BE RU EN
rss facebook twitter

Абарона свабоды СМІ ў Азербайджане

27.06.2011
Абарона свабоды СМІ ў Азербайджане

Некаторыя ведаюць Азербайджан як багатую нафтай былую савецкую рэспубліку, якая мае велізарнае геапалітычнае і эканамічнае значэнне для ЗША і Еўрапейскага звязу, іншым краіна вядомая як пераможца конкурса песні “Еўрабачанне-2011”, трэція наогул ніколі пра яе не чулі. Але для абаронцаў правоў чалавека і права свабоды выказвання, краіна выразна сябе праявіла 26 траўня 2011 году, калі азербайджанскі рэдактар Эйнула Фатулаев быў вызвалены з турмы пасля памілавання ўказам прэзідэнта.

Эйнула Фатулаев правёў больш чатырох год  за кратамі з-за сваёй прафесійнай дзейнасці па серыі сфабрыкаваных абвінавачванняў: паклёп, падтрымка тэрарызму, распальванне міжнацыянальнай варожасці, ухіленне ад выплаты падаткаў, незаконнае ўтрыманне наркотыкаў. Шматлікія заклікі да ягонага вызвалення ад міжнародных арганізацыяў і мясцовых прававых групаў не мелі на ўлады аніякага эфекту.

У дадатак, Фатулаев і яго сям'я некалькі гадоў запалохваліся і адчувалі агрэсіўны псіхалагічны ціск з боку ўладаў, якія хацелі вымусціь сям’ю Фатулаева маўчаць.

Для кагосьці вызваленне Фатулаева было шокам. Многія прадбачылі, што ўрад мае намер трымаць рэдактара ў турме любой цаной. Для “Міжнароднай групы партнёраў Азербайджана” (IPGA), аднак, яго вызваленне было не спантанай падзеяй, а доўгачаканым вынікам інтэнсіўнай стратэгічнай адвакатскай працы з самага моманту арышту рэдактара за паклёп у красавіку 2007 года.

З таго часу, як у сакавіку 2010 году азербайджанскія ўлады праігнаравалі заклік Еўрапейскага суда па правах чалавека па вызваленню Фатулаева, і замест гэтага яму былі прад’яўленыя сфабрыкаваныя абвінавачванні па ўтрыманню наркотыкаў, стала ясна, што неабходныя больш скаардынаваныя дзеянні. Так, IPGA сканцэнтраваў намаганні на кампаніі ў рамках Савета Еўропы па вызваленню Фатулаева: дэлегацыя арганізацыі адправілася ў Страсбург у лістападзе/снежні 2010 і сакавіку, красавіку 2011 году і настойвала на прыняцці адпаведных мераў Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы. Намаганні IPGA прывялі да прыняцця канкрэтных рашэнняў Камітэтам міністраў Еўропы, якія ўзмацнілі ціск на ўрад Азербайджана. IPGA апісала становішча з рэдактарам у дакладзе сваёй місіі па свабодзе слова ў Азербайджане ў верасні 2010 году і адкрыта заклікала прэзідэнта Ільхама Аліева да вызвалення Фатулаева. Кампаніі IPGA завяршыліся дэманстрацыямі перад азербайджанскімі амбасадамі ў Лондане і Парыжы ў красавіку 2011 году. Дэманстрацыі атрымалі шырокае асвятленне ў СМІ, што яшчэ больш павялічыла міжнародны ціск на ўлады Азербайджана. У выніку, Эйнула Фатулаеў быў вызвалены крыху больш, чым праз месяц.

Аднак, хоць вызваленне Фатулаева стала прыкметным дасягненнем, улады не выплацілі яму маральную кампенсацыю, як настойваў Еўрапейскі суд па правах чалавека; рэдактар па-ранейшаму сутыкаецца з вялікімі цяжкасцямі ва ўладкаванні на працу, паколькі мае крымінальны артыкул у асабістай справе.

Акрамя таго, у Азербайджане колькасць блогераў і моладзевых актывістаў сядзіць за кратамі за заклікі да дэмакратычных пратэстаў, а няўрадавыя арганізацы, якія працуюць у галіне дэмакратыі і абароны правоў чалавека, сутыкаюцца з усё большым ціскам з боку ўладаў.


Даведка: IPGA уяўляе сабой кааліцыю з 20 міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія дзейнічаюць на базе артыкула 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека:

Кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на свабоднае выражэнне іх; гэта права ўключае свабоду бесперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананняў і свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў.

Дзейнасць IPGA мела прыкметныя поспехі ў Зімбабвэ, Уганда і Беларусі. 

 

Паводле Open Society Foundations Blog

Видео