BE RU EN
rss facebook twitter

Сумесная заява аб пашырэнні дзейнасці краінаў Вышаградскай групы ў дачыненні да Усходняга партнёрств

21.06.2011
Сумесная заява аб пашырэнні дзейнасці краінаў Вышаградскай групы ў дачыненні да Усходняга партнёрств

На саміце прэм'ер-міністры Угоршчыны, Польшчы, Славакіі і віцэ-прэм'ер і міністр замежных справаў Чэшскай Рэспублікі (Вышаградская група / V4) абмеркавалі палітыку Усходняга партнёрства з мэтай умацавання структуры супрацоўніцтва Вышаградскай групы ва Усходнім партнёрстве, з мэтай правядзення сумесных мерапрыемстваў і праектаў у рамках шматбаковага вымярэння Усходняга партнёрства, у тым ліку перагляду мэтаў і рэсурсаў Міжнароднага фонду Вышаградскай групы (IVF). 

Праект Усходняга партнёрства ЕЗ - доўгатэрміновы прыярытэт знешняй палітыкі супольнасці, які раздзяляецца краінамі Вышаградскай групы. Прэм'ер-міністры падкрэслілі сваю цвёрдую прыхільнасць да ўмацавання палітычнай кааперацыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі ўсходніх партнёраў з Еўразвязам, а таксама паскарэння працэсаў, якія вядуць да ўвядзення бязвізавага рэжыму. З моманту свайго запуску два гады таму на саміце ў Празе, Усходняе партнёрства прадэманстравала амбіцыйныя і перспектыўныя планы для дасягнення гэтых мэтаў. Прэм'ер міністры падкрэслілі, што ў адпаведнасці з падыходам "большае для большага", найбольш перадавыя і дасканалыя ў прасоўванні глыбокіх дэмакратычных рэформаў партнёры выйграюць ад Усходняга партнёрства больш за ўсё. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністры павіталі нядаўняе сумеснае Камюніке Еўрапейскай камісіі і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Звязу па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі па аглядзе Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД) і падтрымалі новы падыход, заснаваны на ўмацаванні партнёрства паміж краінамі ЕЗ і ЕПД. Яны маюць намер натхнённа працягваць падрыхтоўку да Другога саміту Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Варшаве восенню гэтага года.

Прэм'ер-міністры павіталі таксама памкненні ўсходніх партнёраў у накірунку еўрапейскай інтэграцыі, падкрэсліўшы, што арт. 49 Дамовы Еўрапейскага Звязу распаўсюджваецца на ўсе еўрапейскія дзяржавы. Яны выказалі падтрымку намаганням усходніх партнёраў у гэтым накірунку і заклікалі іх паскорыць рэформы па набліжэнні іх да ЕЗ.

Прэм'ер-міністры падкрэслілі, што Усходняе партнёрства прапануе ўзаемавыгадныя магчымасці як для ўсходніх партнёраў, так і для краінаў Вышаградскай групы, і зноў пацвердзілі свой намер павялічыць унёсак краінаў V4 у рэалізацыю Усходняга партнёрства. Яны заклікалі да больш актыўных сумесных дзеянняў у іх падыходзе да палітыкі УП краінаў V4. Гэтыя краіны прайшлі ўнікальны шлях інтэграцыі і пераўтварэнняў, і гэтым шляхам могуць скарыстацца ўсходнія партнёры ў працэсах сваіх інтэграцыі і дэмакратызацыі. Акрамя таго, урокі пабудовы грамадзянскай супольнасці ў краінах V4 і іх уключэнне ў працэсы дзяржаўнага кіравання маюць вырашальнае значэнне для ўсходніх партнёраў. Вышаградскае супрацоўніцтва можна разглядаць як прыклад станоўчага шматбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Супрацоўніцтва і кааперацыя з суседзямі дазваляе вырашаць узаемныя рэгіянальныя выклікі найбольш эфектыўнымі спосабамі, эканоміць рэсурсы і павышаць узаемны давер краінаў адна да адной.

З мэтай узмацнення ролі кожнай краіныі і дзейнасці краінаў V4 у рамках Усходняга партнёрства і паміж яго асобнымі чальцамі, а таксама садзейнічання далейшаму прасоўванню праграмаў IVF у дзейнасць УП, прэм'ер-міністры прынялі рашэнне стварыць у рамках IVF новую спецыяльную праграму для краінаў УП "Вышаградская група для Усходняга партнёрства" (Visegrad 4 Eastern Partnership). Гэта новая праграма Усходняга партнёрства V4, якая адлюстроўвае ключавыя інтарэсы краінаў V4 і УП, будзе выпрацоўвацца паступова, пачынаючы з ключавых праектаў у наступных галінах: працэсы дэмакратызацыі і трансфармацыі; рэгіянальнае супрацоўніцтва і падтрымка грамадзянскай супольнасці. Межы дзеяння праграмы "V4 Усходняга партнёрства" будуць паступова распаўсюджвацца на іншыя сферы. Асноўныя праекты будуць рэалізаваныя на базе супрацоўніцтва і будуць уключаць ўсе краіны V4 і, па меншай меры, дзве партнёрскіх краіны.

Структура агульнага бюджэту, а таксама ўдзел у праграме праектаў і грантаў "V4 Усходняга партнёрства", уключаючы муніцыпалітэты і мясцовыя НДА, будзе адлюстраваная ў дакуменце “Кола паўнамоцтваў”, распрацаваным IVF і ўхваленым міністрамі замежных справаў групы V4 да канца 2011 году.

Прэм'ер-міністры пагадзіліся падтрымаць стварэнне новай праграмы "V4 Усходняга партнёрства" шляхам выдзялення дадатковых рэсурсаў, і прынялі рашэнне аб павелічэнні бягучага гадавога бюджэту IVF дадатковым штогадовым унёскам у памеры EUR 250.000 на краіну, пачынаючы з 2012 году. Яны заклікалі IVF шукаць іншых унутраных і міжнародных донараў і партнёраў для паралельнага фінансавання праграмы. 

 

Паводле International Visegrad Fund

Видео