BE RU EN
rss facebook twitter

Семінар у OSW-цэнтры "Эканамічны крызіс у Беларусі - канец беларускай эканамічнай сістэмы?"

22.06.2011
Семінар у OSW-цэнтры "Эканамічны крызіс у Беларусі - канец беларускай эканамічнай сістэмы?"

16 чэрвеня 2011 году ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў (Польшча, Варшава) прайшоў семінар, прысвечаны прычынам, ходу і магчымым наступствам эканамічнага крызісу ў Беларусі. У семінары ўзяў удзел спадар Зміцер Крук, беларускі эканаміст, даследчык менскага незалежнага Інстытута прыватызацыі і менеджменту. 

 

У апошнія месяцы эканамічная сітуацыя Беларусі значна пагоршылася. Адмоўнае сальда знешняга гандлю краіны павялічваецца, знешні доўг краіны расце, што вядзе да руху Беларусі па замкнутым коле: расце ўзровень інфляцыі і дэфіцыт валюты ў офісах абмену валюты і на міжбанкаўскім рынку. У гэтай сітуацыі, у першы раз за шмат гадоў, беларуская эканамічная сістэма балансуе на мяжы дэфолту.

Зараз уладам краіны належыць сутыкнуцца з шэрагам стратэгічных эканамічных рашэнняў і зменаў.

У сувязі з гэтым варта задацца наступнымі пытаннямі:

- Якія прычыны эканамічнай сітуацыі, якая стварылася ў Беларусі?

- Наколькі адэкватныя антыкрызісныя меры, якія прымаюцца ўладамі ў апошнія месяцы?

- Ці з’яўляюцца цяперашнія эканамічныя праблемы Беларусі часовымі альбо яны ёсць прадвеснікі глыбокага структурнага крызісу беларускай эканамічнай мадэлі?

- Якую ролю могуць адыграць ЕЗ і Расея ў дадзенай сітуацыі?

- Які найбольш верагодны сцэнар разварочвання падзеяў у краіне ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве, і як ён паўплывае на палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі і на адносіны краіны з Еўразвязам і Расеяй?



Паводле OSW
Видео