BE RU EN
rss facebook twitter

Анаіс Марын: “Настаў час для Еўропы размаўляць з Беларуссю адзіным фронтам...”

17.06.2011
Анаіс Марын: “Настаў час для Еўропы размаўляць з Беларуссю адзіным фронтам...”

Настаў час для Еўропы размаўляць з Беларуссю адзіным фронтам, бо, раздзеленыя, мы пацерпім паразу


Анаіс Марын,
даследчыца Фінскага Інстытута міжнародных справаў


Асноўныя палажэнні:

  • Спробы Бруселя прывабіць Беларусь да ЕЗ, відавочна, праваліліся: актыўнае ўзаемадзеянне з рэжымам не прыводзіць ні да дэмакратызацыі, ні да збліжэння з ЕЗ. Няздольнасць скаардынавацца і скіраваць свае дзеянні для дасягнення агульных мэтаў (стрыманне рэпрэсіўных дзеянняў беларускага рэжыма), прывяло да еўрапейскага разброду думак, якой выдатна скарыстаўся Аляксандр Лукашэнка. Прызнаўшы гэта, дзяржавы-чальцы ЕЗ павінныя будуць прызнаць, што пацярпелі паразу таксама ў Палітыцы заахвочвання краінаў-суседзяў да ўступлення ў Звяз, распачатай у кастрычніку 2008 года.
  • Параза паміж краінаў, збольшага, спрычынілася з-за разыходжанняў меркаванняў паміж краінамі-чальцамі і часта – іх аднабаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.
  • Адказ да паразумення раздзяленняў - у тым, як кожная з 27 дзяржаваў-чальцаў ўспрымае ролю Расеі ў партнёрстве, і няздольнасць успрымаць Беларусь як асобную дзяржаву па-за рамкамі адносінаў з Масквой.
  • Для вырашэння гэтага пытання, ЕЗ павінен пачаць весці перамовы як адзіны Звяз з агульнымі інтарэсамі і на адзінай мове, якую разумее рэжым - мове прагматызму. Толькі пры ўмове, што Менск вызваліць усіх сваіх палітзняволеных, можна будзе пачаць весці размовы пра падтрымку эканамічных рэформаў і паступовую трансфармацыю рэжыму.
  • Для правядзення перамоваў з беларускімі элітамі неабходна сфарміраваць кааліцыю і  рэгіянальнае прадстаўніцтва пад кіраўніцтвам дзяржаваў-чальцаў ЕЗ.

 

Падзел на групы ўнутры Еўразвязу можна патлумачыць трыма прычынамі:

1. Беларусь нявартая ўвагі як аддаленая і невядомая ім пост-камуністычная краіна для большасці дзяржаваў-чальцаў Еўразвязу, якія маюць абмежаваныя ўзаемадзеянні з краінай: гэта Грэцыя, Партугалія, Мальта, Кіпр, Балгарыя, Ірландыя, Люксембург і Славенія, у нейкай меры –Іспанія, Бельгія, Данія і Эстонія.

2. На процілеглым канцы барыкады – зацікаўленыя суседзі Беларусі і некаторыя новыя чальцы ЕЗ, чыя нацыянальныя інтарэсы закранае сітуацыя з краінай і ўнутры яе.

3. Асноўная група ўключае краіны, чыя двухсэнсоўная пазіцыя найбольш згубная для паслядоўнай палітыкі Еўразвязу – гэта палітыка неўмяшальніцтва, выкліканая бояззю пакрыўдзіць Расею.

Пасля канстытуцыйнага перавароту Лукашэнкі ад 1996 году, ЕЗ замарозіў шматбаковыя адносіны з вышэйшымі прадстаўнікамі беларускага ўраду. Гэта стварыла глебу для палітычных адносінаў з Беларуссю ў фармаце “свабоднага палёту”, неафіцыйных перамоваў і стварэння спантаных кааліцыяў. Відавочна, што пасіўная большасць краінаў ЕЗ праводзіць палітыку па Беларусі ў залежнасці ад аб’ектыўных фактараў і арыентацыі на паўднёвы ці ўсходні вектар ў Еўрапейскай палітыцы добрасуседства.

Польшча і Літва, а таксама Латвія ставяць Беларусь на першае месца ў шэрагу нацыянальных прыярытэтаў, таму што добрасуседскія адносіны з Беларуссю папярэднічалі іх еўрапеізацыі. Але калі двухбаковыя адносіны з краінай перашкаджаюць дасягненню іх асабістых мэтаў, яны звяртаюцца да шматбаковай палітыкі і заклікаюць іншыя дзяржавы-чальцы кіравацца іх прыкладам; наадварот, калі агульная палітыка ЕЗ пагражае іх нацыянальным інтарэсам, яны вяртаюцца да двухбаковых адносінаў (спосаб Варшавы вырашаць пытанні нацыянальных меншасцяў у рамках ЕЗ, абарочваючы нападкі беларускіх уладаў на Саюз палякаў у Беларусі ў бок агульнаеўрапейскіх правоў чалавека).

Беларусь - выразны прыярытэт ва ўсходняй палітыцы Польшчы, мэта якога - задзейнічаць досвед краіны для заахвочвання інтэграцыі ўсходніх суседзяў у еўра-атлантычныя структуры. Пераследаванне гэтай мэты ў імя ЕЗ - магчымасць для Польшчы ўзнавіць сваю даўнюю амбіцыйную мару лідэрства ў рэгіёне. Аналагічныя амбіцыі маюць Германія і Расея, з кожным з якіх Польшча пачаргова аб’ядноўваецца: 2007 год - стварэнне шырокай кааліцыі пад эгідай польска-германскага збліжэння, з удзелам краінаў Балтыі і Вышаградскай групы, Швецыі і Украіны для асуджэння інтэрвенцыі Расеі ў Грузію ў жніўні 2008 году.

Асноўныя партнёры Беларусі ў Еўразвязе (дадзеныя за 2010 год)



Краіна

Адсоткаў экспарту/імпарту з Беларусі, 2010 год

Польшча

18,3/24,0

Германія

30,3/16,9

Літва

12,3/11,4

Латвія

2,4/10,9

Эстонія

0,9/4,4

Чэхія

3,7/2,9

Італія

5,8/2,8

Румынія

0,4 2,6

Швецыя

1,5/2,5

Нідэрланды

4,3/2,2

Аўстрыя

3,2/2,0

Угоршчына

2,3/1,9

Славакія

1,2/1,9

Фінляндыя

1,3/1,9

Данія

0,7/1,4

Крыніца: Еўрастат, падлікі аўтара.

 

У адносінах да Беларусі Польшча абірае супрацоўніцтва з рэжымам як меншае з двух гораў, у параўнанні з тым, што "ізаляваная Беларусь можа цалкам патрапіць у залежнасць ад Расеі”, што “паставіць пад пагрозу дэмакратычныя пераўтварэнні” у Беларусі, надзвычай важныя для Польшчы, якая ўсё яшчэ спадзяецца на Беларусь як на буфер паміж ёй і Расеяй. 

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі вельмі падвёў Захад перад беларускімі выбарамі 2010 году, калі Лукашэнка, узяўшы пакет дапамогі ў ? 3 млн. ад ЕЗ пад абяцанне правесці свабодныя і справядлівыя выбары, яшчэ раз пасмяяўся з Сікорскага і Вестэрвеле. Польскі апазіцыйны лідэр Яраслаў Качынскі кажа, што Сікорскі заклікаў краіны ЕЗ садзейнічаць перамозе кандыдата, няздольнага аб’яднаць апазіцыю і змясціць Лукашэнка, - У.Някляева, якога памылкова лічылі пра-расейскім стаўленнікам. “Сікорскі забыўся падтрымліваць кантакты з найбольш пра-заходнімі сегментамі беларускай апазіцыі” (А. Мілінкевічам, які не балатаваўся на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе з-за адсутнасці фінансавання Захаду).

Падтрымка апазіцыйнага лідэра ёсць яшчэ адной прычынай для выразнага раздзялення краінаў Еўразвязу:

1. ЗША, Вялікабрытанія і Нідэрланды, якія адкрыта падтрымліваюць беларускія апазіцыйныя сілы, адмаўляючыся ўступаць у дыялог з рэжымам;

2. Прыхільнікі “двайной стратэгіі“, якая прадугледжвае захаванне дыпламатычных каналаў для размовы з афіцыйным Менскам.

У гэтай групе - Літва: у 2009 годзе яе прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ адкрыта заляцалася да Лукашэнка на падставе таго, што апошні з’яўляецца "найлепшым гарантам незалежнасці Беларусі" (чытай: гарантам ад неа-імперыялістычных апетытаў Расеі). Для многіх у Вільні беларуская апазіцыя і беларускія нацыяналісты ўяўляюць пагрозу: калі яны прыйдуць да ўлады, то, безумоўна, паўплываюць на некаторыя міфы пра літоўскую дзяржаўнасць, калі не на яе тэрытарыяльную цэласнасць.

Дзве краіны эканамічна і культурна ўзаемазалежаць: Менск і Вільня знаходзяцца на адлегласці менш як у 170 км адзін ад аднаго, што робіць літоўскую сталіцу гандлёвым і дзелавым цэнтрам для беларускага сярэдняга класа. Дадзеная сувязь і залежнасць Літвы ад таннай беларускай сыравіны і транзітных магчымасцяў тлумачаць блакаванне Вільнюсам беларускіх санкцыяў Еўразвязу.

Вынікае парадаксальная для літоўскіх палітыкаў сітуацыя: з аднаго боку, рэальная палітыка дыктуе цікавасць да "стабільнай, квітнеючай і суверэннай" Беларусі, таму клайпедскі порт дапамагае адпраўляць венесуэльскую нафту ў Беларусь для абмежавання энергетычнай залежнасці Беларусі ад Расеі; з іншага боку, у спробе трымаць лукашэнкаўскую Беларусь як апору супраць расейскага замаху на рэгіён, Вільнюс рызыкуе пакрыўдзіць не толькі Крэмль, але і рускія бізнес-інтарэсы, якія ўжо даўно праходзяць праз літоўскія ўстановы.

 

Расея - першая

Большасць жа астатніх краінаў ЕЗ лічаць Беларусь бясспрэчна звязанай са сферай інтарэсаў Расеі. Па іх разуменні, палітыка Звязу ў дачыненні да Беларусі павінная папярэдне атрымліваць адабрэнне Масквы ці нават быць рэалізаванай пры расейскім пасярэдніцтве. Гэты падыход традыцыйна дамінуе ва ўнутры-дыпламатычных адносінах "вялікай тройкі" (Германія, Францыя і Вялікабрытанія), часткова - усходняй палітыкі Італіі і краінаў, якія залежаць ад паставак расейскіх энерганосьбітаў, - Славакія, Аўстрыя і Фінляндыя. І праблема заключаецца не толькі ў тым, што такая  пазіцыя вядзе Беларусь проста ў расейскія абдымкі, - яна таксама зрывае ўсе сумесныя ініцыятывы і падрывае салідарнасць ўнутры “еўрапейскай сям'і”. Знешняя палітыка Германіі і Францыі даказвае гэтую тэндэнцыю: нягледзячы на папярэднюю дамову з калегамі аб асуджэнні сфальсіфікаваных выбараў і байкатаванні цырымоніі, амбасадор Германіі ў Менску, адзіны з еўрапейскіх дыпламатаў, прысутнічаў на сесіі інаугурацыі зноў абранага беларускага парламента ў кастрычніку 2008 году.

У Парыжа таксама “не атрымалася” выразіць свае крытычнае стаўленне да ўмоваў апошніх “перавыбараў” Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта: у той час французскія дыпламаты былі занятыя перамовамі з Масквой з-за продажу ёй ваенных караблёў класа "містраль".  А міністр замежных справаў Францыі Мішэль Альо-Мары не паставіла свой подпіс пад калонкай “Wall Street Journal”, апублікаванай 28 студзеня 2010 году,  дзе Уільям Хейг і Гіда Вестэрвеле асуджалі гвалтоўныя рэпрэсіі супраць беларускай апазіцыі.

 

Маштабы шкоды

Маштабы шкоды, спрычыненай нежаданнем ці няздольнасцю дасягнення згоды ў Еўразвязе, лёгка ацаніць з пункту гледжання па меншай меры трох няўдалых палітык: 1.стратэгічнае мысленне, 2.узаемны ўдзел і 3.”санкцыі”.

  1. ЕЗ не хапае узгодненай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі, бо дагэтуль намаганні па распрацоўцы ўсёабдымнай усходняй палітыкі ЕЗ зводзіліся да саступак Расеі. Такой стаўся і лёс польска-літоўскай ініцыятывы "Усходняе вымярэнне" (2003 год), у якой краіны з русафобскай ідэяй, аказаліся падведзеныя Расеяй; пяць год было выдаткавана на палітыку эківокаў, пакуль ідэя раздзялення Поўдню і Усходу заняла пануючае месца ў палітыцы Еўразвязу. Дзякуючы падтрымцы Швецыі і расейска-грузінскаму канфлікту ў жніўні 2008 году, якія вымусіў Савет Еўропы ва ўскораным тэмпе прыняць рэгіянальную палітыку стрымлівання, ініцыятыва Польшчы прайшла выпрабаванне і сталася ініцыятывай Усходняга партнёрства (УП).
  2. Аднаўленне дыялогу з беларускімі ўладамі ў кастрычніку 2008 было паспешлівым і няўзгодненым рашэннем, гэта тактычны крок быў вельмі заўчасны: з усіх 12 умоваў, высунутых ЕЗ у лістападзе 2006 года, рэжым выканаў толькі адну – вызваліў 3 палітычных зняволеных, а парламенцкія выбары ад 28 верасня зноў не сталі адпаведнымі стандартам АБСЕ. На гэтым фоне патрабаванне Польшчы аб зняцці забароны на візу для рэжыму стала неапраўданай саступкай, і, далёкі ад заахвочвання Лукашэнкі да дэмакратызацыі, гэты аднабаковы жэст добрай волі ўмацаваў папулярнасць апошняга ў краіне і даў яму празмерную легітымнасць за мяжой.
  3. Па-трэцяе, цяперашняе вяртанне Еўропы да дыпламатычных адносінаў з Беларуссю аказваецца безвыніковым. Каб быць эфектыўнымі, жорсткія санкцыі павінныя былі быць ўведзены адразу ж пасля гвалтоўнага разгону вулічнай дэманстрацыі і арышту апазіцыйных кандыдатаў. Так, Еўрапейскі парламент 20 студзеня 2011 аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая заклікала Савет Еўропы ўслед за Вашынгтонам увесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць кампаніяў, блізкіх да беларускага рэжыму; але ідэя эмбарга беларускага рэжыму, прапанаваная польскімі, ангельскімі, галандскімі, шведскімі і чэшскімі дыпламатамі, была першапачаткова адвергнутая Германіяй, Францыяй, Літвой, Латвіяй, Фінляндыяй, Іспаніяй і Партугаліяй.

Зараз настаў час для ЕЗ выкарыстаць тое нямногае, што засталося ад спосабаў ціску на Лукашэнка для паступовай трансфармацыі яго ўлады так, каб гэта не пагражала яму асабіста. Палітычная лібералізацыя можа стаць першым крокам.

Краіны ЕЗ павінныя навучыцца размаўляць на мове Лукашэнка – мове прагматычных інтарэсаў і прызнаць, што, па словах апошняга, у Брусэля і Менска можа быць супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове. Галоўнае, каб Лукашэнка зноў не зрабіў ход канём і, калі Расія і МВФ падымуць стаўкі па ўмовах выдачы крэдытаў Беларусі, не звярнуўся ў бок Кітаю.

Калі краіны ЕЗ узгодняць свае намаганні па аказанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, якая зараз знаходзіцца ў эмбрыянальным стане, то вецер пераменаў можа задзьмуць нават раней, чым чакалася: так, па дадзеных беларускага Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, што ў сакавіку 2011 году больш за 50% рэспандэнтаў аддалі перавагу ўступленню Беларусі ў ЕЗ, а не аб'яднанню з Расеяй, што на 20% больш, у параўнанні з апытаннем пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 году.

Беларусь – у жорсткім эканамічным крызісе, і з-за ціску Расеі на краіну па ўступленні ў лібералізацыю і адкрыццю агульнага рынку вымушае рэжым пайсці на саступкі, хаця б на эканамічным фронце. Тым не менш, структурныя рэформы таксама патрабуюць замежных інвестыцыяў і сучасных тэхналогіяў, і ў гэтым Захад зможа дапамагчы Беларусі: удзел еўрапейскіх кампаніяў у прыватызацыі беларускіх прамысловых актываў стане самым эфектыўным шляхам па набліжэнні да Брусэля.

Такім чынам, ЕЗ павінен звярнуцца да беларускага ўрадe з канкрэтнымі прапановамі паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва ў абмен на паступовую трансфармацыю рэжыму. Угода павінная быць простай і яснай: ліберальныя рэформы ў абмен на падтрымку Захадам дзяржаўнасці і суверэнітэту Беларусі. Адзінай не-дзелавой умовай здзелкі будзе вызваленне і апраўданне ўсіх палітычных зняволеных.

1. У знак добрай волі, ЕЗ павінен зрабіць аднабаковы крок у бок беларускага насельніцтва: лібералізацыя візавага рэжыму для падарожнікаў bona fide (не ўключаючы ў гэтую лібералізацыю “сябраў рэжыму” з “чорнага спісу”). Гэты дакумент найбольш відавочна пакажа простым беларусам, наколькі сур'ёзна Брусэль ставіцца да дэмакратызацыі Беларусі праз заахвочванне асабістых кантактаў.

Перамовы па Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму - працяглы працэс, які можа заняць да 2 год; між тым, ЕЗ павінен прапанаваць ўзаемнае 50% зніжэнне коштаў на шэнгенскія візы і паскорыць падпісанне Пагаднення па невялікіх трансгранічных перавозкам, нядаўна падпісаным з суседзямі Беларусі. Абапіраючыся на станоўчы досвед Цэнтра шэнгенскай візы ў Кішынёве, можна адкрыць падобны цэнтр у Менску пад эгідай Прадстаўніцтва ЕЗ.

2. ЕЗ павінен звярнуць існуючы падзел паміж яго чальцамі ў добрым накірунку: неабходна ўзгадніць асноўныя прынцыпы Звязу праз рацыяналізацыю задачаў кожнай краіны. Польшча, якая бярэ на сябе старшынства ў Еўрапейскім савеце з 1 ліпеня 2011г., возьме ініцыятыву ў свае рукі. Нягледзячы на фіяска ранейшай палітыкі Сікорскага, калегі па ЕЗ павінныя падтрымаць яго: Германія і Швецыя - падтрымаць адкрытую кааліцыю, у якую можна ўключыць Францыю, пацвердзіўшы актывізацыю супрацоўніцтва па Веймарскім трыкутніку.

Літва можа выкарыстаць свой рэсурс даверу, які яна мае ў Беларусі для аднаўлення дыялогу з уладамі, але яе партнёры павінны пракантраляваць выкарыстанне Вільняй свайго старшынства ў АБСЕ на агульнаеўрапейскую карысць - стымуляванне рэформы выбарчай сістэмы Беларусі зараз, напярэдадні парламенцкіх выбараў 2012г.

Пры гэтым, ролі павінныя быць размеркаваны паміж планавальнікамі, адказнымі за распрацоўку доўгатэрміновай стратэгіі разам з Еўракамісіяй і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў: гэта прамоўтэры, якія будуць падтрымліваць дыялог з найбольш арыентаваным на рэформы сегментам беларускага чыноўніцтва (глядзіце наш пераклад тэксту Балаша Ярабіка “Беларусь па-за санкцыямі), і брокеры, якія будуць дамаўляцца з Масквой (такую ролю магла б адыграць Славакія) і Вашынгтонам (гэта можа быць Венгрыя, якая заклікае да пашыранай трансатлантычнай кааперацыі па палітыцы Беларусі). Для кантролю за прасоўваннем гэтай угоды - каардынацыі палітыкі ЕЗ і нацыянальных палітык у самім Звязе, неабходна прызначыць спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі, чыёй задачай будзе весці перамовы з кіруючай элітай у кожным адпаведным сектары. Усё гэта трэба будзе рабіць у рамках пастаяннага камітэту, адкрытага для ўдзелу прадстаўнікоў апазіцыі, гатовых да аднаўлення дыялогу з уладамі.

3. ЕЗ павінен пераасэнсаваць значэнне яго ЕПД, заснаванай на агульнаеўрапейскіх каштоўнасцях. Нежаданне Беларусі да дэмакратызацыі павінна размеркаваць адносіны да Беларусі з боку усходніх партнёраў з пункту гледжання стымулаў, заахвочванняў і санкцыяў, аднавіць шматбаковыя інструменты і платформы прасоўвання дэмакратыі (Форум грамадзянскай супольнасці УП) для заахвочвання рэгіянальнага супрацоўніцтва і эфектыўнага кіравання. Прыярытэтная задача тут - увядзенне Еўрапейскага кансенсусу па пытаннях дэмакратыі і аднаўленне Еўрапейскага інструмента садзейнічання дэмакратыі і правам чалавека (EIDHR). Ён прапануе гнуткія і эфектыўныя механізмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў краінах, дзе НДА не маюць магчымасці свабоднага функцыянавання. Тут зноў патрабуецца актывізацыя намаганняў і паляпшэнне каардынацыі паміж спонсарамі. Нядаўна запушчаны агульны праект Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі і Швецыі “Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі” паказвае, што некаторыя рэгіянальныя ініцыятывы могуць хутка ператварацца ў дзейсныя справы.

 

Запампаваць тэкст

FIIA

Видео