BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь, Арменiя i Украiна згадзiлiся на правядзенне стрэс-тэстаў Еўразвязу на сваiх АЭС

30.06.2011
Беларусь, Арменiя i Украiна згадзiлiся на правядзенне стрэс-тэстаў Еўразвязу на сваiх АЭС

Намеснікі міністраў па энергетыцы і высокія чыноўнікі па ядзернай энергетыцы з Арменіі, Беларусі, Расеі і Украіны, Харватыі, Швейцарыі і Турцыі пацвердзілі агульную пазіцыю пасля сустрэчы на мінулым тыдні з камісарам ЕЗ Отынгер: “Ядзерная бяспека павінная стаць абсалютным прыярытэтам палітыкі Еўразвязу і суседніх краінаў”. Было таксама вырашана прыцягнуць да дыскусіі на шматбаковым узроўні Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі МАГАТЭ для забеспячэння "надзейных і агульных стандартаў бяспекі, а таксама атрымання міжнародных экспертных ацэнак"

Чыноўнікі высокага рангу Еўразвязу і суседніх краінаў дамовіліся "устанавіць ядзерныя аператары для самастойнай ацэнкі бяспекі атамных электрастанцыяў" у сваіх краінах, запрасіць нацыянальныя органы кантролю для прадстаўлення імі нацыянальных дакладаў [аб стане ядзернай бяспекі], а таксама забяспечваць празрыстасць экспертных ацэнак для "павышэння надзейнасці і падсправаздачнасці ацэнкі рызыкаў ядзернай бяспекі".

У супрацоўніцтве з Еўразвязам краіны-суседзі падпісалі Сумесную дэкларацыю, у якой пацвердзілі прыхільнасць да ажыццяўлення ўсёабдымных дзеянняў па ацэнцы бяспекі і згоду ісці на добраахвотныя рызыкі, вядомыя як "стрэс-тэсты": "Неабходнасць паслядоўнага і ўзважанага падыходу да праблемы ядзернай бяспекі ўсімі краінамі, якія выкарыстоўваюць ядзерную энергію, узмацняецца агульным усведамленнем трансгранічнасці праблемы ядзернай энергіі і велізарнага патэнцыялу глабальнага характару ядзернай катастрофы".  

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео