BE RU EN
rss facebook twitter

EUobserver: Украіна настойвае на пашырэнні дамоўленасцяў па пагадненнях з Еўразвязам

22.06.2011
EUobserver: Украіна настойвае на пашырэнні дамоўленасцяў па пагадненнях з Еўразвязам

У панядзелак 20 чэрвеня міністры замежных справаў Еўразвязу заявілі ў сваім аглядзе Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, што “Савет Еўропы прызнае еўрапейскія памкненні і еўрапейскі выбар некаторых партнёраў".  

Еўракамісія папярэдне прапаноўвала невялікую перафразаванне фармулёўкі аб важнасці адпаведнасці каштоўнасцям ЕЗ краінам-чальцам у арт. 49 Саюзнай дамовы, у якім гаворыцца пра магчымасць любой "еўрапейскай" краіны падаць заяўку на ўступленне.

На гэты конт міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў панядзелак пажартаваў, што Украіну нельга пакідаць на волю лёсу: "Нельга запрасіць дзяўчыну ў кіно, а самому не прыйсці на месца сустрэчы", але шведскі міністр Карл Більдт з'едліва заўважыў, што Польшча імкнецца да больш інтымных адносінаў з Украінай, чым яна хоча паказаць: "У Швецыі, калі вы бераце дзяўчыну ў кіно, то часам робіце гэта не для прагляду фільма".

На што амбасадар Украіны ў ЕЗ Канстанцін Елісееў заявіў, што Кіеў усё ж будзе дамагацца далейшага пашырэння "магчымасцяў па ўступленню” краіны ў ЕЗ, у адпаведнасці з прэамбулай да Пагаднення аб супрацоўніцтве з ЕЗ (AA): "Уступленне ў Еўразвяз - адзіная магчымасць аб'яднання ўкраінскага грамадства, і менавіта таму нам так важна мець гэтую ідэю прапісанай у прэамбуле".

Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу ў кастрычніку паедзе ва Украіну, каб дапамагчы ў завяршэнні падпісання Пагаднення аб свабодным гандлі DCFTA і Пагаднення аб супрацоўніцтве AA.

У той жа час Польшча, як будучы старшыня ЕЗ, на пачатку снежня 2011 году плануе распачаць працэс падпісання дзвюх дамоваў з Украінай на кіеўскім саміце “Украіна-ЕЗ”.

Елісееў адзначыў, што дадзеныя пагадненні з ЕЗ уяўляюць сабой “не толькі эканамічны і гандлёвы”, але і сур’ёзны геапалітычны выбар Украіны для таго, каб пакінуць залежнасць ад уплыву Расеі і пачаць набліжэнне да Захаду.

Са свайго боку, Расея спрабуе спакусіць Украіну да ўступлення ў Мытны звяз з Беларуссю і Казахстанам за абяцанні таннага газу. Еўрапейскія дыпламаты занепакоеныя тым, што Расея альбо пра-расейкія элементы ва Украіне могуць справакаваць акцыі народнага пратэсту напярэдадні саміта для таго, каб сапсаваць адносіны ЕЗ і Украіны. Напрыклад, праціўнікі гэтага звязу могуць арганізаваць маршы расейскіх нацыяналістаў, якія могуць перарасці ў масавы гвалт, ці пасадзіць за краты палітычных праціўнікаў (напрыклад, былога прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнка).

"У наступным годзе выбары ў Расеі і ва Ўкраіне, і для нас яны будуць вырашальнымі. Наша адзіная магчымасць - трымаць руку на пульсе падпісання Пагадненняў DCFTA і АА".

Акрамя гэтага, яны ўхвалілі прагрэс Малдовы і Украіны ў падпісанні Глыбокага і ўсёабдымнага пагаднення аб свабодным гандлі (DCFTA), які часам апісваецца як пагадненне “палегчанага ўступлення” у ЕЗ, паколькі гэтыя краіны павінны прайсці доўгі шлях па прывядзенню камерцыйных законаў сваіх дзяржаваў да адзінага заканадаўства Еўразвязу.

Каментуючы перспектывы ўступлення Малдовы і Украіны ў Еўразвяз, Ніку Папеску, аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах і былы дарадца малдаўскага прэм'ер-міністра, кажа, што ініцыятыва зараз знаходзіцца ў руках Кішынёва і Кіева: "Малдова разумее, што на дадзеным этапе гаворка ідзе не пра тое ці іншае слова альбо коску ў тэксце дамоваў з ЕЗ. Рэальную важнасць мы надаем унутраным рэформам - палягчэнню візавага рэжыму, вырашэння правоў чалавека, гандлёвых і транспартных пытанняў".

"Паглядзіце на Албанію: яна чакала ўступлення ў ЕЗ на працягу доўгага часу. Але паглядзіце на тое, як нядаўна былі праведзеныя выбары ў краіне, не кажучы ўжо пра сутыкненні паміж варожымі бакамі і смерці людзей... Канешне, папраўкі [па пашырэнні супрацоўніцтва ў Камюніке ЕЗ ] важныя, але яны не зрабілі Албанію еўрапейскай краінай".  

 

Паводле EUobserver

Видео