BE RU EN
rss facebook twitter

Міжнародная арганізацыя Freedom House запусціла Працоўную групу па Беларусі

22.06.2011
Міжнародная арганізацыя Freedom House запусціла Працоўную групу па Беларусі

17 чэрвеня 2011 году Цэнтр аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) і міжнародная арганізацыя па маніторынгу правоў і свабод Freedom House абвясціла аб запуску Працоўнай групы па Беларусі - групы вядучых навукоўцаў, аналітыкаў і метадолагаў, якім пастаўлена задача вызначыць устойлівую заходнюю стратэгію для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і вырашэння палітыкі ў дачыненні да "апошняй дыктатуры ў Еўропе".

Навукоўцы і аналітыкі праекта, у супрацоўніцтве з прэзідэнтам CEPA А. Весам Мітчэлам і прэзідэнтам Freedom House Дэвідам Дж. Крамерам, будуць праводзіць даследванні, якія забяспечаць дзейсную палітыку з мэтай стымулявання дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.

У цяперашні час Беларусь перажывае найгоршы эканамічны крызіс у выніку непрадуманай і неабгрунтаванай эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца лідэрам рэжыму А. Лукашэнкай. Такая палітыка ўключае, у тым ліку, неапраўданае павышэнне заробкаў дзяржаўным служачым напярэдадні снежанскіх выбараў мінулага года для “пакупкі” галасоў выбаршчыкаў і захаванне дзяржаўнага кантролю над больш як 70 адсоткаў эканомічнага сектара. Гэта ў хуткім часе прывяло да хуткага зніжэння валютных рэзерваў, немагчымасці простых людзей рабіць зберажэнні і да падзення рэальных заробкаў, росту коштаў на прадукты харчавання, паліва і імпартуемыя тавары, а таксама да абмежавання экспарту. Усе гэтыя фактары выклікалі нарастаючую хвалю пратэстаў па краіне.

Замест таго, каб займацца выратаваннем Беларусі ад эканамічнай катастрофы, Лукашэнка ўсю сваю ўвагу накіроўвае на пераследаванне прадстаўнікоў апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і журналістаў, многія з якіх былі асуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі альбо пакінулі краіну.

Гэтыя падзеі патрабуюць цвёрдай палітыкі ЗША і Еўрапейскага звязу ў сувязі з Беларуссю. Палітыкі, якая б прывяла да рэальных дэмакратычных пераменаў, ад якіх выйграюць усе жыхары краіны.

CEPA апублікуе вынікі даследаванняў Працоўнай групы ў будучым дакладзе "Дэмакратычныя перамены ў Беларусі", у якім будуць выкладзеныя палітычныя рэкамендацыі і будзе вызначаная доўгатэрміновая стратэгія дэмакратычных рэформаў. Запуск дзейнасці гэтай Працоўнай групы супаў з адкрыццём новага прадстаўніцтва Freedom House у Вільні. Праца гэтага прадстаўніцтва будзе накіраваная на падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў суседняй Беларусі.

У Беларусі становішча з павагай і выкананнем правоў чалавека - адно з найгоршых у свеце. Краіна ўключаная ў штогадовую справаздачу “Горшая з горшых” арганізацыі Freedom House.

У адпаведнасці з даследаваннем Freedom House за 2011 год, Беларусь таксама занесеная ў спіс ”несвабодных” краінаў па палітычных правах і грамадзянскіх свабодах, а таксама ў спіс краінаў “не-свабоды прэсы”.

Паводле Freedom House

Видео