BE RU EN
rss facebook twitter

Майра Мора стане новай кіраўніцай Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

17.06.2011
Майра Мора стане новай кіраўніцай Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Сёння Вярхоўная прадстаўніца па замежных справах Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан абвесціла аб прызначэнні спадарыні Майры Мора новай кіраўніцай Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі. 

 Я радая прызначыць Майру Мора кіраўніцай Дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі. Дэлегацыя ЕС у Беларусі будзе узмацняць сувязь Еўрасаюза з беларускімі людзьмі, і Майра - адпаведная асоба каб узначаліць гэту справу", - сказала сп. Эштан. "ЕС застаецца прыхільным у сваёй палітыцы адносна Беларусі падыходу крытычных абавязальніцтваў. Любое паглыбленне адносін будзе залежыць ад вызвалення ўсіх палітзняволенных і ад далейшага прагрэсу з боку беларускіх уладаў адносна павагі да прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства права і правоў чалавека".

 
Адпаведна прэс-рэлізу Еўракамісіі, спадарыня Мора - прафесійны дыпламат з працяглым досведам працы у Міністэрстве замежных спраў Латвіі, а таксама ў якасці амбасадара Рэспублікі Латвія ў Беларусі і Латвійскай дэлегацыі АБСЕ ў Вене. Яна валодае некалькімі мовамі, уключна беларускую.

                                                                                                                                                                                                                             ENPI Info Centre 

Видео