BE RU EN
rss facebook twitter

Штэфан Фюле: ЕЗ будзе працягваць падтрымку рэформаў у Малдове

26.06.2011
Штэфан Фюле: ЕЗ будзе працягваць падтрымку рэформаў у Малдове

“ЕЗ мае намер далейшай падтрымкі рэформаў у Рэспубліцы Малдова”, - заявіў Еўракамісар Штэфан Фюле па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства і палітыцы пашырэння пасля сустрэчы з Уладам Філатам, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Малдова.- "Мы рыхтуем другі транш крэдыту ў памеры ? 20 млн. ад нашай макра-фінансавай дапамогі Малдове, якая агулам складзе ? 90 мільёнаў". Па словах Фюле, апошнім часам каманда высокапрафесійных дарадчыкаў у Еўразвязе была павялічаная, а таксама пачалося ўвядзенне Комплекснай праграмы інстытуцыянальнага будаўніцтва. 

Камісар дадаў, што Еўразвяз будзе праводзіць з Кішынёвам палітычны прынцып "больш за больш" (“атрыманне большай фінансавай дапамогі за ажыццяўленне рэформаў”): “Абсалютным прыярытэтам для Малдовы павіннае быць умацаванне дэмакратычнага развіцця: барацьба з карупцыяй, рэформы судовай і праваахоўнай сістэмаў, усёабдымнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, тэхнічныя рэформы (канкурэнтная палітыка ці санітарныя і фітасанітарныя нормы), неабходныя для падпісання Пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю ".

Камісар дадаў, што нядаўнія мясцовыя выбары ў Малдове пацвердзілі шырокую падтрымку насельніцтвам рэформаў і далейшай еўрапейскай інтэграцыі. Ён лічыць "цвёрдую прыхільнасць Малдовы да мэтаў палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі" самымі важнымі для ўмацавання адносінаў “Малдова-Еўразвяз”. 

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео