BE RU EN
rss facebook twitter

Міжнародная PhD праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2011 году)

16.06.2011
Міжнародная PhD праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2011 году)

 

Міжнародная PhD праграма (дактарантура) для Беларусі
(набор 2011 году)


Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум (БАЭК) у рамках праграмы Flying University (“Лятучы ўніверсітэт”) аб’яўляе набор на Міжнародную PhD праграму для Беларусі.

Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум - шырокая кааліцыя беларускіх інстытуцыяў для ўстойлівага развіцця, абароны правоў і задавальнення патрэбаў экспертнай, навуковай і выкладчыцкай супольнасці Беларусі па-за межамі дзяржаўных інстытутаў.

Заснавальнікі Кансорцыума:

  • Міжнародны кансорцыум “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”
  • Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
  • Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.

Каардынатарам Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Праграма арганізаваная па завочнаму прынцыпу. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.

Праграма забяспечвае: кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і іншае).

Тэкст дысертацыі можа быць на ангельскай, расейскай ці беларускай мовах. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона.
Стандартны тэрмін навучання па праграме - тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  1. Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра).
  2. Валоданне беларускай і расейскай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцыяў і напісання тэкстаў. Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца пажаданым.
  3. Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацыяў.

Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2011 года ў электронным выглядзе на адрас: [email protected]. Вынікі адбору будуць вядомыя на працягу месяца. Па выніках першага конкурсу будзе адабрана 5 чалавек.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  1. Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацыяў і іншай рэлевантнай інфармацыі.
  2. Матывацыйны ліст у адвольнай форме. Аб’ём: да 2 старонак.
  3. Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцыяў). Агульны памер: да 5 старонак.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: [email protected]

Видео