BE RU EN
rss facebook twitter

Дар'я Арлова: "Ці прывабны Еўразвяз для простых украінцаў?"

21.06.2011
Дар'я Арлова: "Ці прывабны Еўразвяз для простых украінцаў?"

Ці прывабны Еўразвяз для простых украінцаў?

 

Дар'я Арлова,
аспірант Нацыянальнай Кіева-Магілянскай акадэміі Украіны

 

Нядаўна абвешчаныя вынікі даследаванняў грамадскай думкі аб адносінах ўкраінскага грамадства да Еўрапейскага Звязу дэманструюць устойлівую тэндэнцыю: простыя ўкраінцы станоўча ставяцца да ЕЗ і асацыююць яго з эканамічнагым росквітам і дэмакратыяй сваёй краіны. Даследаванне было праведзенае ў рамках праекту па апытанню грамадскай думкі (OPPOL), які пашыраецца ў тых краінах, якія з'яўляюцца бенефіцыярамі праграмы Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства Еўразвязу (ENPI).

Для поўнага разумення таго, якім ЕЗ ўяўляецца ўкраінскаму грамадству, важна прааналізаваць наступныя аспекты:

1. Апытанне грамадскай думкі адносна стаўлення да ЕЗ;

2. Меркаванні лідэраў грамадскай думкі і інтэлектуалаў у дачыненні да ЕЗ;

3. Асвячэнне ідэі Еўразвязу ў сродках масавай інфармацыі;

4. Роля грамадзянскай супольнасці ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі. 

 

1. Вынікі даследавання паказваюць, што амаль 80% украінцаў станоўча ставяцца да Аб’яднанай Еўропы і лічаць Украіну і ЕЗ добрымі суседзямі: 67% рэспандэнтаў апісалі адносіны паміж Украінай і ЕЗ як вельмі ці даволі добрыя, 43% паказалі, што Украіна атрымлівае выгаду ад праграмаў ЕЗ (а гэта на 9% больш, у параўнанні з чэрвенем 2010 году).

Цікавыя вынікі адказаў пра характарыстыкі і функцыі Еўропы для ўкраінцаў: ЕЗ ва ўкраінцаў звязаны, у асноўным, з эканамічным росквітам (53%), дэмакратычнымі свабодамі (43%) і павагай да правоў чалавека (56%) - галоўнага слупа сучасных развітых краінаў (пасля гэтых характарыстыкаў ідуць салідарнасць (41%) і асабістая свабода (38%). Важна адзначыць, што эканамічны росквіт рэспандэнты называюць найбольш важнай каштоўнасцю і на асабістым узроўні таксама. Гэты тэзіс знаходзіць падтрымку ў новых даследаваннях за снежань 2010г., праведзеных незалежным інстытутам IFAK па просьбе ўкраінскай філіі Deutsche Welle-Trend, які паказвае, што Звяз, у першую чаргу, успрымаецца ўкраінскім народам як эканамічная супольнасць і агульная сістэма бяспекі.

Такім чынам, Еўрапейскі звяз часта выступае ў грамадскім уяўленні як свайго роду клуб для багатых і развітых краінаў, і ўсё «еўрапейскае» з'яўляецца прагрэсіўным і добрым. Паказальнае ў гэтай сувязі з'яўленне і распаўсюджванне ва ўкраінскай побытавай мове новых словаў і паняццяў: "еўра-дэкор», «еўра-вакно» і «еўра-плітка"/"еўра-сегмент" і г.д. – словы, якія абагульняюць паняцце "высокі стандарт якасці”. Відавочна, эканамічны складнік, а менавіта, ідэя Еўрапейскага звязу як увасабленне росквіту і эканамічнага развіцця, з'яўляецца вельмі магутным канцэптам успрымання Аб’яднанай Еўропы ва Украіне.

Тым не менш, Украінскі цэнтр эканамічных і палітычных даследаванняў ім. Аляксандра Разумкова адзначыў з канца 2007 году паслядоўнае павольнае паніжэнне падтрымкі далучэння краіны да ЕЗ: ад 54,2% у снежні 2007 году да 44,4% у лістападзе 2009 году.

Верагодна, гэтае павольнае зніжэнне падтрымкі насельніцтвам уступлення ў ЕЗ выклікана не пагаршэннем адносінаў да Еўропы, а, хутчэй, непаслядоўнай палітыкай ўкраінскага ўрада, з аднаго боку, і прахалоднай і стрыманай палітыкай Еўразвязу ў дачыненні да Украіны, з другога.

2. Нягледзячы на гэта, вобраз ЕЗ застаецца станоўчым сярод лідэраў грамадскай думкі ва Украіне. Па выніках даследавання сярод гэтай групы насельніцтва ў снежні 2010 году, ЕЗ перш за вызначаецца як «моцны», «магутны і вялікі», «дружалюбны», «разумны і мудры» (пазітыўныя асацыяцыі дамінуюць у 70% рэспандэнтаў). Акрамя таго, ёсць высокая карэляцыя асабістых каштоўнасцяў рэспандэнтаў з каштоўнасцямі Еўразвязу, па іх меркаванню (эканамічны росквіт, мір і бяспека і правы чалавека). Важны паказчык пазітыўнага стаўлення да ЕЗ - падтрымка ўсё больш важных для ЕЗ галінаў эканамічнага развіцця, навакольнага асяроддзя і змянення клімату, энергетычнай бяспекі і інш.

Такая істотная падтрымка ЕЗ па ўзмацненню яго ўплыву на розныя сферы жыцця ва Украіне паказвае агульны давер да інстытутаў ЕЗ, у адрозненне ад нізкага ўзроўню даверу да дзяржаўных інстытуцыяў.

Аднак, хаця большасць даследаванняў паказвае, што ўкраінскае грамадства цэніць ЕЗ і ў цэлым падтрымлівае ідэю ўступлення ў Звяз, украінцы, асабліва шырокае грамадства, па-ранейшаму вельмі мала дасведчаныя пра Аб’яднаную Еўропу: 62% рэспандэнтаў прызналіся, што вельмі мала ці “наогул нічога” не ведаюць пра ЕЗ. Прычым сапраўднае веданне пра ЕЗ нават менш, чым заяўленае: толькі 14% рэспандэнтаў змаглі правільна адказаць на пытанне аб тым, ці ўключае ЕЗ 25 краінаў-чальцаў, і толькі 15% - ці з’яўляецца еўра агульнай валютай дзяржаваў-чальцаў.

Такім чынам, станоўчае стаўленне ўкраінцаў да Еўразвязу часта заснаванае на станоўчых стэрэатыпах аб узроўні еўрапейскага жыцця і сацыяльнага забеспячэння, а не на канкрэтных ведах аб сучасным развіцці супольнасці.


Іншы фактар падтрымкі ЕЗ тычыцца гістарычнага меркавання пра Аб’яднаную Еўропу як пра геаграфічную і культурную цэласнасць: украінскае грамадства бачыць Еўропу важным культурным фактарам захавання нацыянальнай ідэнтычнасці Украіны, у той час як Еўропа і Расея ёсць дыяметральныя палюсы ў пытанні ўкраінскай ідэнтычнасці.

Ва Украіне з'яўляецца перадавой традыцыя вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці праз  сяброўства з еўрапейскай цывілізацыяй. Сама думка аб вяртанні Украіны ў Еўропу доўгі час развівалася многімі інтэлектуаламі як нацыянальная ідэя Украіны, што прывяло да «міфалагізацыі» Еўропы як увасаблення цэласнасці сацыяльных сістэмаў і культурнай супольнасці. Ад набыцця Украіны незалежнасці, канцэпцыя еўрапейскай інтэграцыі сталася амаль прыкметай добрага густу: амаль усе ключавыя палітычныя партыі ўключаюць у свае праграмы артыкулы ў падтрымку еўрапейскай інтэграцыі. Аднак, гэтая праэўрапейская рыторыка шмат у чым засталася рыторыкай, так і не падмацаваная трансфармацыямі палітычнай сістэмы. Гэта ўключае ў сябе працэс еўрапейскай інтэграцыі, якую некаторыя каментатары вызначылі як "дэкларатыўная" еўрапеізацыя.

Відавочна, што аранжавая рэвалюцыя дапамагла аднаўленню грамадскіх дыскусіяў наконт рэінтэграцыю ў Еўропу і ў Еўразвяз: прадстаўнікі новых кіруючых элітаў сцвярджаюць аб новым “еўрапейскім выбары”, які, сапраўды, падмацаваны рэальным прагрэсам у справе еўрапейскай інтэграцыі. Тым не менш, палітыка «памаранчавай» эліты па дадзеных пытаннях была не занадта ўдалай, што прывяло да некаторых зменаў у грамадскай думцы пра Еўропу; расчараваныя слабым прагрэсам у галіне інтэграцыі і адсутнасці выразнай перспектывы чальства з боку ЕЗ, прыхільнікі інтэграцыі крытыкуюць палітыку Брусэля, сцвярджаючы, што Украіна з'яўляецца часткай Еўропы, а не толькі яе суседзяў, і заслугоўвае іншага падыходу. Акрамя таго, усё больш распаўсюджваецца думка аб так званым “памежным становішчы” Украіны, якое адрознівае яе ад Еўропы і Расеі.

3. Цікавым паказчыкам з'яўляецца таксама абмеркаванне ідэі Еўропы ў СМІ Украіны, які дазваляе  аналізаваць вобраз ЕЗ ва ўкраінскім грамадстве. Аналіз паказвае, што ў СМІ дамінуе ўхвальная рыторыка ў дачыненні да Еўрапейскага Звязу (спасылкі пра паспяховы досвед краінаў ЕЗ у розных сферах грамадскага жыцця, эканамічнай, экалагічнай палітыкі і г.д.).

Аднак, ва ўкраінскіх СМІ амаль адсутнічае інфармацыя пра пытанні і праблемы, з якімі сутыкаецца Еўрапейскі Звяз і яго інстытуты. Большая частка матэрыялаў пра ЕЗ і Украіну носяць рэпартажны, а не аналітычны характар, і толькі ў апошні час пытанне візавай палітыкі ЕЗ і пытанняў атрымання візаў для простых ўкраінцаў стала падымацца прэсай.

У гэтых умовах, калі ў грамадскасці не хапае ведаў пра сутнасць працэсаў еўрапейскай інтэграцыі, але ў цэлым яно мае станоўчае стаўленне да ЕЗ, роля грамадзянскай супольнасці становіцца вельмі істотнай. Сетка арганізацыяў трэцяга сектара, якія валодаюць патэнцыялам для забеспячэння грамадства экспертнымі ведамі аб еўрапейскай інтэграцыі і якія адаптаваныя да шырокай грамадскасці, маюць сапраўдную магчымасць палепшыць узровень ведаў грамадскасці аб праблемах ЕЗ. Такім чынам, яны могуць прывесці да больш эфектыўнай інтэграцыі на ўсіх узроўнях, таму што поўнасцю інфармаванае грамадства - неабходная ўмова дэмакратызацыі.

4. НДА ва Украіне, якія займаюцца еўрапейскай інтэграцыяй, - пераважна аналітычныя цэнтры: Украінскі цэнтр эканамічных і палітычных даследаванняў, Цэнтр палітычных даследаванняў ім.А.Разумкова, Фонд дэмакратычных ініцыятываў. Яны аналізуюць стан законаў, адпаведнасць стандартам і практыкам ЕЗ, назіраюць за рэалізацыяй пагадненняў паміж ЕЗ і Украінай і трансфармацыйных магчымасцяў, якія забяспечваюць праграму супрацоўніцтва з ЕЗ (у прыватнасці, праз Інструмент еўрапейскай палітыкі добрасуседства ENPI). У апошні час, асаблівая ўвага аналітычных цэнтраў надавалася кантролю за ажыццяўленнем Асацыяцыі Украіны з ЕЗ (у рамках адмыслова створанага праекта "Грамадскі маніторынг Асацыяцыі Украіны з ЕЗ” пры падтрымцы Міжнароднага фонду адраджэння). Адным з апошніх і эфектыўных ініцыятываў сталася стварэнне грамадскай арганізацыі “Еўропа без бар'ераў", якая кіруецца экспертамі ЕЗ па візавых і міграцыйных пытаннях і нядаўна апублікавала аналіз таго, як візавыя практыкі ЕЗ уплываюць на ўкраінскі народ.

Праекты трэцяга сектара ў падтрымку еўрапейскай інтэграцыі часта фінансуюцца буйнымі міжнароднымі фондамі альбо іх прадстаўнікамі (Фондам Конрада Адэнаўэра, Міжнародным фондам адраджэння, Фондам Стэфана Баторыя і інш.) і прадстаўніцтвам Еўрапейскага Звязу ва Украіне. Акрамя таго, некаторыя ўкраінскія фонды таксама пачалі падтрымку еўрапейскіх інтэграцыйных праектаў: Віктар Пінчук фінансуе дзейнасць Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), якая дзейнічае як форум высокага ўзроўню ў падтрымку ўступлення Украіны ў Еўразвяз. Мясцовыя мерапрыемствы па садзейнічанню ўзроўню інфармаванасці аб ЕЗ і еўрапейскай інтэграцыі арганізуюцца моладзевымі клубамі Euroclubs і Украінскай сеткай еўрапейскіх інфармацыйных цэнтраў.

Хаця Украіна мае вялікую колькасць грамадскіх ініцыятываў і арганізацыяў, якія займаюцца еўрапейскай інтэграцыяй, экспертныя даследаванні аб еўрапейскай інтэграцыі часта засяроджваюцца на даволі вузкім коле пытанняў, і грамадскасць застаецца мала інфармаванай.

Больш цеснае супрацоўніцтва НДА і СМІ дасць магчымасць распаўсюджвання інфармацыі і стымулявання працэсаў абмеркавання еўрапейскай інтэграцыі Украіны на розных узроўнях: у экспертных колах, у сродках масавай інфармацыі і ў публічных дыскусіях.

Акрамя таго, нізкі ўзровень ведаў і інфармаванасці пра інтэграцыю ў ЕЗ ёсць сур’ёзная праблема. Да яе рашэння могуць быць прыцягнутыя прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, якія маюць патэнцыял для інфармавання грамадства і арганізацыі пляцоўкі для дыскусіяў аб працэсе дэмакратычных пераўтварэнняў і еўрапейскай інтэграцыі Украіны.

Нараўне з распрацоўкай адпаведных рашэнняў і палітык, гэты фактар з'яўляецца неабходнай умовай для задзейнічання грамадзянскай супольнасці ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі Украіны. 

 

Паводле EaP Community

Видео