BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно "Залатая дзесятка+"

13.06.2011
У Мінску адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно "Залатая дзесятка+"

У аўторак 14 чэрвеня ў 18:30 у мінскім кінатэатры "Перамога" адкрыецца фестываль еўрапейскага кіно "Залатая дзесятка+". У яго рамках з 14 па 19 чэрвеня пройдуць бясплатныя паказы класічных еўрапейскіх кінастужак другой паловы дваццатага стагоддзя. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза сумесна з амбасадамі краін ЕС у Беларусі. 


"Залатую дзесятку" - першыя дзесяць стужак праграмы - выбралі карыстальнікі партала TUT.BY праз галасаванне. Астатнія стужкі, кожная з якіх стала ў свой час агульнаеўрапейскай культурнай падзеяй, дапоўнілі праграму па ініцыятыве пасольстваў.

Госцем фестываля стане беларуская кінастужка "Дзікае паляванне караля Стаха", знятая ў 1979 годзе па матывах аднайменнага класічнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Паказы прысвечаныя Дню Еўропы, які святкуюць у Еўрапейскім Саюзе 9 траўня. У гэты дзень у 1950 годзе Робер Шуман, міністр замежных спраў Францыі, прадставіў сваю гістарычную дэкларацыю, сваё бачанне пасляваеннай рэарганізацыі кантынента - пабудовы адзінай Еўропы як умовы міра і росквіту.

Фестываль еўрапейскага кіно арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза дзякуе Польскаму інстытуту ў Мінску за ідэю, а за садзейнічанне і дапамогу ў правядзенні фестываля таксама адміністрацыі мінскага кінатэатра "Перамога", камунікацыйнаму агенцтву "Ars Communications" і Інтэрнэт-парталу TUT.BY.

Прадстаўляем гледачам расклад паказаў:

14 чэрвеня (аўторак):

18:30 Адкрыццё; "Дзікае паляванне караля Стаха", Валерый Рубінчык (Беларусь, 1979)

 

21:00 "Мужчына і жанчына", Клод Лелуш (Францыя, 1966)

15 чэрвеня (серада):

18:30 "Восем з паловай", Федэрыка Феліні (Італія, 1963)

 

21:00 "Розенкранц і Гiльдэнстэрн мёртвыя", Том Стопард (Вялікабрытанія, 1990)

16 чэрвеня (чацвер):

18:30 "Хірасіма, каханне маё", Ален Рэнэ (Францыя-Японія, 1959)

 

21:00 "Двайное жыццё Веранікі", Кшыштаф Кеслёўскі (Польшча, 1991)

17 чэрвеня (пятніца):

18:30 "Шэпты і крыкі", Інгмар Бергман (Швецыя, 1972)

 

21:00 "Нож у вадзе", Раман Паланскі (Польшча, 1962)

18 чэрвеня (субота):

16:00 "Амаркорд", Федэрыка Феліні (Італія, 1973)

 

18:30 "Лола", Райнер Вернер Фассбиндер (Германія, 1981)

 

21:00 "Цягнікі пад пільным назіраннем", Іржы Менцель (Чэхія, 1966)

19 чэрвеня (нядзеля):

18:30 Закрыццё; "Мяжа 1918", Лаўры Торхонен (Фінляндыя-Расія, 2007)

 

21:00 "Палёт над Літвой", Оудрюс Стоніс, Арунас Матэліс (Літва, 2000)     "Авантурысты", Бела Пацолай (Венгрыя, 2008)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі); +375 (17) 2037766 (кінатэатр "Перамога") 

 

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Видео