно относиться к возможным попыткам монополизации государством участия в Форуме и замещения негосударственных организаций прогосударственными общественными организациями, - считает директор Центра европейской трансформации Андрей Егоров.

Сегодня участники Национальной платформы стоят перед выбором: принять на себя ответственность за решение проблем национального масштаба, включая вопросы политических заключенных, экономического кризиса либо замкнуться на специфических вопросах Восточного партнерства.

- Лишь первый путь будет адекватным ответом на вызовы, стоящие перед Национальной платформой и гражданским обществом страны, - считает Влад Величко.

Политолог Денис Мельянцов (Белорусский институт стратегических исследований) также связывает предложения гражданского общества Беларуси в рамках Восточного партнерства с актуальными для страны вопросами освобождения политических заключенных, организации европейской солидарности, расширению поддержки гражданского общества страны.

Конференция Национальной платформы рекомендовала к участию в третьем Форуме гражданского общества Восточного партнерства, который пройдет в Познани 28-30 ноября, список из 31 общественной организации.

Стоит отметить, что помимо независимых организаций гражданского общества Беларуси в этом году к участию на Форум гражданского общества Восточного партнерства подавали заявки и такие прогосударственные организации, как Союз писателей Беларуси под председательством Николая Чергинца, официальный Белорусский союз журналистов, Федерация профсоюзов Беларуси, а также ряд отраслевых профсоюзов ФПБ. 

Список белорусских организаций, рекомендованных к участию в Форуме гражданского общества Восточного партнерства на Конференции Национальной платформы ФГО ВП 5 июля 2011 г. в Минске

Название организации

1

ОО Центр Социальных Инноваций (ЦСИ)

2

Белорусский Хельсинский Комитет

3

Агентство гуманитарных технологий (АГТ)

4

Белорусский институт стратегических исследований

5

Белорусский социально-экологический союз “Чернобыль”

6

OO Минский Столичный Союз Предпринимателей и Работодателей

7

Международный консорциум ЕВРОБЕЛАРУСЬ

8

Белорусский конгресс демократических профсоюзов (БКДП)

9

Фонд им. Льва Сапеги

10

Центр правовой трансформации

11

Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

12

Центр европейской трансформации

13

Общественное объединение « Экодом»

14

ОО "Образовательный центр "ПОСТ"

15

Товарищество экологических общественных организаций Беларуси «Зеленая сеть»

16

Белорусская ассоциация журналистов

17

Федерация профсоюзов Беларуси (ФПБ)

18

«Офис по правам людей с инвалидностью»

19

Белорусский профессиональный союз банковских и финансовых работников (БФП)

20

Белорусский профессиональный союз работников здравоохранения

21

Белорусский профессиональный союз работников промышленности (БПСРП)

22

Белорусский профсоюз работников автомобильного и сельскохозяйственного машиностроения

23

Ассамблея неправительственных демократических организаций Беларуси

24

Международное благотворительное общественное объединение «Видеть Сердцем»

25

Национальный совет молодежных и детских организаций РАДА

26

«Республиканская конфедерация предпринимательства»

27

«Наша Беларусь»

28

Белорусская организация трудящихся женщин

29

Международный центр гражданских инициатив «Наш Дом»

30

“Таварыства беларускай школы”

31

Правозащитный альянс

Полужирным шрифтом обозначены организации, которые не принимали участия в прошлогодней встрече Форума в Берлине. При отборе использовался принцип ротации - с списке должно быть не более 60% "старых" организаций.

Итоговый список организаций, которые поедут представлять Беларусь на Форуме в Познани, будет формироваться на основе трех видов рекомендаций: от Национальной платформы, от координаторов тематических групп Форума и рекомендаций со стороны Европейской комиссии. Окончательное решение о составе участников третьего Форума будет приниматься Руководящим комитетом Форума гражданского общества Восточного партнерства при участии Европейской комиссии в Брюсселе.

Справка "Завтра твоей страны"

В конференции приняли участие более 100 представителей организаций гражданского общества Беларуси, профсоюзных организаций, средств массовой информации, а также представители Европейской комиссии, посольств и зарубежных организаций. На ней были представлены более 70 организаций гражданского общества Беларуси: общественных объединений, гражданских инициатив, ассоциаций, фабрик мысли.

 

"Завтра твоей страны"


 

TUT.BY: Третий сектор выбрал делегатов на "гражданский" форум Восточного партнерства

5 июля в Минске прошла представительная конференция негосударственных организаций Беларуси, участники которой рекомендовали к участию в третьем Форуме гражданского общества Восточного партнерства в Познани список из 31-й НГО.

Форум в Познани состоится 28-30 ноября 2011 года и станет третьим ежегодным мероприятием в рамках гражданской составляющей программы Евросоюза "Восточное партнерство".

По традиции за полгода до Форума каждая из шести стран-участниц инициативы (Азербайджан, Армения, Грузия, Молдова, Украина, Беларусь) должна определиться с организациями, которые будут представлены на съезде. Причем, согласно уставу, в каждом следующем Форуме гражданского общества могут участвовать не более 60% организаций, присутствовавших на прошлогоднем.

Поехать в Познань в нынешнем году высказали желание 78 белорусских организаций. Причем помимо независимых объединений, гражданских инициатив, "фабрик мысли" заявки подали и провластные Союз писателей Беларуси, Белорусский союз журналистов, Федерация профсоюзов Беларуси, а также ряд отраслевых профсоюзов ФПБ.

По итогам голосования 5 июля, в котором участвовали представители 65 организаций, был определен рекомендационный список из 31 НГО. Наряду с независимыми ОО в него вошли и официальные профсоюзы. Впрочем, окончательное решение о составе участников третьего Форума будет приниматься Руководящим комитетом Форума гражданского общества Восточного партнерства при участии Еврокомиссии.

В ходе дискуссионной панели конференции эксперты отметили, что после короткого периода развития отношений с ЕС Беларусь вновь вернулась к ситуации изоляции. Сегодня два из трех измерений Восточного партнерства - парламентская ассамблея "Евронест" и правительственный уровень сотрудничества - для Беларуси фактически недоступны.

Директор Центра европейской трансформации Андрей Егоров обратил внимание на то, что Форум гражданского общества остается последним легитимным механизмом коммуникации и сотрудничества Беларуси с ЕС. "Потому реальному гражданскому обществу следует внимательно относиться к возможным попыткам монополизации государством участия в Форуме и замещения негосударственных организаций прогосударственными общественными организациями", - отметил эксперт, добавив, что задачи, которые ставились перед гражданским обществом на предыдущих форумах, остались незавершенными и требуют доработки.

Что такое Национальная платформа Форума гражданского общества?

Напомним, в 2009 году с запуском программы Евросоюза "Восточное партнерство" и его составляющей Форума гражданского общества (приоритетная задача - укрепление контактов между организациями третьего сектора и госорганами) ряд белорусских проевропейских организаций (Международный консорциум "ЕВРОБЕЛАРУСЬ", Агентство гуманитарных технологий, Белорусский институт стратегических исследований и др.) начали объединение представителей отечественных НПО и выработку единой линии поведения. Результатом годовой работы стало создание Национальной платформы Форума гражданского общества и подготовка "дорожных карт" (пошаговых стратегий действий) по шести направлениям (от муниципальной реформы до включения Беларуси в европейское исследовательское пространство).

В ноябре 2010-го в Берлине прошел уже второй Форум гражданского общества Восточного партнерства, на котором глава международного консорциума "ЕВРОБЕЛАРУСЬ" Влад Величко был выбран сопредседателем Форума. Предыдущим спикером также был представитель Беларуси Сергей Мацкевич.

Характерно, что на протяжении двух лет государство полностью игнорировало призывы НПО Беларуси к переговорам в рамках Восточного партнерства. Более того, Беларусь единственная обратилась с письмом к руководству четырех рабочих платформ Восточного партнерства, потребовав исключить гражданское общество из участников переговоров на межгосударственном уровне.

Диалог же с общественностью (как необходимое условие объявленного в прошлом году курса на либерализацию) был обозначен в рамках созданного Общественно-консультативного совета при Администрации президента (ОКС).

В то же время один из членов ОКС, председатель правления ОО "Центр "СКАФ" Юрий Загуменнов инициировал проект, конечная цель которого - создание общенациональной платформы гражданского общества. В ответ участники Национальной платформы заподозрили активизировавшийся в сентябре-октябре "проект Загуменнова" в намерении создать "карманный третий сектор", который, по их мнению, будет призван смещать акценты в сторону от наиболее злободневных вопросов.

В результате непростых переговоров стороны вроде бы нашли точки соприкосновения, договорившись снять самые острые вопросы на конференции 14 ноября. На деле этого не произошло.


TUT.BY


 

Еўрарадыё: "Афіцыйныя" пісьменнікі могуць патрапіць на еўрапейскі форум

У Беларусі выбралі 31 арганізацыю, якія рэкамендуюць для ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства.

Гэтае мерапрыемства Усходняга партнёрства пройдзе ўвосень у польскім горадзе Познань. 5 ліпеня прадстаўнікі каля 70 недзяржаўных арганізацый сабраліся на канферэнцыю, каб вызначыць, хто варты прадставіць там нашу краіну.



"Беларускі ўдзел ва Усходнім партнёрстве вельмі абмежаваны, - кажа адзін з ідэйных бацькоў беларускай грамадзянскай супольнасці Уладзімір Мацкевіч. - Кіраўнікі краіны пад забаронай наведваць Еўрасаюз, легітымнага парламента няма. Таму адзіны шлях узаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам у межах Усходняга партнёрства - гэта грамадзянская супольнасць".

Праз спецыяльную працэдуру самі беларускія актывісты адабралі 31 арганізацыю, якія будуць рэкамендаваныя Еўракамісіі для ўдзелу ў Форуме. Для гэтага зладзілі адмысловае галасаванне, а спецыяльная камісія лічыла імправізаваныя бюлетэні з пералікам найбольш пажаданых арганізацый.

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы, напярэдадні адбора не верыў, што яго арганізацыя трапіць у лік рэкамендаваных. Але адбылося наадварот.

Алег Трусаў: "Шанец невялікі. Тут большасць прадстаўнікоў арганізацый рускамоўныя, і пытанні мовы і культуры для іх стаяць на 3-4 месцы. Пра гэта сведчаць і дакументы Канферэнцыі: усе яны, апроч папкі, зроблены па-руску".

Аднак канчатковы выбар - за Еўракамісіяй, якая можа запрасіць і тыя арганізацыі, што не трапілі ў пералік рэкамендаваных. Праўда, аташэ Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Яніс Айзсалніекс кажа, што на выбар еўрачыноўнікаў прапановы беларусаў вельмі ўплываюць.

Яніс Айзсалніекс: "Меркаванне самой грамадзянскай супольнасці вельмі важнае і будзе максімальна прынятае да ўвагі. Тым больш, што не толькі сам Еўрасаюз прымае рашэнне, але і ўлічваецца меркаванне незалежных экспертаў".

Уладзімір Мацкевіч пацвярджае, што гэтаму спрыяе прафесіяналізм і актыўнасць беларускіх экспертаў у сферы грамадзянскай супольнасці.

Уладзімір Мацкевіч: "Амаль усе нашыя рэкамендацыі на ўзроўні Еўракамісіі і еўракамісара Фюле прымаюцца. З некаторымі папраўкамі, але тым не менш".

Цікавы момант: сёлета сярод арганізацый, якія заявіліся на ўдзел у познаньскім форуме, - куды больш прадзяржаўных, чым было ў ранейшыя часы. Гэта, напрыклад, і Саюз пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом, і шмат афіцыйных прафсаюзных арганізацый.

Уладзімір Мацкевіч: "Мы не можам адназначна сказаць, што не хацелі б, каб яны ўдзельнічалі. Наадварот, для пашырэння дыялога важна, каб і яны трапілі. Спадзяюся, праўда, што іх не будзе большасць".

Чакаецца, што канчатковы спіс абраных ад Беларусі арганізацый Еўракамісія абвесціць на працягу месяца.

Спіс рэкамендаваных арганізацый для ўдзелу ў Форуме:

1  ОО "Центр Социальных Инноваций" (ЦСИ)
2  Белорусский Хельсинский Комитет
3  Агентство гуманитарных технологий (АГТ)
4  Белорусский институт стратегических исследований (BISS)
5  Белорусский социально-экологический союз “Чернобыль”
6  OO "Минский столичный союз предпринимателей и работодателей"
7  Международный консорциум "ЕВРОБЕЛАРУСЬ"
8  Белорусский конгресс демократических профсоюзов (БКДП)
9  Фонд им. Льва Сапеги
10  Центр правовой трансформации
11  Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны
12  Центр европейской  трансформации
13  ОО "Экодом"
14  ОО "Образовательный  центр "ПОСТ"
15  Товарищество экологических  общественных организаций Беларуси “Зеленая сеть”
16  Белорусская ассоциация журналистов
17  Федерация профсоюзов Беларуси (ФПБ)
18  Офис по правам людей с инвалидностью
19  Белорусский профессиональный союз банковских и  финансовых работников (БФП)
20  Белорусский профессиональный союз работников здравоохранения
21  Белорусский профессиональный союз работников промышленности (БПСРП)
22  Белорусский профсоюз работников автомобильного и  сельскохозяйственного машиностроения
23  Ассамблея неправительственных  демократических организаций Беларуси
24  Международное благотворительное общественное объединение  “Видеть Сердцем”
25  Национальный совет  молодежных и детских организаций РАДА
26  Республиканская  конфедерация предпринимательства
27  “Наша Беларусь”
28  Белорусская организация трудящихся женщин
29  Международный центр гражданских инициатив "Наш Дом"
30  Таварыства беларускай школы
31  Правозащитный альянс

 

Еврорадио

Видео