BE RU EN
rss facebook twitter

Геральд Хюбнэр: "Прамыя замежныя інвестыцыі ў Азербайджан"

27.06.2011
Геральд Хюбнэр: "Прамыя замежныя інвестыцыі ў Азербайджан"

Прамыя замежныя інвестыцыі ў Азербайджан

Геральд Хюбнэр,
працуе ў Нямецкім банку развіцця развіцця KfW і з'яўляецца кіраўніком праектаў па развіцці прыватнага і фінансавага сектара ў краінах Усходняй Еўропы і Каўказа. Ён таксама з'яўляецца суаўтарам адзінага нямецкага падарожнага даведніка па Азербайджану

Надрукавана ў "Каўказскім аналітычным дайджесце", № 28 ад 21 чэрвеня 2011 году.

[У дадзеным рэзюме мы разглядаем пытанне з прамымі замежнымі інвестыцыямі асабіста ў Азербайджане, паколькі палітычны клімат гэтай краіны з усіх краінаў Паўднёвага Каўказу найбольш блізкі да Беларусі. Такім чынам, эканамічныя рэформы, неабходныя для набліжэння гэтай краіны да дэмакратыі, аналагічныя тым, якія так неабходны Беларусі].


Усе асноўныя міжнародныя арганізацыі (Міжнародны валютны фонд, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці) трактуюць прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ) як доўгатэрміновы фінансавы ўдзел інвестара адной краіны ў дзейнасці прадпрыемства іншай краіны, тым самым павялічваючы ступень свайго ўплыву на кіраванне гэтым прадпрыемствам, што ўключае па меншай меры 10% удзелу ў долі капіталу прадпрыемства, передача тэхналогіяў і ноў-хаў сваёй краіны.

Існуюць тры асноўных умовы прывабнасці краіны для ПЗІ:

1. Рынкавыя інвестыцыі: інвестыцыйная кампанія хоча задзейнічаць новы рынак са значным патэнцыялам пашырэння, якое зробіць інвестыцыі больш прывабнымі, чым экспартаванне тавараў на рынак.  

2. Інвестыцыі, арыентаваныя на эканамічную выгоду і вытворчую мінімізацыю выдаткаў. Кампаніі імкнуцца вырабляць за меншы кошт для павелічэння іх глабальнай канкурэнтаздольнасці і шукаюць больш танныя працоўныя рэсурсы і завадскія выдаткі (падаткі, гандлёвыя бар'еры, транспартныя выдаткі).

3. Інвестыцыі, арыентаваныя на пошук новых рэсурсаў: гэта, як правіла, неаднаўляльныя прыродныя рэсурсы.

Такія інвестыцыі часта спалучаюцца з інвестыцыямі, арыентаванымі на пошук новых стратэгіяў, калі інвестары, пры падтрымцы ўраду сваёй краіны, імкнуцца да замацавання свайго становішча на міжнародным рынку і атрымання стратэгічнай перавагі.

Менавіта такія міжнародныя ПЗІ першымі былі ўкладзеныя ў эканоміку Азербайджана : 88% ад агульнага аб'ёму ПЗІ ў перыяд 1993-2010 гг. было ўкладзена ў нафтаздабываючую прамысловасць (удзел краіны ў нафтаздабываючых праектах Вялікабрытаніі (кампанія “British Petroleum”), ЗША ( “Exxon”, “Amoco”, “Unocal”), Турцыі (“Turkish Petroleum”), Расеі (“Лукойл”), Нарвегіі (“Statoil”) і Японіі (“Itochu”).

У шырокім сэнсе, ПЗІ спрыяюць: пашырэнню ноу-хау і перадачы новых  тэхналогіяў, уключэнню краіны ў сусветную эканоміку і развіццю яе фінансавага сектара як адной з найпершых умоваў для далейшага эканамічнага развіцця; абагачэнню краіны і стварэнню новых працоўных месцаў; аказваюць уплыў на адукацыйную сферу і павелічэнне навыкаў працоўнага насельніцтва праз навучанне; укладанню інвестыцыяў у навуковыя даследаванні і агульнае развіццё краіны.

У цэлым, назіраецца моцная карэляцыя паміж ПЗІ і эканамічным ростам: у Азербайджане велізарныя інвестыцыі ў нафтавую прамысловасць выступаюць як каталізатар для развіцця іншых сектараў эканомікі (будаўніцтва, транспарт і фінансавы сектар).

Аднак, ёсць некалькі прычынаў для абмежаванага ўнёску інвестыцыяў па-за межамі нафтавай
і газавых галінаў у Азербайджане. Краіна ўспрымаецца сусветнай супольнасцю як жорсткая аўтакратычная сістэма з шырока распаўсюджанай карупцыяй, высокімі бар’ерамі ўдзелу ў рыначным сектары, дзяржаўнай манаполіяй на многія сферы эканомікі ў спалучэнні з неспрыяльным становішчам валютнага рынку. Азербайджану яскрава не хапае празрыстасці і сістэмы стрымлівання і процівагаў у дзяржаўным сектары эканомікі; унутраны рынак невялікі, рэгіянальныя гандлёвыя бар'еры для продажу тавараў мясцовай вытворчасці – высокія; банкаўскі сектар не развіты; завышаны курс валюты выклікае давер насельніцтва да дзяржавы, але адпужвае інвестараў, для якіх кошт прадуктаў вытворчасці занадта высокі. Азербайджан усё яшчэ не ўступіў у ВТО, хаця перамовы па ўступленні пачаліся ў 1997 годзе. І нявырашаны канфлікт з Арменіяй наконт тэрыторыі Нагорнага Карабаха робіць Азербайджан краінай, якая мае адну з найбольш высокіх геапалітычных рызыкаў.

Па дакладзе Сусветнага банку, Азербайджан займае адно з самых нізкіх пазіцыяў па вядзенню бізнэсу за 2011 год.

З другога боку, урад Азербайджана нядаўна правёў шырокамаштабныя рэформы па паляпшэнню эканамічнага клімату, ён падпісаў двухбаковыя гандлёвыя дамовы і ўвёў інвестыцыйна-стымулюючае заканадаўства; у краіне заснавая інвестыцыйная кампанія для прыцягнення замежных інвестараў - Азербайджанская інвестыцыйная кампанія (Azerbaijan Investment Company), краіна заявіла аб сваіх інвестыцыйных магчымасцях на міжнароднай арэне праз Фонд заахвочвання экспарту і інвестыцыяў AZPROMO; урадам было адкрытае one-stop-shop (шматмэтавае прадпрыемства) для інвестараў для аптымізацыі бізнес-працэсаў; былі скарочаныя карпаратыўныя падаткі да больш спрыяльнага ўзроўню і не-абмежавання рэпатрыяцыяў прыбытку; моцна вырас банкаўскі сектар, прапаноўваюцца лепшыя працэнтныя стаўкі. І, нарэшце, замежныя прамыя інвестыцыі ў не-нафтавым сектары значна выраслі за апошнія чатыры гады.

Па Індэксе эканамічнай свабоды за 2011 год, Азербайджан займае 92-ое месца ў свеце, што вышэй за сярэдняе месца па СНД, але значна ніжэй за рэйтынг суседніх Грузіі і Арменіі.

Азербайджан з'яўляецца адным з найбуйнейшых атрымальнікаў прамых замежных інвестыцыяў ва ўсходнееўрапейскім і паўднёва-каўказскім рэгіёне. Гэтым краіна абавязаная багаццю сваіх прыродных рэсурсаў. Замежныя інвестыцыі ў краіну ёсць важным каталізатарам ўражлівага эканамічнага пад’ёму краіны за апошнія гады. Але па-за за межамі нафтавага сектару інвестыцыі застаюцца вельмі малымі і не могуць забяспечыць увесь патэнцыял свайго ўплыву - пашыраную перадачу міжнародных ноў-хаў, метадаў кіравання і новых тэхналогіяў ў спалучэнні з дастатковым забеспячэннем фінансавых сродкаў для іншых сектараў эканомікі. Эканамічная актыўнасць краіны ў гэтым сферах вельмі слабая, і Азербайджан у стане толькі пакрываць страты ў гэтых сектарах праз вялізныя пераліванні прыбыткаў ад нафтавай прамысловасці.

Рэкамендацыі для Азербайджана:

  • Для далейшай дыверсіфікацыі эканомікі, Азербайджан павінен павялічыць удзел у эканоміцы галінаў, звязаных з нафтай, і паменшыць удзел не-нафтавага сектара (прамысловасці і сферы паслугаў). Ёсць неабходнасць у павышэнні прадукцыйнасці працы і экспарту праз імпарт тэхналогіяў, ноў-хаў і кіраўніцкага досведу.

  • Працягваць пераўтварэнні і рэструктурызацыю для капіталізацыі добра адукаваных працоўных  рэсурсаў і традыцыяў прадпрымальніцтва. Узровень кваліфікаваных і тэхнічна перадавых інжынераў і высокаадукаваных спецыялістаў ва ўсіх галінах прамысловасці  ў Азербайджане вельмі нізкі, краіна мае патрэбу ў значных інвестыцыях і адукацыйным плане развіцця. Урад можа ўсталяваць сістэмы стымулявання для інвеставання ў прафесійнае навучанне і навукова-даследчую працу сваіх супрацоўнікаў.

  • Урад павінен далей развіваць яшчэ слабую нацыянальную банкаўскую сістэму з мэтай стварэння больш канкурэнтнага асяроддзя; садзейнічаць зліццю і ​​паглынанню малых банкаў вялікімі, асабліва банкамі з удзелам замежных інвестараў. Гэта пасадзейнічае доступу да фінансавання прадпрымальнікамі на ўсіх узроўнях і асабліва, паляпшэння ўмоваў крэдытавання.

  • Неабходна тэрмінова вырашыць пытанне з пашыранай культурай карупцыі. У выпадку хуткіх рэформаў у гэтым накірунку, многія з вышэй пералічаных праблемаў эканомікі амаль аўтаматычна знікнуць ці вырашацца нашмат лягчэй. З пачатку 2011 года ўрад зрабіў рашучыя крокі ў гэтай сферы. Цяпер важна высвятліць, ці дастане краіне цярпення і цягавітасці для правядзення такіх рэформаў у поўным аб'ёме.

 

Чытаць цалкам...

 

ISN Blog

Видео