BE RU EN
rss facebook twitter

Еўразвяз прадставіў новыя магчымасці для ўкраінскіх навукоўцаў

21.06.2011
Еўразвяз прадставіў новыя магчымасці для ўкраінскіх навукоўцаў

Дзень інфармацыі па пытаннях энергіі і аховы здароўя ў рамках 7-й праграмы ЕЗ па Развіццю даследаванняў і тэхналогіяў (FP7) прайшоў у Харкаве ва Украіне. Цягам дня ўкраінскімі даследчыкамі была прадстаўленая Працоўная праграма на 2012 год і прапановы да ўдзелу ў наступных праграмах. 

Мэта Дня інфармацыі - даць украінскім навукоўцам веды аб прыярытэтах Працоўнай праграмы FP7 на 2012 год. Нацыянальны інфармацыйны офіс (NCP) ва Украіне па пытаннях энергетыкі і аховы здароўя разам з экспертамі Сумеснага бюро падтрымкі інтэграцыі Украіны ў еўрапейскую даследчую прастору (JSO-ERA) прадставілі ўдзельнікам папярэдні дакумент з прапановамі да ўдзелу ў наступных праграмах. Запрашэнні на 2012 год, як чакаецца, будуць апублікаваныя ў ліпені 2011 году.
 
Асноўнай мэтай JSO-ERA праекта з'яўляецца падтрымка Нацыянальнага інфармацыйнага офіса ва Украіне (NIP-Украіна) і спрыянне эфектыўнаму супрацоўніцтву паміж даследчымі коламі Украіны, якія ўдзельнічаюць у інавацыйных і навукова-даследчых праектах і патэнцыйных даследчых праектах партнёрскіх еўрапейскіх арганізацыяў.
 
Тэмы энергіі і аховы здароўя - асноўныя прыярытэты праграмы супрацоўніцтва FP7, на якія чальцы ЕЗ і Еўрапейскі парламент выдзелілі ў агульнай складанасці ? 2,4 млрд. на фінансаванне энергетычнага пытання і ? 6,1 млрд. - на фінансаванне аховы здароўя.

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео