BE RU EN
rss facebook twitter

У. Мацкевіч: Дынамікі ў палітычным і эканамічным жыцці няма

22.06.2011
У. Мацкевіч: Дынамікі ў палітычным і эканамічным жыцці няма

За палову года, прайшоўшую з моманту прэзідэнцкіх выбараў, афіцыйны Мінск не прадэманстраваў аніводнага станоўчага зруху, упэўненыя многія эксперты.

 

Па меркаванні кіраўніка Агенцтва гуманітарных тэхналогій, філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, станоўчай дынамікі ў палітычным і эканамічным жыцці Беларусі і так не назіралася ўжо вельмі даўно, а шэсць месяцаў з моманту разгону дэманстрацыі ў дзень выбараў сталі для краіны суцэльнай чорнай паласой. Метадолаг мяркуе, што калі беларускае кіраўніцтва цяпер не пачне неадкладных зменаў, ужо восенню гэтага года ў грамадстве могуць пачацца масавыя хваляванні.

- Паўгады, якія прайшлі пасля апошніх выбараў, паказалі значнай частцы беларускага грамадства тое, што ведалі спецыялісты, эксперты і проста людзі, якія сочаць за палітыкай, паказалі безперспектыўнасць і бясплённасць палітыкі сённяшняго рэжыму. Сёння шмат хто чэша патыліцы, гледзячы на гэта, і пачынае разумець, пакуль гэта не чапляла прыватнай гаспадаркі, то можна было не звяртаць увагі на тыя глупствы, якія вытварала ўлада. Сёння яны ўжо тычацца кожнага.

Сацыяльны пратэст у грамадстве, па меркаванні Уладзіміра Мацкевіча, магчымы ў тым выпадку, калі пагаршэнне сітуацыі будзе закранаць сферы жыцця людзей, якія за час так званага “стабільнага” часу ўжо сталі неад’емнымі для беларусаў. Як кажа метадолаг, менавіта гэта адбываецца цяпер у Беларусі, у выніку чаго сацыяльная сітуацыя можа дайсці да вельмі небяспечнай для ўладаў ступені напружаннасці. Адзінае выйсце з сітуацыі, на яго думку, - неадкладныя палітычныя і эканамічныя змены.

Радыё Рацыя

Видео