BE RU EN
rss facebook twitter

Паспяховы дыялог “ЕЗ-Грузія” па правах чалавека

19.06.2011
Паспяховы дыялог “ЕЗ-Грузія” па правах чалавека

"Дыялог па правах чалавека паміж Грузіяй і Еўразвязам - гэта двухбаковы працэс, які дае магчымасць адзначыць дасягнуты краінамі прагрэс і падняць да разгляду пытанні, якія яшчэ выклікаюць заклапочанасць", - сказаў кіраўнік дэлегацыі ЕЗ у Грузіі напярэдадні чарговага Дыялогу па правах чалавека, які адбудзецца ў Брусэлі 20 чэрвеня 2011 году.  

Дыялог па правах чалавека на саміце “ЕЗ-Грузія” будзе ахопліваць шырокае кола пытанняў: сілавы разгон мітынга апазіцыі ў Тбілісі 26 траўня і абвінавачванні ў неапраўдана жорсткім прымяненні сілы грузінскай паліцыяй, адносіны да СМІ ў Грузіі і іншыя.

Ад імя місіяў дзяржаваў-чальцаў Еўрапейскага Звязу ў Грузіі, амбасадор Філіп Дзімітраў зазначыў: "ЕЗ па-ранейшаму праяўляе жывую цікавасць да правоў чалавека ў Грузіі і ўважліва сочыць за падзеямі ў краіне", дадаўшы, што перад чарговым Дыялогам па гэтую тэму ў Брусэлі была арганізаваная сустрэча з НДА па правах чалавека.

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео