BE RU EN
rss facebook twitter

Джэфры Трымбл: Развіццё і правы чалавека: як у гэтым могуць пасадзейнічаць мас-медыя?

30.06.2011
Джэфры Трымбл: Развіццё і правы чалавека: як у гэтым могуць пасадзейнічаць мас-медыя?

Развіццё і правы чалавека: як у гэтым могуць пасадзейнічаць мас-медыя?


Джэфры Трымбл,
выканаўчы дырэктар міжнароднага “Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода” 

 

Кажучы пра правы чалавека, асабліва дарэчы будзе ўзгадаць Алену Бонэр, нядаўна памерлую ўдаву выбітнага навукоўца, акадэміка, праваабаронца і дысідэнта Андрэя Сахарава, цвёрдага, рашучага абаронцу правоў чалавека ў Савецкім Звязе, Расеі і ва ўсім свеце. Знаёмства з ёй і яе мужам Андрэм Сахаравым і асвячэнне іх дзейнасці падчас маёй бытнасці ў якасці карэспандэнта ў Маскве сталася промнем святла у маім жыцці. 

Я хацеў бы зрабіць некалькі рэмарак наконт перасячэння аспектаў і функцыяў журналістыкі, правоў чалавека і развіцця.

Журналістыка - гэта не захаванне існуючага статус-кво з дапамогай журналістаў, якія, па сваім  тэмпераменце альбо прафесійнай падрыхтоўцы, схільныя выкладаць усё такім, якім яно ёсць. Роля журналістаў у тым, каб праліваць свет на парушэнні правоў чалавека, дзе б гэтыя парушэнні ні адбываліся. У той жа час, яны павінныя надаваць шмат увагі гісторыям, якія распавядаюць пра паспяховае вырашэнне канфліктаў і найлепшыя метады ў барацьбе са злачынствамі для натхнення іншых гэтымі прыкладамі.

Але гэта нялёгкая праца. Яна патрабуе ўпартай і цяжкай, часам няўдзячнай, даследчай працы з дакументамі і рахункамі; журналісты, у цэлым, прадстаўляюць функцыю "чацвёртай улады", то бок, вымушаюць урады і іншыя буцныя арганізацыі несці адказнасць за свае дзеянні. Урады краінаў не маюць права казаць пустыя словы - яны павінныя нешта рабіць, калі гаворка ідзе пра абарону журналістаў, з  мэтай, каб яны маглі працягваць прадастаўляць інфармацыю, якая, як кісларод, неабходная для развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

Вось некаторыя прыклады нядаўна праведзеных даследванняў міжнароднай сеткі вяшчання ў галіне правоў чалавека і развіцця. Першы прыклад - прыклад жахлівага парушэння правоў чалавека ў Конга за апошнія гады, эпідэміяў масавых згвалтаванняў у вёсках ва ўсходняй частцы краіны і прыгнечання грамадзянскай супольнасці. Усё гэта ёсць тактыкі вядзення сапраўднай вайны.

Мабыць, нідзе ў Афрыцы падтрымка незалежных СМІ не важная так, наколькі яна важная ў Нігерыі. Найбуйнейшая краіна кантынента, з дэмакратычнай сістэмай кіравання і, аднак, глыбокай пляменнай, этнічнай і рэлігійнай напружанасцю, Нігерыя адыгрывае важную ролю для стабільнасці і росквіту рэгіёну. І ў дасягненні гэтых вынікаў свабодныя, незалежныя сродкі масавай інфармацыі маюць вялікае значэнне: у апошні час у Нігерыі рэзка павялічылася колькасць электронных і друкаваных СМІ. Аднак тэмы жыцця і аховы здароўя, СНІДу, ВІЧ-хваробаў і іншых захворванняў, адны з найболь драматычных у Нігерыі, падаюцца афіцыйнымі СМІ далёка не ў дастатковай ступені. Менавіта тут міжнародныя сродкі масавай інфармацыі так важныя: па даследаваннях, 66% дарослага насельніцтва ў краіне вельмі зацікаўленыя ў тэме здароўе, 88% зацікаўленыя ў агульнай ступені. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Freedom House” ацэньвае СМІ Нігерыі як часткова свабоднымі, у краіне працягваюцца пагрозы і гвалт у дачыненні да журналістаў.

Журналістыка - небяспечная прафесія. Па дадзеных “Камітэта па абароне журналістаў” (Committee to Protect Journalists), з 1992 году ва ўсім свеце былі беспакарана забітыя 546 журналістаў. Тры краіны-чальцы АБСЕ - Расея, Таджыкістан і Турцыя - знаходзяцца ў топ-спісе з 20 краінаў, у якіх ёсць нявырашаныя альбо пакінутыя без увагі выпадкі забойстваў журналістаў.

Менавіта ўрады краінаў нясуць адказнасць за тое, каб журналісты маглі свабодна займацца сваёй прафесійнай дзейнасцю без умяшальніцтва альбо рэпрэсіяў з боку дзяржаўных органаў улады, пагрозаў ці гвалту з боку злачынцаў ці іншых асобаў. Адказнасць урадаў палягае гэтаксама ў стварэнні належнага прававога клімата, які спрыяе функцыянаванню незалежных СМІ.

Мая апошняя заўвага: мы, як журналісты, павінныя мець магчымасць даносіць праўдзівую інфармацыю - прадукт нашай дзейнасці - да людзей, у іншым выпадку яна не будзе мець сэнсу. Прававая аснова для яе - артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які замацоўвае права на атрыманне інфармацыі, незалежна ад дзяржаўных межаў.

Журналісты не ведаюць усіх адказаў - але яны ведаюць правільныя пытанні, якія трэба задаць. Дзякуючы цяжкай працы, добрай волі і дазволу ўрадаў на выкананне іх прафесійных абавязкаў, журналісты могуць адыграць важную ролю ў вырашэнні канфліктаў і паспрыяць вырашэнню парушэння правоў чалавека, гэтаксама як пасадзейнічаць агульнаму развіццю.

 

Паводле Deutsche Welle

Видео