BE RU EN
rss facebook twitter

Доўгатэрміновая моладзевая праграма “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

19.06.2011
Доўгатэрміновая моладзевая праграма “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» (Беларусь), Фундацыя еўрапейскіх даследванняў (Польшча), Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА (Польшча) запрашаюць да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”. Даслаць заяўку патрэбна не пазней за 30 чэрвеня 2011 г

 

Галоўная мэта праграмы - знаёмства

  • з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.)
  • з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм
  • з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання
  • з асновамі праектнага менеджменту.

У межах праграмы запланавана тры сустрэчы

1-я - адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13-17.07.2011),
2-я - практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14-18.09.2011)
3-я - круглы стол у Мінску (10-11.12.2011).

Мы зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія

  • Хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй
  • Мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў
  • Вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»!
  • Маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе.

Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную пошту [email protected] не пазней за 30 чэрвеня 2011 г.

Умовы ўдзелу:

  • Удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск)
  • Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы.
  • Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна унесці складку ў памеры 25 000 бел. рублеў

 

АНКЕТА-ЗАЯЎКА 

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео