BE RU EN
rss facebook twitter

Ж.-М. Барозу: Ключавую ролю ў адносінах ЕЗ і Азербайджану адыгрываюць агульныя каштоўнасці

26.06.2011
Ж.-М. Барозу: Ключавую ролю ў адносінах ЕЗ і Азербайджану адыгрываюць агульныя каштоўнасці

“Прагрэс у галіне палітычных рэформаў і павага вяршэнства закона з'яўляецца цэнтральнай тэмай у адносінах ЕЗ-Азербайджану”, - заявіў прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ-Мануэль Барозу на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым 22 чэрвеня ў Брусэлі. 

Барозу падкрэсліў выключную важнасць мадэрнізацыі Азербайджана ў палітычнай сферы і дадаў: "Мы лічым, што свабода слова і свабода сходаў з'яўляюцца надзвычай важнымі каштоўнасцямі, яны павінны вырашацца ў кантэксце нашых адносінаў".

Падчас сустрэчы, Барозу і Аліеў абмеркавалі падзеі ў рэгіёне Палітыкі добрасуседства і сітуацыю на Паўднёвым Каўказе. Прэзідэнт Еўракамісіі “яшчэ раз падкрэсліў цвёрдую палітыку ЕЗ па мірнаму ўрэгуляванню нагорна-карабахскага канфлікту”, і дадаў, што “настаў час прыкласці дадатковыя намаганні для завяршэння пагаднення па так званых "базавых прынцыпах”.

Яшчэ адным ключавым пунктам дыскусіі сталася энергетычнае пытанне. Барозу падкрэсліў, што стварэнне Паўднёвага газавага калідора, па стварэнні якога была падпісана Сумесная дэкларацыя ў студзені 2011 году, ёсць "сумесная стратэгічная мэта". Дзякуючы калідору, Азербайджан атрымае прамы доступ на еўрапейскі рынак, а Еўразвязу дасць магчымасць стварыць альтэрнатыўны маршрут паставак газу з Каспійскага басейна. "Мы сёння дамовіліся працягваць сумесную працу ў гэтым накірунку і прывесці гэты план у дзеянне”, - сказаў прэзідэнт Еўракамісіі.

Барозу і Аліеў таксама падвялі вынікі прагрэсу ў адносінах, у тым ліку, па пачатку перамоваў аб Пагадненні аб асацыяцыі.

Прэзідэнт Еўракамісіі выказаў упэўненасць у тым, што ЕЗ і Баку ў гэтым годзе змогуць пачаць перамовы аб заключэнні Дамовы аб рэадмісіі і Спрашчэнні візавага рэжыму. Ён дадаў, што "чакае працягу супрацоўніцтва і далейшага збліжэння Азербайджану і Еўразвязу"

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео