BE RU EN
rss facebook twitter

Студэнты з Украіны і Беларусі па праграме Erasmus Mundus сустрэліся ў Кіеве

20.06.2011
Студэнты з Украіны і Беларусі па праграме Erasmus Mundus сустрэліся ў Кіеве

Штогадовая сустрэча па праграме Erasmus Mundus прайшоўшых конкурс студэнтаў з Украіны і Беларусі прайшла ў Кіеве. Гэтыя штогодавыя падрыхтоўчыя сустрэчы праводзяцца па сумеснай ініцыятыве краінаў СНД і мясцовага офіса праграмы Erasmus у Манголіі і Асацыяцыі выпускнікоў у цесным супрацоўніцтве з дэлегацыяй Еўразвязу ва Украіне. У двухдзённай сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 20 студэнтаў, якія атрымалі стыпендыі ад Еўрапейскай камісіі, каб вучыцца ў адным з універсітэтаў Еўропы на магістра альбо кандыдата навукаў. 

Студэнты сустрэліся з супрацоўнікамі дэлегацыі і атрымалі "парады ад выпускнікоў Erasmus Mundus", яны былі праінфармаваныя аб ролі навучальнай праграмы ў адносінах з суседзямі ЕЗ, і прадстаўнікі амбасадаў краін-чальцаў Еўразвязу (Фінляндыя, Германія, Грэцыя, Італія, Нідэрланды, Славенія і Іспанія) і Нарвегіі "далі студэнтам практычныя парады ў дачыненні да візавых патрабаванняў, жыцця і навучання ў сваіх краінах", а таксама адказалі на пытанні студэнтаў.

Прадстаўнік Нацыянальнага бюро TEMPUS ва Украіне Алена Оржэль прэзентавала TEMPUS - знешнюю праграму ЕЗ, якая падтрымлівае мадэрнізацыю сістэм вышэйшай адукацыі ў партнёрскіх краінах і суседніх дзяржавах Еўразвяз і дзейнасць офіса ва Украіне.

Таксама на сустрэчы прайшла прэзентацыя дзейнасці Асацыяцыі выпускнікоў, дзе яны далі тлумачэнні розных практычных пытанняў. Новыя студэнты прынялі ўдзел у семінары па міжкультурнай камунікацыі, на працягу якога яны "працавалі ў камандах, спрабуючы зразумець ўплыў культуры на паводзіны чалавека, набываючы каштоўныя звесткі аб еўрапейскай ментальнасці, культурах і асаблівасцях розных народаў і рэгіёнаў і паняцця “культурнага шоку” з мэтай навучыцца выконваць ролю амбасадораў сваіх краінаў".

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео