BE RU EN
rss facebook twitter

Афіцыйны адказ ад імя Еўракамісіі на рэзалюцыі, прынятыя на красавіцкай Канферэнцыі Нацплатформы

30.06.2011
Афіцыйны адказ ад імя Еўракамісіі на рэзалюцыі, прынятыя на красавіцкай Канферэнцыі Нацплатформы

Напрыканцы чэрвеня прыйшоў ліст на імя Улада Вялічка, старшыні міжнароднага кансорцыума “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”, су-старшыні Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад кіраўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Міраслава Лайчака.

Ён падзякаваў за тое, што беларуская Нацыянальная платформа падзялілася з імі рэзалюцыяй сваёй Канферэнцыі, якая прайшла 11-12 красавіка 2011 году ў Менску ў рамках Форума грамадзянскай супольнасці УП. Падзяка была выказаная ад імя Кэтрын Эштан, вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі, і Штэфана Фюле, камісара па пытаннях пашырэння ЕЗ і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Міраслаў Лайчак запэўніў: яны падзяляюць думку беларускай Нацыянальнай платформы аб тым,  што грамадзянская супольнасць робіць істотны ўнёсак у будучыню Беларусі і, нягледзячы на цяжкія ўмовы функцыянавання беларускіх НДА, яны працягваюць адыгрываць найважнейшую ролю ў абароне і спрыянні рэформам і больш шырокім разуменні дэмакратычных працэсаў, працэсаў грамадскай узаемадапамогі.

Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і Еўразвяз не прызнаюць выбары 2010 году ў Беларусі і рашуча выступаюць супраць рэпрэсіяў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў апазіцыі, што адбыліся пасля іх. Як след, 188 беларускіх чыноўнікаў, якія мелі непасрэднае дачыненне да апісаных рэпрэсіяў, былі занесеныя ў спіс санкцыяў Еўразвязу, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку і іншых чальцаў яго адміністрацыі. ЕЗ асуджае гвалт мірнага насельніцтва з боку ўладаў, заклікае да неадкладнага спынення пераследу грамадзянскай супольнасці і патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх асобаў, затрыманых па палітычных матывах. Прынятыя санкцыі могуць быць перагледжаныя толькі пры ўмове, што ўлады распачнуць рэальныя і істотныя крокі на шляху да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзатрыманых, а таксама спынення рэпрэсіяў ў дачыненні да дэмакратычных сіл.

Прэзідэнт Лукашэнка праводзіць палітыку, роўна адваротную той, якая ад яго чакаецца як ад прэзідэнта. Па гэтай прычыне, запэўнівае Міраслаў Лайчак, Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і Еўракамісія будуць працягваць працу з дзяржавамі-чальцамі ЕЗ па пытаннях аб пашырэнні мераў у дачыненні да ўрада Беларусі.

У той жа час, Еўразвяз імкнецца пазбегнуць ізаляцыі беларускага насельніцтва. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і Еўракамісія яшчэ раз пацвярждаюць іх цвёрдую прыхільнасць да падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ў гэты нялёгкі перыяд. Пачынаючы з 19 снежня 2010 году, яны інтэнсіўна працуюць у напрамку ўзмацнення падтрымкі народа Беларусі.

Так, дапамога Савета міністраў Паўночных краінаў (Nordic Council of Ministers) заключаецца ў выдачы фінансавай дапамогі як асобным ахвярам рэпрэсіяў, так і арганізацыям грамадзянскай супольнасці. У цяперашні час распрацоўваюцца сярэднетэрміновыя праекты на 2011-2013 гады па падтрымцы беларускіх няўрадавых арганізацыяў, студэнтаў і незалежных СМІ. Ужо былі запушчаныя заклікі да ўдзелу ў дзвюх праграмах: праграме Еўрапейскага інструмента садзейнічання дэмакратыі і правам чалавека і праграме Недзяржаўных суб’ектаў. У верасні 2011 года будзе запушчаная спецыяльная стыпендыяльная праграма для беларускіх студэнтаў.

Што датычыцца намеру Еўразвязу ўмацоўваць кантакты паміж людзьмі, ён працуе па пытаннях спрашчэння візавага рэжыму і рэадмісіі для атрымання магчымасці працаваць з беларускай грамадскасцю ў цэлым. Нядаўна Еўрапейская камісія прапанавала Беларусі пачаць перамовы па гэтым пытанні. Засталося даведацца, ці захоча Беларусь супрацоўнічаць па гэтым пытанні.

Еўразвяз таксама будзе працягваць працаваць у бок найлепшага выкарыстання ініцыятывы Усходняга партнёрства і аспекту яго шматбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які, у якасці рэгіянальнага форума, прадстаўляе ўнікальны шанец для таго, каб меркаванне грамадзянскай супольнасці было пачутае на міжурадавым узроўні і дазволіла ўмацаваць кантакты грамадзянскай супольнасці з уладамі краінаў-партнёраў, асабліва ў такія цяжкія часы, якія зараз у Беларусі.

Акрамя таго, Міраслаў Лайчак звярнуў увагу на прыняты Еўракамісіяй і высокім прадстаўніком Еўразвязу "Новы адказ на змяненне Палітыкі добрасуседства" ад 24 траўня 2011 году,  які ставіць галоўнай мэтай Еўрапейскай палітыкі добрасуседства партнёрства з грамадзянскай супольнасцю. З мэтай умацавання патэнцыялу арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, Еўразвяз намерваецца стварыць Інструмент грамадзянскай супольнасці ў рамках Інструмента Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і партнёрства. Гэты інструмент значна пасадзейнічае намаганням, накіраваным на падтрымку грамадзянскай супольнасці.

Поспех у намаганнях Еўразвязу ў значнай ступені будзе залежыць ад узроўню каардынацыі паміж беларускімі інвестарамі. У той жа час, ЕЗ працягвае працаваць у рамках прыярытэтаў палітыкі і фінансавання, а таксама працягваць задзейнічаць прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, як рэгулярна адбаваецца ў Брусэлі.

У заключэнне сп.Лайчак падкрэсліў, што ЕЗ поўны рашучасці падтрымліваць каштоўны ўнёсак грамадзянскай супольнасці ў развіццё краінаў Усходняга партнёрства (у тым ліку, безумоўна,  Беларусі), гэтаксама як прызнаваць дэмакратыю, вяршэнства закона і правы чалавека ў краінах Усходняга партнёрства як найважнейшыя каштоўнасці.  

 

Запампаваць тэкст ліста

Видео